Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ІІІ.1. Лiпавы цвет. 5. Зайчык i горка



ІІІ. 1. Лiпавы цвет

Лiпа лiпеньскiм днём цвiла. Лiпавы цвет любiла пчала. Пах лiпы лiпкай чуваць быў здалля. Лiпавым цветам пахла зямля.

А. Дзеружынскi

60 2. Ластаўка Ластаўка, ластаўка, Белая грудачка, Заспявала ласкава, Бы зайграла дудачка...

А. Дзеружынскi


3. Я, лiса, лiсiца, лiска,

Вельмi зайчыкаў люблю. Падбяруся блiзка-блiзка.

4 Лiлею млявы плёс


І за хвосцiк ухаплю. А. Вольскi

люляе, з-пад злежаных аблок

здалёк Ляцiць вiхлясты i бялявы. Пялёстак лёгкi — матылёк. Р. Барадулiн

5. Зайчык i горка

Зайку-сына на лыжню Вывеў тата ўпершыню. Лыжы новыя з кары Парабiлi ўсе звяры. Нават i Вавёркi Спрытна ездзяць з горкi! — Я таксама ўнiз хачу. Я на лыжах палячу!

Шуснуў вецер у вушах, Ахапiў малога жах: “Лыжы хуткiя iмчаць, Плакаць мне цi закрычаць? Ой, куды лыжня вядзе? Дзе ты, мама? Тата, дзе? ” Тут на лыжы пень набег... І з разгону Зайка — ў снег! Згубiў сваю шапку І падрапаў лапку, Вываляўся ў снезе — Ды на горку лезе. І хоць лапка пячэ, Кажа: — Я хачу яшчэ!

В. Іпатава

61 6. Лечыцца трава ад спёкi лiўнем,

Людзi — ласкай лечацца людской.

П. Панчанка

IV.

Якая гэта лiтара? Васiлёк нядаўна пайшоў у падрыхтоўчы клас. У яго ёсць буквар. Шмат лiтар ведае Васiлёк. І “А”, i “Б”, i “В”, i “Г”...

Вось i сёння настаўнiца пазнаёмiла iх з лiтарай “Л”. У школе Васiлёк ведаў, як яна называецца, а дома забыўся. Вылецела з гала- вы. Доўга думаў, але не ўспомнiў. Нарэшце пайшоў да мамы, прынёс


буквар, разгарнуў на той старонцы, дзе лiтара “Л”.

— Мама, як называецца гэтая лiтара? — Забыўся? — здагадалася мама. — Забыўся, — прызнаўся Васiлёк. — Скажы хутчэй. Усмiхнулася мама: — Паслухай загадку. Яе адгадка пачынаецца з таго гука, якi аба- значаецца гэтай лiтарай. Адгадаеш загадку — i назва лiтары ўспомнiцца.

— Мама, — прагаварыў Васiлёк, — я адгадаю. Я ўспомню. Якая загадка?

— Сярод поля сiненькi агеньчык гарыць, — сказала мама. — Гарбуз, — усклiкнуў Васiлёк. — Дый гарбуз не сiнi, а жоўты цi паласаты, — сказала мама. — Я здагадаўся! — крыкнуў Васiлёк. − Гэта лён. — Так, лён, — усмiхнулася мама. — Яго кветкi сiнiя. Яны быц- цам агеньчыкi. Здагадаўся, якая лiтара ў буквары напiсана?

— Гук [ л'], — гучна прамовiў Васiлёк. — А гук лiтарай Л аба- значаецца.

— Пра лён ёсць яшчэ такая загадка, — прамовiла мама. — Ма- ленькi, сухенькi, усiх адзявае. Як ты лiчыш: чаму такую загадку прыдумалi?

— З iльну тканiну вырабляюць, — сказаў Васiлёк. — А з тка-

нiны рознае адзенне шыюць.

62 — Малайчына, — пахвалiла мама Васiлька. — А пасля дадала: — Цяпер сядай за стол i напiшы два радкi лiтары “Л”. Каб не за- быўся. Цiха-цiха ў хаце. Сядзiць за сталом Васiлёк, старанна лiтару “Л” выводзiць. ✼ ✼ ✼

М м [ м ], [ м']

І. 1. Лясной сцяжынкай, дзе густыя шаты,

Працаўнiчок спяшаецца да хаты. Яго амаль i не вiдаць — малога,

А цягне болей за сябе самога. (Мурашка)

Н. Гiлевiч

2. Хоць б`юць яго,

А ён не плача. Чым б`юць мацней Тым вышай скача. (Мяч)

К. Камейша

3. На зiму ён спаць кладзецца,

Да вясны аж не прачнецца, А прыгрэе сонца ледзь — Выйдзе з логава... (Мядзведзь)

Н. Парукаў

4. Ён прысмакаў з`еў нямала, а калi харчоў не стала, лапу смокчучы, заснуў, ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь)

В. Жуковiч

63 5. Пасярод дарожкi — Шапачка ў гарошкi. Белую панчошку Нацягнуў на ножку. Калi гэткi зух-зух, Памары нам мух-мух. (Мухамор) Д. Бiчэль-Загнетава

6. Ён патрэбен нам усiм Дзеля працы, шчасця. Мы заўсёды разам з iм Будзем усмiхацца. (Мiр)



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.