Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ІІІ.1. Наша ёлка



ІІІ. 1. Наша ёлка


У школьным клубе ёлка Прыбраная стаiць: красою пышнай вабiць, уся аж зiхацiць.

Прыгожыя тут птушкi i рыбкi мiльгацяць, i грушы, i цукеркi, i яблыкi вiсяць. Я. Журба

2. Ёлка

Ёлачка-бароўка У хатку да цяпла Ад шэрага воўка З бору ўцякла. Мы ёй падарылi Цацкi i шары. Зоркай азарылi — Гары, гары!

А над нашай ёлкай — Яркая вясёлка. А пад нашай ёлкай — Вёрткая вавёрка. А навокал ёлкi — Танцы i смех. Развяжы, дзядуля, З цукеркамi мех!

Д. Бiчэль-Загнетава

35 3. Ёлка

З лесу Ёлачка прыйшла Як вясёлка, Расцвiла...

І на ёй Гараць шары, А пад ёй Яе сябры...

Ёсць мядзведзiк, Ёсць i зай, Быстраногi папугай.

Ёлка, Ёлка, Новы год, Дзецi Ладзяць Карагод. А. Дзеружынскi

IV.


Ланцужок Аднаго разу сказаў Мiколка Васiльку: — Давай зробiм ланцужок. — З дроту? — пытаецца Васiлёк. — Не, са слоў, — сказаў Мiколка. — Дзiвак! Хiба можна са слоў ланцужок зрабiць? — засмяяўся Васiлёк.

— Можна, — прагаварыў Мiколка. — Пiшам, напрыклад, тыя словы, якiя пачынаюцца з лiтары “Ё”. У першым слове лiтара “Ё”

павiнна стаяць першай, у другiм — другой...

— У трэцiм — трэцяй, у чацвёртым — чацвёртай, — падхапiў Васiлёк. — І так далей. Селi хлапчукi за стол. Мiколка напiсаў слова “ёд”, Васiлёк — “ён”, Мiколка — “лёд”, Васiлёк — “мёд”, Мiколка — “маё”, Васiлёк — “маёр”, Мiколка — “сваё”, Васiлёк — “тваё”. Сядзяць, патылiцы чухаюць, не здагадваюцца, у якiм слове лiтара “Ё” пятай стаiць. На- рэшце Мiколка дадумаўся, старанна вывеў: ”касцёр”. І Васiлёк даду- маўся. Напiсаў: “Радыёла”. Мiколка адразу ж — “матылёк”. У гэтым слове лiтара “Ё” ажно шостая. А Васiлёк такое слова не прыдумае. У яго на лбе нават кропелькi поту выступiла. Не вытрываў, папрасiў Мiколку:

36 — Скажы, у якiм слове лiтара “Ё” шостай стаiць. Мой ланцужок карацейшы.

Пашкадаваў Мiколка Васiлька, нагнуўся, шапнуў на вуха. Ус- мiхнуўся Васiлёк i напiсаў слова, дзе лiтара “Ё” шостай стаiць. Вось яно. Толькi наадварот напiсанае. Калi зможаце, то прачытайце: нёiпмэч.

(Адгадка: чэмпiён) ✼ ✼ ✼

Ж ж [ ж ]

І. 1. Чоран, ды не воран, рагат, ды не бык, шэсць ног без капыт,

ляцiць — вые, сядзе — зямлю рые. (Жук)

2. Восень пацеркi рассыпала на мох,

Цэлы кош сабраў iх з мамаю Цiмох ды скрывiўся, паспытаўшы: “Ох-ох-ох! ” Нават жменькi з`есцi ягад не змог. (Журавiны)

Д. Бiчэль-Загнетава

3. Шыя доўгая ў яе,

Хоць сама — як шафа. Недзе ў Афрыцы жыве, А завуць... (Жырафа)

У. Паўлаў

4. Ледзь вецер разгуляецца —

Яно закалыхаецца, Шумiць вакол, хвалюецца... А хлебароб любуецца! (Жыта)

37 5. Што за ключ крылаты

Знiк за небакраем? Нi гумна, нi хаты Ім не адмыкаем. (Жураўлiны ключ)

М. Маляўка

ІІ. 1. Жук пытаецца ў жука:

— Ты чаму без пiнжака! — Я памыў свой пiнжачок І павесiў на кручок.

Н. Галiноўская

2. Жэня з Жорам жыта жалi,

Жабу ў жыце напужалi.

3. Жабка збiрае журавiны,

Жменькай закiдвае ў жбан...

У. Лiпскi

4. У Жэнi шчаўе ў жменi — любiць шчаўе Жэня. С. Шах

5. Жораў нам учора

Расказаў пра гора.


Жораў здобу любiў, Жораў жорны набыў: — Збожжа прывязу мяшкi, Намялю з яго мукi. Пачну здобу выпякаць, Жабянятак частаваць... Забывака Жораў быў, Недзе жорны ён забыў.

У. Мацвеенка38 6. Жоўты жук жарэ жалеза.

П. Мiсько

ІІІ. 1. Колькi ножак, столькi ж рук.

Ж — нiбы вялiзны жук. Згубiш Ж — i слоў прыгожых Прачытаць нiяк не зможаш: Журавель, жыццё, жаўрук.

А. Вольскi

2. Жыта Вецер шэпча з каласамi. Жмураць вочы васiлькi. Жыта колецца вусамi — Асцярожна, матылькi!



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.