|
|||
4. Елкiны кветкiЕлкiны кветкi, Елкiны кветкi — Бы ружавеюць Мяккiя шышкi. Елкiны кветкi, Трохi салодкiя, Любяць мурашкi І шустрыя мышкi. 5. Елка футра апранула І пад футраю заснула. Лiска елку разбудзiла: — Дзе абнову ты купiла? Адказала горда елка: — Футру гэтую, суседка, Падарыла мне сама Мацi добрая — зiма. М. Хамянкоў. А. Дзеружынскi IV. Таямнiчае пiсьмо На ўзлеску сядзелi Верабейка i Варанянятка. Сядзелi, на сонейку грэлiся. — Глянь, — кажа Верабейка, — Зайка бяжыць. Зiрнула Варанянятка. Сапраўды, бяжыць, спяшаецца, лiст папе- ры трымае. Падбег Зайка, лiст угору ўзняў: — Таямнiчае пiсьмо! Я таямнiчае пiсьмо знайшоў! — Няўжо? — не паверыў Верабейка. — Пакажы! Хутчэй пакажы! — крыкнула Варанянятка. Паклаў Зайка лiст паперы на траву. Глядзяць Варанянятка i 33 Верабейка: увесь лiст рознымi словамi спiсаны. — Елка, яблык, ельнiк, еднасць, — прачытаў па складах Вера- бейка. — Сярод гэтых слоў адно лiшняе. Хто яго знойдзе? — прачыта- ла Варанянятка. — Хто лiшняе слова знойдзе? — крыкнуў Зайка. — Хто знойдзе? — паўтарыла Варанянятка. — Сапраўды, таям- нiчае пiсьмо. — Дапамажыце знайсцi лiшняе слова, — папрасiў Зайка. — Я цэлую ранiцу думаў i яшчэ паўдня думаў, але не дадумаўся. — Слова “елка” лiшняе, — усклiкнуў Верабейка. — Чаму яно лiшняе? — пытаецца Зайка. — Не ведаю, — прамовiў Верабейка. — Слова “ельнiк” лiшняе, — крыкнула Варанянятка. Зайка зноў: — Чаму? — Проста лiшняе ды ўсё. — Проста так не бывае, — не пагадзiўся Зайка. — Бывае, бывае, — закрычала Варанянятка. Гамоняць, спрачаюцца. Не здагадваюцца, якое слова тут лiшняе. Дапамажыце iм, калi ласка, тое слова знайсцi. ✼ ✼ ✼ Ё ё [ о ], [ йо ] І. 1. Заўсёды, летам i зiмой, Мае iголачкi са мной. Галiнак у мяне багата. Зiмой прыходжу к вам на свята. (Ёлка) 2. Як акунь, калючкi мае Ды i плавае не горш. І бутэлькi вымывае, А завецца проста... (ёрш) Т. Тамашэвiч 34 ІІ. 1. Ёсць за хатай Лес густы: Ёсць там елкi, Ёсць кусты, Ёсць калiна, Ёсць малiна Ёсць шмат ягад, Ёсць рабiна, Ёсць арэхаў, Ёсць грыбоў... Лес частуе Усiх сяброў У. Мацвеенка
|
|||
|