|
|||
ІІІ.1. Хто я?. 2. Зубр i заяцІІІ. 1. Хто я? Зялёная, Зялёная сукеначка мая. Зялёнае, Зялёнае ўсё, што маю я. Зялёныя шкарпэтачкi. Зялёны ў косках бант І на зялёных туфлiках зусiм зялёны рант. Зялёнае, Зялёнае я ўсёй душой люблю: i травачку-муравачку, i дрэвы, i зямлю. Зялёнае! Зялёнае! Найбагацейшы скарб. Таму мiлей зялёная Мне ўсiх на свеце фарб. Па лузе са скакалачкай зялёнаю скачу. Ды вось на вочы буслiку Патрапiць не хачу. Пад купiну Хаваюся Я ад яго вачэй... Цi жабка, Цi дзяўчынка я — скажыце мне хутчэй! А. Вольскi 2. Зубр i заяц Вось i надышла пара Завiтаць i да зубра, Запытацца, цi здароў Самы грозны цар звяроў. Ён стаiць сярод дарогi, Апусцiўшы долу рогi, І пiльнуе ў пушчы спрат Для маленькiх зубранят. Даглядае iх зубрыца, Белавежская царыца, А перад зубрам аленi Ўсе пасталi на каленi, 43 І мядзведзi, i ваўкi, І калматыя дзiкi. Толькi заяц не баiцца Нi цара i нi царыцы: Ён з-пад носа ў кусты Дасць такое ла-та-ты, Што варона праваронiць, Зубр нiколi не дагонiць, Не заўважыць i ваўчыца, Калi заяц праiмчыцца. Кажуць заяц палахлiвы, А выходзiць ён шчаслiвы, Калi пусцiцца з гары, Толькi дзiвяцца зубры: Нi цара i нi царыцы Шэры заяц не баiцца, Касавокi, ды вiдушчы, Шустры i няўлоўны ў пушчы. С. Грахоўскi 3. Збiраюся ў госцi да мора цяпер я. Замошша, Замосце, Зарэчча, Зазер`е — у хмарным прыволлi прасёлак закружыць. За полем — Заполле, за лугам — Залужжа, а потым — Залессе, а побач — Загор`е. Калышуцца воддаль ля спелага бору туманныя воды крынiчнага мора. А. Вялюгiн 44 IV. Змест казкi “Няма сяброў” паказвае, што трэба правiльна вы- маўляць гукi [ з ], [ з' ], што нельга блытаць iх вымаўленне, свядо- ма цi несвядома, з вымаўленнем гука [ ж ], бо няправiльнае вы- маўленне можа прывесцi да няправiльнага напiсання слоў. Няма сяброў Жыў-быў адзiн Зайка. Такога Зайку ва ўсiм свеце шукай — не знойдзеш. Спытаецеся: чаму? А вось паслухайце. Як i кожны Зайка, ён вельмi любiў гуляць. Прачнецца рана- раненька — i давай гойсаць. Па лузе, па балоце, па ляску. Каго нi сустрэне, кожнага зачэпiць. Убачыць Жураўля i, не прывiтаўшыся, галёкае: “Зуравель! Зуравель!...! Жураўлю, канечне, крыўдна, про- сiць ён Зайку: “Хоць сёння памаўчы”. Зайка яшчэ мацней: “Зуравель! Зуравель! ” Журавель, каб гэткага не чуць, прэч ляцiць. А Зайка, ра- гочучы, далей спяшаецца. Жука ўбачыць — i давай крычаць: “Зук! Зук! ” Жук натапырыць крыльцы: “Зайка, перастань”. Зайка сваё: “Зук! Зук! ” Толькi тады супакоiцца, калi Жук пад купiну залезе, схаваецца. Вось так Зайка гойсае, цешыцца. “Каго ж мне яшчэ зачапiць? ” — думае. Ага, угары Жаўрук кружыцца, песню спявае. Задзярэ Зайка галаву i на ўсю моц: “Заўрук! Заўрук! ” Далей Жаўрук ляцiць, песню перапыняе. Аднаго разу Вожык пачуў, як Зайка дражнiцца. “Жэўжык ты, — сказаў ён, ушчуваючы. Зайка ў адказ: “Сам ты Зэўзык. Зэўзык! Зэўзык! ” З таго дня толькi сустрэне Вожыка i давай на ўсе лады: “Прывiтанне, Зэўзык. Як жывеш, Зэўзык? ” Бедны Вожык скруцiцца ў клубочак, каб не чуць, каб не слухаць. А Зайка i вухам не вядзе: “Да сустрэчы, Зэўзык! ” Так жыў Зайка цэлае лета. А восенню, калi лiсце на дрэвах па- жаўцела, Заяц-тата завёў яго ў лясную школу. Са ўсяго лесу Зайкi ў школу сабралiся. Пасадзiў iх Заяц-настаўнiк на дубовыя калоды i пытаецца: — Зайкi, з кiм вы сябруеце? Адзiн Зайка кажа, што з Матылём, другi кажа, што з Вераб`ём, трэцi кажа, што з Барсуком. А наш Зайка маўчыць, не адзываецца. ` 45 Падышоў да яго Заяц-настаўнiк: — Зайка, з кiм ты сябруеш? Заморгаў Зайка вочкамi: — У мяне няма сяброў. — Няўжо побач з вашым ляском нiхто-нiхто не жыве? — здзiвiўся Заяц-настаўнiк. А Зайка: — Жыве Жук, якога я называю Зук, жыве Жаўрук, якога я назы- ваю Заўрук, жыве Журавель, якога я называю Зуравель, жыве Во- жык, якога я называю Зэўзык. — Цяпер мне зразумела, чаму ў цябе няма сяброў, — сказаў За- яц-настаўнiк. Зайка пацiхеньку: — Я не вiнаваты. Вiнаваты гук [ З ], якi любiў сваволiць, жарта- ваць. Хiба няма ў нас падобных Зайкаў, якiя, часам не заўважаючы сваёй жорсткасцi, даводзяць аднакласнiкаў да слёз? Культура ўзаемаадносiн павiнна прывiвацца з самага ранняга дзяцiнства. ✼ ✼ ✼ І i [ i ], [ йi ] І. 1. Маю тонкi, востры нос, Каляровы доўгi хвост. Скрытна я ў руках мiльгаю, Носiкам свой шлях шукаю. (Іголка) У. Мацвеенка 2. Ён ад злосцi чырванее, Носiць веерам свой хвост, Нават пеўня на падворку Крыху страшыць яго рост. Дзiўны нораў гэтай птушкi: Ходзiць ходарам кадык, Як глытае ён галушкi, А завуць яго... (Індык) Т. Тамашэвiч 46 3. Бегла полем свiнка залатая спiнка! Белым хвосцiкам крутнула, Ой, у пальчык мой кальнула! Што гэта за свiнка, Залатая спiнка Што панчошку зацыруе, Моцна гузiк прымацуе, Фартушок прашые лоўка? Гэта ж з нiткаю... (Іголка) В. Коўтун 4. Колькi на небе зорачак, столькi на зямлi дзiрачак. ( Іржышча) Я. Саламевiч ІІ. 1. Ехала iкаўка На сiвой кабыле. Кабыла ўпала, Ікаўка прапала. З народнага 2. Іўчык Іўчыка нiхто не бачыў. Людзi баюць: ён тады спявае, Як папараць-кветка зацвiтае У. Ягоўдзiк ІІІ. 1. Асцярожна, спадцiшка Падышоў да Індыка. Ззаду цiхенька ён стаў І што сiлы закрычаў: — Мя-я-я-яў! Так спалохаўся Індык, Што з надворку мiгам знiк! З таго часу Куранятка Больш не топчацца Па градках, Бо яму штодня Рыгорка Зерне сыпле на падворку. 47 А iндык цяпер i блiзка Не паказваецца! А. Бодак 2. Ільняныя кветкi Ільняныя кветкi Засiнелi ўлетку, Добра Ім, танюткiм, Гнуткiм, Шапаткiм. ІхІ вецер лашчыць, ІхІ сонца грэе, Дожджык чыста мые Ў летнiя дзянькi! А. Дзеружынскi 3. Імянiны Імянiны! Імянiны! Весялiцца ўсе павiнны. Б`юць у бубны Блiны — Пытляваныя сыны Цёткi пшанiцы — Добрай маладзiцы. Падбiваюць Браценiкi — Грачанiкi, Ячменiкi, Таўчонiкi, Драчонiкi, Смятаннiкi-мачонiкi. Аж надзьмуўся пiрог: Пець стараецца за трох! А смяшлiвыя аладкi Дружна пляскаюць у ладкi. Рот кружком — абаранак Цягне “о-о-о” сваё Старанна. Бутэрброды з каўбасой Выцiнаюць ва ўнiсон. Ну а гэта, ну а гэта — Што за голас там з буфета? Па-зях-нуў Батон, Сапсаваў вясёлы тон. В. Зуёнак 48 4. З плота выламана палка, І на палку села галка. І не круцiцца — анi! Паглядзiце: вось вам i. А. Вольскi
|
|||
|