Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ІІІ.1. Колькi кошак у кашы?



IV.

Іголка, iржышча i... Аднаго разу папрасiў Васiлёк маму: — Навучы мяне пiсаць лiтару “І”. — Вельмi хочаш навучыцца? — пытаецца мама. — Вельмi. Толькi так навучы, каб я не забыўся. — Добра, — сказала мама. — Спярша паспрабуй адгадаць за- гадку. — Паспрабую, — сказаў Васiлёк.

— Воўк жалезны, а хвост iльняны. Што гэта? — Трактар, — хуценька адказаў Васiлёк. — Сам ён жалезны, а за сабою плугi цягне. Яны быццам хвост у яго.

Засмяялася мама: — Плугi сталёвыя, а ў нашай загадцы гаворыцца: хвост iльняны. — Здагадаўся! — закрычаў Васiлёк. — Гэта iголка з нiткай. Мама ўзяла ручку i напiсала на аркушы паперы слова “iголка”. — Яшчэ адну загадай, — папрасiў Васiлёк. — Колькi на небе зорак, столькi на зямлi дзiрак. Што гэта? Думаў Васiлёк, думаў нарэшце дадумаўся: — Іржышча! Мама цяпер напiсала на аркушы паперы слова “iржышча”. Пас- ля пытаецца ў Васiлька:

— Словы “iголка” i “iржышча” з якой лiтары пачынаюцца? — З лiтары “І”, — крыкнуў Васiлёк. — Напiшы гэтую лiтару, — прапанавала мама. Васiлёк ўзяў ручку i старанна вывеў лiтару “І”. Зiрнуў на яе, ус- мiхнуўся:

— Цяпер я не забудуся, як лiтару “І” пiсаць. Я нават магу на- зваць словы, якiя пачынаюцца з гука [ i ].

— Назавi, — сказала мама. Васiлёк стаў гучна называць: — Іглiца, iероглiф, iзумруд, iзалятар, iмжэць, iмператар, iнкубатар, iнстытут, iней, iнструмент, iншы, iрдзець...

Будзе добра, калi перад тым, як чытаць абразок, настаўнiк спы- таецца ў вучняў: “Цi хочацца вам навучыцца пiсаць так лiтару “І”, каб нiколi-нiколi не забыцца? ” Вядома, такое жаданне ў iх з`явiцца, i ён скажа: “Тады паслухайце адну гiсторыю”.

Дзецям цiкава адгадваць загадкi. Магчыма, у час чытання на- стаўнiк папросiць, каб яны гэта зрабiлi; магчыма, вучнi адкажуць толькi на тое патынне, якое задала сыну мама: “Словы “iголка” i “iржышча” з якой лiтары пачынаюцца? ”. Пасля называюць словы, якiя пачынаюцца з лiтары “І”, пiшуць яе. Цi абавязкова чытаць апошнiя сказы абразка? Скажу адно: настаўнiк выбiрае свой шлях. Ён бачыць, як падрыхтаваны яго дзецi. Магчыма, iм цяжка ўспрыняць усе гэтыя словы (iглiца, iзалятар, iмжэць, iмператар, iнкубатар, iнстытут, iней, iнструмент, iншы, iрдзець). Бясспрэчным мне здаецца адно: на ўроку беларускае слова павiнна ззяць разнас- тайнымi фарбамi. ✼ ✼ ✼

Й й [ й ]

ІІ. 1. Чакай, чалавеча, стой, на пчальнiку пчалiны рой.

С. Шах ІІІ. 1. Што за дзень,

Што за дзень — Аж ваколiца гудзе! Гул запоўнiў агарод, Неба, сад у руху: То з лятка выходзiць рой Звонкай завiрухай.

... Іней зiмнi сад адзеў. вулей болей не гудзе. Аж да будучай вясны. Задрамалi пчолкi, Сняцца iм дзiвосы-сны, Кветкi i вясёлкi.

М. Янчанка

50 2. Й кароткае Бо як знiме


Вiтае, Але шапкi Не здымае.

Дзе няўзнак — Будзе Ўжо iнакшы знак.


У. Мацвеенка 3. Каравай

Мы сягодня васiлькi Ў полi не збiраем, Падбiраем каласкi — Промнi падбiраем. Пройдзем поле з краю ў край, Каласкi падымем, Свой пшанiчны каравай Паднясём Радзiме.

М. Янчанка 4. Да палкi прыбiлi яшчэ адну палку,

Але не спалохалi чорную галку. Яна i цяпер не хаваецца ўсё-ткi, Ды стала тут “i” называцца кароткiм. У словах чайка, май, трамвай. Кароткiх “Й” не забывай.

А. Вольскi

IV. Цi часта вам даводзiлася, напрыклад, у магазiне, у цягнiку, у аўтобусе чуць словы ветлiвасцi? Мне не часта. А цi часта мы чуем iх у школе, у класе з вуснаў вучняў, настаўнiкаў? Не. Часта мы забыва- емся, што на ўроку трэба не толькi даваць веды, але i выхоўваць. То часу не хапае, то яшчэ што перашкодзiць. Не стану высвятляць пры- чын, не ў тым мая задача. На маю думку, будзе карысна, калi вучнi пазнаёмяцца з казкай “Словы ветлiвасцi”.

Словы ветлiвасцi Пытаецца Верабейка ў Вераб`я-таты: — Праўда, што ёсць словы ветлiвасцi?

51 — Ёсць, — адказаў Верабей-тата. — Ты iх называй, а я буду запамiнаць, — сказаў Верабейка.

— Некалi мне. Трэба са сваякамi сустрэцца, — прамовiў Вера- бей-тата. - Я словы ветлiвасцi на лiсток паперы напiшу, а ты сам вы- вучыш.

Вось якiя словы ветлiвасцi напiсаў Верабей-тата: добра ранiцы; наведвацеся часце; бываце здаровы; усяго налепшага; да скора суст- рэчы; спакона ночы; скора папраўкi; даруце, калi ласка; не крыўдуце. Верабей-тата паляцеў да сваякоў, а Верабейка словы ветлiвасцi стаў вучыць. Усе-ўсе вывучыў, да адзiнага, так, як Верабей-тата iх напiсаў.

Выйшаў на двор, Сiнiцу сустрэў. — Добра ранiцы, цётка Сiнiца, — прывiтаўся. Зiрнула на яго Сiнiца, павярнулася i прэч паскакала. Здзiвiўся Верабейка: чаму яна яму нi слова не сказала?

Крыху пастаяў ён i далей пайшоў. Бачыць: Варанянятка на суст- рач бяжыць.

— Куды бяжыш, Варанянятка? — пацiкавiўся. — Сябры чакаюць. Хочам у суседнi лес на экскурсiю сха- дзiць, — адказала Варанянятка.

— Да скора сустрэчы. Усяго налепшага, — пажадаў Верабейка. Зiрнула на яго Варанянятка, дзюбай пакруцiла i далей пабегла. “Нiбы на дзiвака, глядзяць яны на мяне”, — падумаў Верабейка. Што ж рабiць? Далей пакрочыў. А насустрач Шпак цягнецца, куль- гае. Спынiўся Верабейка.

— Дзядзька Шпак, вам лапка балiць? — Яшчэ як балiць! — уздыхнуў Шпак. — Вы не бядуйце. Перастане, — суцешыў Верабейка. — У бальнiцу iду, — сказаў Шпак. — У бальнiцы мне лапку абавязкова вылечаць.

— Скора папраўкi, — пажадаў Верабейка. А Шпак чамусьцi злосна буркнуў:

52 — Знайшоўся суцяшальнiк! — Не крыўдуце, — збянтэжыўся Верабейка. — Смяешся? — натапырыў пер`е Шпак.

— Даруце, калi ласка, — ледзь чутна прамовiў Верабейка. Шпак штосьцi буркнуў у адказ i як мага хутчэй пайшоў па сця- жынцы.

Стаiць Верабейка, дзiвiцца. Не разумеюць птушкi яго слоў вет- лiвасцi. Чаму?

Настаўнiк запiсвае словы ветлiвасцi, просiць, каб вучнi знайшлi тыя памылкi, якiя зрабiў Верабей-тата (для гэтага выкарыстоўвае сказы: “Стаiць Верабейка, дзiвiцца. Не разумеюць птушкi яго слоў ветлiвасцi. Чаму? ). Калi дзецi ўжо пазнаёмiлiся з лiтарай “Й”, то яны абавязкова скажуць, што гэтая лiтара прапушчана ў словах вет- лiвасцi, пасля напiшуць яе, каб не забыцца, як забыўся Верабейка- тата. Такое заданне iм, несумненна, спадабаецца i яны, самi таго не заўважаючы, стануць творцамi ўрока, саўдзельнiкамi настаўнiка, разам з iм вырашаць агульную задачу: будуць вучыцца пiсаць лiтару “Й”.

А калi яшчэ не ведаюць лiтары “Й”, калi настаўнiк ставiць мэ- тай навучыць дзяцей правiльна яе пiсаць? Тады ён сам напiша. ска- жа, як гучыць, папросiць першакласнiкаў, каб i яны напiсалi. Будзе без прымусу, без назойлiвага “пiшы”, “пiшыце”, а быццам гульня. Пасля такой работы дзецi, мне здаецца, запомняць i словы ветлiвасцi, i напiсанне лiтары “Й”. ✼ ✼ ✼

К к [ к ], [ к']

І. 1. Лёг вусаты, а ўстаў гарбаты. (Кот)

2. Яго дом — акiян,

Яго ежа — планктон. Мае ўласны фантан, Адкажыце, хто ён. (Кiт) У. Мацвеенка

53 3 Белае поле, чорнае насенне,

Хто яго сее, той i разумее. (Кнiга)

4. Хто зялёнымi вачамi 5. Не свiтка, а сшыта,

Грозна блiскае начамi, Мае пухленькiя лапкi, Мае кiпцiкi-царапкi? Спiнку пругка выгiнае, Страх на мышак наганяе?

(Кот) У. Мацвеенка

Не куст, а з лiстамi, Маленькага росту, Прыгожага стану. Хто яе знае, Той розум мае.

(Кнiга)

Н. Гiлевiч ІІ. 1. Пры кастры — кара,

Пара карагодзiць ля кастра! Ад кары, касцёр, гары, Да зары не дагары.

Е. Лось

2. Касiў касы каля касы,

Зламаў касы кассё ў касы. Касы, вачамi не касi, Касой тупою не касi.

М. Чарняўскi

3. Каток нiтак клубок

Закацiў у куток.

4. На карме

кармiлi краба. Па карме краб Брушкам шкрабаў.

Н. Галiноўская

ІІІ. 1. Колькi кошак у кашы?

Берагам iшоў Цiмошак, Нёс лазовы цяжкi кошык — Варушыўся дужа кошык — Там сядзела многа кошак.

2. Кенгуру Кенгуру, Кенгуру спрытна скача ўгару.

Адпачыць хацеў Цiмошак, Задрамаў — Раскрыўся кошык. Кошкi хiтрыя паволi Разбрылiся ўсе па волi. Кошка першая пайшла Частавацца да бусла. Пачастунак надта слабы — Не да смаку кошцы жабы. А другая кошка, Мурка, З вераб`ём гуляла ў жмуркi. Дзве схавалiся за горкай, Дзве сачылi за вавёркай, Дзве збаялiся ваўкоў, Хвост на плечы — І дамоў! Спаў Цiмошак дацямна, Засталася з iм адна. Ты падумай i скажы: Колькi кошак у кашы.

Р. Барадулiн

І ўгару, i ўдаўжыню... Я яго не даганю. Паглядзi — ў кенгуркi-маткi сумка ёсць на жываце. Там жывуць Кенгураняткi ў цеплынi, у цеснаце. Кенгурыха, Кенгурыха, ну чаго сядзець iм цiха? Ты маленькiх не няволь, пагарэзаваць дазволь!.. А. Вольскi 3. Коцiк

Цэлы дзень на печы коцiк грэе лапкi i жывоцiк Запрашае яго Каця: — Пойдзем, коцiк, пагуляцi! — Не пайду, — гаворыць коцiк, — мышкi мой схавалi боцiк. У. Мiсцюк55 4. Камар

Ох i цяжкi Камарыны лёс! У яго ж такi даўжэзны нос! Гэта вам не смешкi У аўторак пралятаў камар

Праз наш падворак, Зачапiўся носам ён за плот І звалiўся прама ў агарод Патаптаў там шчаўе i цыбулю. Добра, хоць не бачыла бабуля! А iнакш тады б ужо нямала Ад бабулi камару папала!

А. Бадак



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.