Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





5. Коця i Каця



5. Коця i Каця

Плача коця на кухнi, Ад слёз вочкi папухлi. — Што з табою, мой каток, Забалеў мо жываток? — М-мяў, — сказаў варкоцiк, — Не балiць жывоцiк. У мяне душа балiць — Як цяпер на свеце жыць, Як мне жыць у хаце, Калi хлусiць Каця... Смятану злiзала — На мяне сказала. В. Вiтка

6. Курыцы i пеўнiкi пакуплялi спеўнiкi,

На платах усе паселi, закудахталi, запелi: Хто-то-то сягоння хмуры — Развяселяць куры, куры.

Д. Бiчэль-Загнетава 56 7. Каток


Малы каток Залiў каток, Канькi надзеў На цэлы дзень.

Катаецца, Валяецца, А мышка з яго Насмiхаецца.

Д. Бiчэль-Загнетава


IV.

Пабудаваць лiтару... Выйшлi Верабейка i Варанянятка на двор. Шпачок насустрач: — А я ведаю! А я ведаю! — Што ты ведаеш? — здзiвiўся Верабейка. — Што? Што? — пытаецца Варанянятка. — Ведаю, як з адной лiтары пабудаваць другую лiтару. — Хлусiш! — крыкнуў Верабейка. — Я не чула, каб з адной лiтары будавалi другую, — крыкнула Варанянятка.

Шпачок iм сваё: — Ведаю! Ведаю! Варанянятка ажно лапкаю тупнула: — Скажы, калi ведаеш! — Скажы, — падтрымаў Верабейка. — З лiтары “Ж” можна пабудаваць другую лiтару, — крыкнуў Шпачок.

На пяску востраю хваёваю iголкаю Шпачок хуценька напiсаў лiтару “Ж”.

Верабейка i Варанянятка стаяць, пазiраюць, анiчога не разуме- юць. — Падумайце, якую лiтару можна пабудаваць з лiтары “Ж”? — прагаварыў Шпачок.

— Напэўна, “І”, — сказаў Верабейка. — Паспрабуй, — прамовiў Шпачок. — А калi я не пабудую, а проста напiшу? — Калi ласка, — сказаў Шпачок.

57 Верабейка ўзяў хваёвую iголку i правёў на пяску лiнiю-палачку: І.

— Не выходзiць, — крыкнуў Шпачок. — Над лiтарай “І” заўсёды кропка ставiцца.

— Лiтару “Р” можна пабудаваць, — прамовiла Варанянятка. — Паспрабуй, — прапанаваў Шпачок. Варанянятка, як i верабейка, вывела лiнiю-палачку, дапiсала да яе зверху, справа, маленькi ражок: r.

— Не выходзiць, — крыкнуў Шпачок. — У лiтары “Р” зверху, справа, кружок, а ў цябе ражок.

— Дык якую лiтару з лiтары “Ж” можна пабудаваць? — не вы- трывала Варанянятка.

— Якую? — не вытрываў Верабейка. — Паглядзiце. Хваёваю iголкаю Шпачок напiсаў лiнiю-палачку, пасля зверху, справа, маленькi ражок, а знiзу маленькую ножку: К. — Гэта лiтара “К”, — усклiкнуў Верабейка. — Ка, ка, — усклiкнула Варанянятка. І яны пачалi пiсаць на пяску лiтару “К”. Вось як. Лiнiю-палачку, зверху, справа, маленькi ражок, а знiзу маленькую ножку.

Работу з казкай можна правесцi ў трох варыянтах. Першы вары- янт: вучнi самi стараюццца адгадаць, якую лiтару можна пабудаваць з лiтары “Ж”. Другi варыянт: настаўнiк прапануе iм пабудаваць лiтары “І”, “Р”, як гэта хацелi зрабiць Верабейка i Варанянятка (та- кое заданне дзецi выконваюць, калi ён чытае казку). Трэцi варыянт: настаўнiк пiша на дошцы лiтару “К”, паўтараючы ўголас: “І яны па- чалi пiсаць на пяску лiтару “К”. Вось як. Лiнiю-палачку, зверху, справа, маленькi ражок, а знiзу маленькую ножку”. Пасля вучнi раз- ам з настаўнiкам паўтараюць гэтыя словы i пiшуць лiтару “К”.

✼ ✼ ✼

58 Л л [ л ], [ л']

І. 1. На ўсiх сцяблiнках тонкiх

вiсяць званочкi-гронкi, духмяныя, срабрыстыя, нiбы расiнкi, чыстыя. (Ландыш)

В. Жуковiч

2. Хапаткiя ў мяне крылы,

хвосцiк востры, нiбы вiлы, з глiны я гняздо ляплю, мошак на ляту лаўлю. (Ластаўка)

В. Жуковiч

3. З выгляду-сястра вавёрцы,

А жыве ў глыбокай норцы. (Лiса)

Я. Пархута

4. Вiсiць — зялёны, ляцiць — жоўты, ляжыць — чорны.

(Лiст)

Я. Саламевiч

5. Хтосьцi дужы, Невядомы На раку паклаў пячаць: Без сякеры Цi без лома Анiкому не пачаць. (Лёд)

Н. Гiлевiч


ІІ. 1. Лянок не любiць лянот,

Лянота не любiць лянок.

5. Леў лiзаць лiмоны лезе. П. Мiсько

59 2. Лета, лiпень. Лiнуў лiвень. Пахнуць лiпы i малiны. Лiна з Нiлам ловяць лiвень, Але лiвень — не лянiвы: То лятае па алеi, То люляе ён лiлеi...

Э. Агняцвет


3. Каля лесу бегла Лiска,

А насустрач Лiсцы Лыска. Папрасiла Лiска Лыску: — Палюляй, сусед, калыску. Але Лыска анi блiзка: — Не люляў я Лысянятак, Што ж люляць мне Лiсянятак?

Р. Барадулiн

4. Казёл i страказа

Страказе каза казала: — Я ў пучок лазу вязала, павязу лазу казлу, каб не лазiў ў лазу.

В. Жуковiч



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.