Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ІІІ.1. Дожджык. 3. Дожджык



ІІІ. 1. Дожджык

Па былiнках, па галiнках Скача дожджык уначы. Ён напiцца, ён налiцца Хоча жыту памагчы. Шапачы, лапачы, Цёплы дожджык, уначы!

А. Дзеружынскi

23 2. Ляцiць дарога, стракацiць, Ажно калюча зрэнкам. І на спiдометры бяжыць, Ажно спявае стрэлка.

І б`е ў ветравое шкло, Дарожны вецер рэзкi. Перабягаюць шлях табе Тваёй Радзiмы рэкi. Бяжыць машына праз лясы, Цераз палi, разлогi. І ты, шчаслiвая, бяжы, Бяжы, мая дарога! К. Камейша

3. Дожджык

Дожджык, дожджык, залаты, Лiся, цёплы i густы, На сады i на палеткi, І на травы, i на кветкi, Палiвай гароды болей, Дзе расце гарох, фасоля...

Дожджык, дожджык залаты, Не мiнай нiкога ты. Гулкiм громам грукачы! Мы паспеем уцячы, Мы не будзем охаць, Нас не напалохаць! К. Буйло

4. Канарэйка i дудачка Ляцела канарэйка З дудачкай-жалейкай. Дудачку згубiла, Песню не забыла Жаласна спявае, Дудачку шукае.

А. Кобец-Фiлiмонава24 5. Чатыры пажаданнi

Добра, калi ты змалку Можаш вiтаць людзей Ранiцай: — Добрага ранку! І апоўдня: — Добры дзень! Ўвечары пры сустрэчы Знаёмым сказаць: — Добры вечар! А соннаму сонейку нанач І ўсiм людзям: -- Дабранач! В. Вiтка

IV.

У дарозе Ішлi Чорны Мураш i Рыжы Мураш. Бачаць: пад хваiнкаю лiтара “Д” сядзiць.

— Чаго сядзiш тут? — спытаўся Рыжы Мураш. — Адпачываеш? — цiкавiцца Чорны Мураш. — Хочаце паслухаць, як я тут апынулася? — адазвалася лiтара “Д”. — Вельмi хочам, — сказаў Чорны Мураш.

— Па гэтай сцяжынцы яшчэ зранку Хлапчук бег, — пачала рас- казваць лiтара “Д”. — Бег, свой партфель угору падкiдаў, забаўляўся.

— Свавольнiк! — не сцярпеў Рыжы Мураш. — Ён партфель падкiнуў, а я не ўтрымалася i выпала з партфе- ля. Проста на сцяжынку, — паскардзiлася лiтара “Д”.

— І не падняў цябе Хлапчук? — прамовiў Рыжы Мураш. — Няўжо пакiнуў? — усклiкнуў Чорны Мураш. — Ён не заўважыў мяне, — пацiху прагаварыла лiтара “Д”. — Я сама за iм пабегла. Доўга бегла, стамiлася. Ножкi забалелi... Не ве- даю, што без мяне хлапчук у школе будзе рабiць.

— І слова “дом”, i слова “дрот”, i слова “дах” ён без цябе не на- пiша, — уздыхнуў Рыжы Мураш.

— Шмат якiх слоў гэты Хлапчук не напiша, — дадаў Чорны

Мураш.

25 — Як мне ў школу хутчэй трапiць? Як? — прамовiла лiтара “Д”. — Мы табе дапаможам, — сказаў Рыжы Мураш. — Возьмем i панясём.

— Я вельмi цяжкая, не падымеце, — кажа лiтара “Д”. — Давай мы цябе разбярэм, — прапанаваў Рыжы Мураш. — Ды вы што! — жахнулася лiтара “Д”. — Не бойся, — суцешыў яе Чорны Мураш. — Мы цябе разбя- рэм, а каля школы збярэм. Быццам канструктар.

Хоць не хацелася гэтага лiтары “Д”, але мусiла пагадзiцца: — Разбiрайце. Толькi каб пасля сабралi. Разабралi сябры-муравейкi лiтару “Д”. Рыжы Мураш ўзяў ножкi, нiжнюю i верхнюю перакладзiнкi, а Чорны Мураш — левую i пра- вую бакавiнкi.

Пакрочылi ў школу. Мiнулi лясок, поле. Вось i вёска, на ўскрайку школа стаiць. Спынiлiся мурашы, пачалi лiтару “Д” збiраць, складваць. Доўга працавалi. Ажно спацелi. Вось як выйшла ў iх: Прыселi на былiнку, зiрнулi.

— Не так, — сказаў Рыжы Мураш. — Не так, — сказаў Чорны Мураш. — Яна ўверх ножкамi стаiць i зусiм на лiтару не падобна.

Зноў пачалi збiраць. І зноў не выходзiць. Бяда. Селi сябры- мурашы i горка заплакалi.

Ляцеў Чмель, прысеў на кветку: — Мурашы, чаго плачаце? — Мы лiтару “Д” разабралi, — яшчэ мацней заплакаў Рыжы Мураш. — Цяпер хочам сабраць, як канструктар збiраюць, ды не вы- ходзiць, — прамовiў Чорны Мураш. — Бяда.

— Бяда, — прагудзеў Чмель. — Што ж, дапамагу вам. Спусцiўся на зямлю, хутка, спрытна лапкамi запрацаваў. Хвiлiны не прайшло — лiтара “Д” стаiць.

— Дзякую! Дзякую! — крыкнула яна i, не затрымлiваючыся, па- бегла ў школу.

26 А Чмель паглядзеў на нашых двух сяброў, папракнуў: — Эх, вы! Лiтары “Д” не змаглi скласцi. А яшчэ мурашы. ✼ ✼ ✼

Дз дз [ дз']

І. 1. Не доктар, а дрэвы лечыць. (Дзяцел)

2. Ля дарогi — шарык белы, вецер дзьме, а шарык цэлы.

А як дзьмухнуць хлапчукi — пух ляцiць ва ўсе бакi.

(Дзьмухавец) В. Жуковiч 3. Стаiць дзед пры дарожцы —

Усiм чапляе па брошцы. (Дзядоўнiк)

А. Клышка

4. Шчыруе ўрач над кронай

У кепачцы зялёнай. Хоць выбiўся са сну, Ды вылечыць сасну. (Дзяцел)

К. Камейша

ІІ. 1. Дзiнь-дзiнь-дзiнь! Дзiнь-дзiнь-дзень!

Дзiнькаў дожджык цэлы дзень.

Я. Крупенька

2. Мак — у Дзiмы,

боб — у Цiмы, Ну, а ў Дзiны — Дзiва-дынi. С. Шах

3. Дзiма дзiўна дзелiць дыню, Дзiлi-дыню, дзiлi-дан...

У. Лiпскi 27 ІІІ. 1. Братаў дзённiк

Зноў ходзiць Зойка ў садзiк, А ў школу — першы год — Пайшоў яе брат Вадзiк, Эх, каб — наадварот!

... Вось братаў дзённiк Зойка Ўзяла, гартае: ой Чаму пяцёрка з двойкай На сцежачцы адной?!

Пяцёрка ўгору дзюбкай, Як птушачка, стаiць, А двойка — як гадзюка, Здаецца, зашыпiць!

— Не ўмееш, — кажа Зойка, — З пяцеркай сябраваць, Не ўмееш злюку двойку Ты ў дзённiк не пускаць!

Глядзi, старайся, брацiк! Як двойку зноў знайду — Ты вернешся ў мой садзiк, А ў школу я пайду! В. Жуковiч



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.