Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





2. Гракi-iгракi



2. Гракi-iгракi

Ля ракi Крычаць гракi: — І гракi — Ігракi... І пакажам мы, гракi, Як гуляць у гарадкi.

Х. Ляшкевiч

3. Грак грабе за рэчкай грэчку.

Грачаняты рвуць парэчкi.

ІІІ. 1. Вучыць азбуку гусак —

Задавака i дзiвак. Выхваляецца: гу-гу! —

Я сказаць усё магу.

Крылы ўбокi: гы-гы-гы! Гэта значыць — дай вады. Змерзне дзюба цi нага — Ён гагоча: га-га-га!

А нядаўна новы гук Ён пасцiг не без пакут. Вымаўляе, як артыст, Шыю выцягнуўшы: с-с-с!

Дзецi добра гук той знаюць, Як пачуюць — уцякаюць!

Л. Пранчак

2. Гусi

— Гусi. гусi... — Га-га-га! — Есцi хочаце? — Ага! — Дык ляцiце... — Го-го-го Воўк зубаты за гарой. — Гусi, гусi! — Го-го-го... — Вы не бойцеся яго!

Першай гуска паляцела, Потым — гусяняты. І гусак падняўся смела, Следам — воўк зубаты. Скочыў хутка на дарогу, Толькi не злавiў нiкога!

В. Коўтун

20 3. Грак

Грак стаiць на раллi, Бы прырос да зямлi. — Чорны грак, Чорны грак, Што згубiў, Калi i як? Не згубiў я анiчога —


Чарвякоў тут вельмi многа!

М. Хамянкоў

4. Гасцёўня, гасцiннасць i госцi —

У словах ёсць роднае штосьцi. Гасцёўня збiрае гасцей: Гасцюйце ў нас як часцей! Гасцёўня гасцямi багата. Вiтаць вас — для нас гэта свята.

В. Жуковiч

IV.

Дапiшы лiтару “Г” Аднаго разу сказала мама Мiколку i Васiльку: — Хлопчыкi, я цiкавую гульню прыдумала. — Мама, як называецца гульня! — пытаецца Васiлёк. — Гульня незвычайная, — усмiхнулася мама. — Называецца яна “Дапiшы лiтару “Г”.

— Чаму яе трэба дапiсваць? — зноў пытаецца Васiлёк. — Такая гульня, — прамовiла мама. — Спярша пiшам якое- небудзь слова, а пасля дапiсваем лiтару “Г”, каб атрымалася новае слова. — Я не зразумеў, — шмаргануў носам Мiколка.

Мама ўзяла ручку i напiсала на аркушы паперы слова “сто”. — Сто — гэта лiчба? — пацiкавiўся Васiлёк. — Але, — кiўнула галавою мама i да гэтага слова хуценька да-

пiсала лiтару “Г”.

21 — Мама, у цябе атрымалася новае слова — стог! — усклiкнуў Мiколка.

— Пастарайцеся i вы так прыдумаць. Калi вельмi-вельмi паста- раецеся, то i ў вас атрымаецца новае слова. Лiтара “Г” вам дапаможа.

— Прыдумаем, — прамовiў Мiколка. — Хутка прыдумаем, — дадаў Васiлёк. Мама выйшла з пакоя, а Мiколка i Васiлёк селi за стол. — Давай напiшам слова “Бе”, — прапанаваў Мiколка. — А хiба ёсць такое? — здзiвiўся Васiлёк.

— Ёсць, — упэўнена прагаварыў Мiколка. — Так авечка кры- чыць. — І, каб даказаць Васiльку, працяжна вымавiў: — Бе-е-э...

— Пiшы, — сказаў Васiлёк. Мiколка старанна вывеў: Бе. А пасля: Бег. — Ура! — узрадаваўся Васiлёк. — У нас новае слова атрымала- ся. Было “Бе”, а стала “Бег”.

Зноў сядзяць, думаюць. Надакучыла думаць. — Напiшы “Ро”, а пасля “Рог”, — прапанаваў Васiлёк Мiколку. Напiсаў Мiколка, а затым яны яшчэ так прыдумалi: Але — Алег, Ланцу — Ланцуг.

Прыйшла мама, цiкавiцца: — Дапамагла вам лiтара “Г” новыя словы напiсаць? — Дапамагла! — у адзiн голас усклiкнулi Мiколка i Васiлёк. Зiрнула мама на гэтыя словы, галавою пакiвала, нахмурылася. А Мiколка i Васiлёк дзiвяцца: чаму?

Цi заўважылi вы, сябры, якiя памылкi зрабiлi Мiколка i Васiлёк? ✼ ✼ ✼

Д д [ д ]

І. 1. Як ляжыць, то меншая за ката, а як устане, то большая за

каня. (Дуга)

22 2. Ішоў даўгавяз, у сырую зямлю ўвяз. (Дождж) 3. У лесе выразана, гладка вычасана, ажно залiваецца, як на-

зываецца? (Дудка) 4. Ляжыць Тора-Тадора, каб устала, то б да неба дастала. (Да-

рога) 5. На дзве нагi пакладзены, Радочкам перакладзены. На апошнюю як стану — Зверху яблыкi дастану. (Драбiны)

У. Мацвеенка

6. І ў сто гадоў я малады,

маё насенне — жалуды. (Дуб)

ІІ. 1. Дожджык, дожджык — грыбасей, ты для нас грыбы пасей. Дожджык, дожджык — рыбачок, злавi рыбку на кручок.

Л. Дайнека

2. Друкар i буквар Я глядзеў на друкара, Вымаўляў без буквара: — Добры друк друкар друкуе, З бракам брук брукар брукуе.

Х. Ляшкевiч



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.