|
|||
2. Бярозавы сок. 5. Дрэнны хлопчык. 6. Адуванчык2. Бярозавы сок Дзяцел дзюбу прыкладае — Кропля горла студзiць. Сок цячэ па барадзе, Капае на грудзi. Пацягнуў яшчэ разок, Дзюбай цмокнуў: “Ну i сок! ” М. Арочка28 3. Ты з дзён юнацтва па сягоння Прываражыла да сябе. Дзвiна! Дзвiна!.. І слова звонiць, Як толькi ўспомнiш пра цябе. П. Броўка 4. — Цiха, дзецi, не шумiце! Бачыце — гняздзечка ў жыце. Перапёлчына, няйначай, -- Дзецям дзед так растлумачыў. С. Шах 5. Дрэнны хлопчык Па шляху iшоў дзядок, Апiраўся на кiёк. Ды ступiў на нешта ён, Павалiўся пад адхон. Засвiстаў малы Лявон, Засмяяўся пустазвон. Дзеда ўзяў вялiкi гнеў, Дзед нядобра паглядзеў. Ззаду шмат iшло дзяцей Тут яны к яму хутчэй: — Дай руку, дзядуля, дай, Падымайся, уставай! Чырванеў, як мак, Лявон, Адчуваў нялоўка ён. З. Бiрала 29 5. Развiтанне з дзетсадам Апусцiўся лiсцiк долу, Зажурыўся небакрай. Клiча верасень у школу. Любы садзiк наш, бывай! Дзякуй, садзiк, Дзякуй, садзiк, Ты нам быў, як родны дом. І з табою кожны ладзiў, Быў сагрэт тваiм цяплом. Ты дарыў любоў, пяшчоту, Пад тваiм раслi крылом. Пакiдаем з неахвотай З добрай казкi светлы дом. Н. Галiноўская 6. Адуванчык Адуванчык, Абарванчык. Дзьмухавец, Кучаравы маладзец. Стаў ён Пры дарожцы На даўжэзнай ножцы. Дзьмухнуў вецер — Адуванчык Стаў, нiбыта Адуванчык, Дзьмухавец. Як падстрыжаны хлапец. Бо на макаўцы Ў былiнкi Анiводнай Валасiнкi. А. Дзеружынскi IV. Гукi i лiтары Прыйшоў Верабейка да Вараняняткi, пахвалiўся: — Мне Шпачок пiсьмо прыслаў. — Цiкавае? — пытаецца Варанянятка. Верабейка дастаў аркуш паперы, паклаў на стол. — Прачытай. 30 Варанянятка села на крэсла i гучна прачытала: — Добры д-зень. Калi прыйд-зеш да нас у госцi? Буд-зем чакаць. Шпачок. — Не так, — закрычаў Верабейка. Здзiвiлася Варанянятка: — Чаму не так? — Ты некаторыя словы не так чытаеш. Варанянятка зноў: — Чаму не так? — Таму, што няправiльна. — Якiя? Якiя словы я прачытала няправiльна? — ажно падско- чыла Варанянятка на крэсле. — Ну, напрыклад, другое слова. Як яно гучыць? — Д-зень, — прамовiла Варанянятка. — Не д-зень, а дзень, — паправiў Верабейка. — Не, — сказала Варанянятка. — Правiльна: д-зень. Якiя лiтары ў гэтым слове першымi стаяць? “Д” i “З”. Таму i чытаю: д-зень. Так, як лiтары стаяць. Па парадку. — У гэтым слове лiтары “Д” i “З” абазначаюць на пiсьме адзiн гук: [дз]. Яны i вымаўляюцца, як адзiн гук. Няўжо не ведаеш? — Не, — уздыхнула Варанянятка. — Цяпер запомнiш? — пытаецца Верабейка. — Я яшчэ раз прачытаю, — прамовiла Варанянятка. — Паслу- хаеш? — Паслухаю, — пагадзiўся Верабейка. Варанянятка, стараючыся, прачытала: — Добры дзень. Калi прыйдзеш да нас у госцi? Будзем чакаць. Шпачок. — Малайчына, — пахвалiў Верабейка. — Заўсёды так чытай. А ведаеш, яшчэ якi гук абазначаецца на пiсьме дзвюма лiтарамi? — Трэба падумаць, — уздыхнула Варанянятка. — Падумай, — прагаварыў Верабейка. А вы, дзецi, ведаеце, яшчэ якi гук абазначаецца на пiсьме 31 дзвюма лiтарамi? Магу падказаць. Ён ёсць у такiх словах: саджаць, джала, урад- жай, абгароджваць, хаджу. ✼ ✼ ✼ Е е [ э ], [ йэ ] І. 1. Не бывае яна голай І лiстамi не варушыць На галiнах шмат iголак, Але ўсе яны без вушак. (Елка) В. Вiтка 2. Любiм мы яе заўжды, Любiм тройчы смачнай, свежай, Без яе, як без вады, А завецца яна... (ежай) Т. Тамашэвiч ІІ. 1. Ехаў ранкам дзед Яўсей Цераз рэчку Енiсей. Каля рэчкi дзед Яўсей Палiчыў усiх гусей. У. Мацвеенка 2. Ехала Еўка ў ельнiк па елку. Напалохала Еўка Есiпа i Галку. ІІІ. 1. Елка ў ельнiчку жыла, Елка ў ельнiку расла. Елку везлi нам на свята, Як прывезлi елку ў хату — Стала ёлачкай яна. С. Сокалаў-Воюш32 2. “Е” — тапырыць тры зубцы, Нiбы ў шчарбатым грабянцы. Ды без “Е”, як знiкне дзесьцi, Не напiшаш — ехаць, есцi А. Вольскi .. . Едзе егер, возiць ежу, Раздае са смехам: — Ешце, вы, зубры, Не злуйце, тата ваш прыехаў. А. Дзеружынскi
|
|||
|