Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





3. Пчала. 4. Жабяняткi



3. Пчала

Рана-раненька Пчала Пакiдала вулей, Заспявала-загула, Каб усе пачулi: — Жу-жу-жу, Жу-жу-жу, Я без справы не сяджу, Жу-у!

Палячу я на лужок Потым — на палетак. І збяру духмяны сок Самых лепшых кветак. Жу- жу-жу, Жу-жу-жу, Я над кветкамi Кружу, жу-у! А. Вольскi


4. Жабяняткi

— Жабяняткi! Жабяняткi! Хопiць вам рабiць зарадку! — Клiча мама Жаба дзетак: — Напякла я вам катлетак, Смачнай кашкi наварыла. Ешце, покуль не астыла!

39 Жабяняткi кашу з`елi, З`елi ўсе катлеткi. Вось харошыя якiя У мамы Жабы дзеткi Узялi па булцы з макам І сказалi: — Мама, дзякуй! А. Бадак

5. Журавiнка Журавiнка -ягадзiнка, Вузенькi лiсточак, У маленькай журавiнкi — Кветка, як званочак.

Ружавее журавiнка, Сонцам налiваецца, Чырванее, Палымнее, Соку набiраецца.

Вельмi любiць Журавель Ягадкi-кiслiнкi. Ну, а мы з табой Кiсель Зварым з журавiнкi.

А. Дзеружынскi IV.

Гульня ў школу Старэйшы брат кажа малодшаму: — Давай у школу пагуляем. Хочаш? Малодшы брат крыху падумаў i адказаў: — Хачу. Толькi я не ўмею ў школу гуляць.

40 — Гэта вельмi проста, — прамовiў старэйшы брат. — Я буду на- стаўнiкам, а ты — вучнем. Я табе буду тлумачыць, а ты слухай. Згодны?

— Згодны, — сказаў малодшы брат. Старэйшы брат, стараючыся, каб зразумеў яго малодшы, пачаў тлумачыць:

— Кожнае слова мае значэнне. Вось, напрыклад, слова “жар”. — Шар? — пытаецца малодшы брат. — Не шар, а жар. — Не шар, а шар, — прагаварыў малодшы брат. — Не так, — сказаў старэйшы брат. — Жар. Паўтары: жар. — Шар, — гучна прамовiў малодшы брат. Старэйшы брат ажно падскочыў. — Жар! А малодшы: — Шар! Уздыхнуў старэйшы брат дый кажа: — Возьмем другое слова — “жах”. Скажы: жах. — Шах, — сказаў малодшы брат. Узлаваўся старэйшы брат i што ёсць сiлы: — Жах! А малодшы брат яшчэ мацней: — Шах! Сядзяць, гукаюць, нiбы ў лесе. Адзiн: — Жах! Другi: — Шах! Нарэшце надакучыла гэта старэйшаму брату, махнуў ён рукою:

— З табою ў школу гуляць — адзiн жах. Анiчога ты не разуме- еш.

Малодшы яму ў адказ: — Разумею. Шах. Не вытрываў старэйшы брат, выскачыў на двор, сеў на

41 лаўку i паўтарае:

— Жах, жах... А мне хацелася б спытацца ў вас: якiя гукi мы чуем у пачатку слоў жах i жар? ✼ ✼ ✼

З з [ з ], [ з']

І. 1. Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае. (Замок)

2. Не есць, не п`е, а ўвесь дзень пяе, з урока на ўрок падае

галасок. (Званок) 3. Дзетак сваiх не гадуе,

Нават гнязда не будуе, Звонка ў лесе кувае, Што за птушка такая.

(Зязюля)

4. Белым пухам замяло І палеткi, i сяло. Мост праз рэчку хутка ляжа, А што гэта, хто адкажа?

(Зiма) У. Мацвеенка

ІІ. 1. Ззяла паўночы

На поўначы Паўночнае ззянне. Паўночнае ззянне На поўначы


Ззяла паўночы.

У. Мацвеенка 2. Зубраня зубрыла ўрок — Вызубрыла на зубок.

3. У зубра зубраня,

У зебры зебраня. С. Шах


42 4. Звонка-звонка звiнiць званок, звiнiць, залiваецца.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.