|
|||
5. Васiлькi5. Васiлькi Васiлькi цвiтуць у жыце, ветлiвыя вельмi: — Рвiце нас, вянкi пляцiце, ды нiкому не кажыце, што мы — пустазелле. Х. Жычка. 6. Вожык Бяжыць вожык тупу-туп Увесь iгласты, востры зуб. — Вожык, вожык, ты куды, Ад якой бяжыш бяды? Вожык лапкамi туп-туп! Вожык вочкамi луп-луп! Навакол пануе цiш. Чуе вожык — у лiсцi мыш. Ён да лiсця тапу-тап! Мышку шэранькую — цап! У. Луцэвiч IV. Тэлеграма Пасварылiся Мiколка i Васiлёк. Надзьмулiся. Адзiн з адным не размаўляюць. Прыйшла ў пакой мама, села за стол i на паперы напiсала 17 лiтару “В”. — Хлопчыкi, якую лiтару я напiсала? — пытаецца. Зiрнуў Мiколка: — Лiтару “В”. Зiрнуў Васiлёк, кiўнуў галавою: — Лiтару “В”. А мама зноў пiша: вакса. — Вакса, — прачытаў Мiколка, — а што гэта такое? — Вакса — гэта мазь для чысткi скуранога абутку, — адказала мама. — Вакса, — прачытаў Васiлёк. Хiтра прыжмурылася мама: — Цяпер паспрабуйце скласцi тэлеграму. — Тэлеграма — гэта пiсьмовае паведамленне? — пацiкавiўся Мiколка. — Пiсьмовае паведамленне, — сказала мама. — А як скласцi тэлеграму? — пацiкавiўся Васiлёк. — Кожнае слова тэлеграмы павiнна пачынацца з лiтар таго сло- ва, якое я напiсала. — З лiтар слова “вакса”? — усклiкнуў Мiколка. — Гэтыя лiтары — “В”, “А”, “К”, “С”, “А”? — усклiкнуў Ва- сiлёк. — Правiльна зразумелi, — прамовiла мама. — І яшчэ такое пра- вiла запомнiце: парадак лiтар нельга змяняць. — Можна смешную тэлеграму скласцi? — пытаецца Мiколка. — Можна, — кiўнула галавою мама. Нялёгка скласцi такую тэлеграму, каб кожнае яе слова пачына- лася з лiтар такога слова, якое напiсала мама, — вакса. Доўга сядзелi хлапчукi, крэслiлi ручкамi паперу. Нарэшце Мiколка ўсклiкнуў: — Я склаў. Паслухайце. Выязд- жаю. Аленка купiла сукенку. Антон. — І я склаў, — закрычаў Васiлёк. — Вы Алiку купiце сандалi. Ала. Затым мама склала: 18 — Выязджайце Арэнбург. Каця сустрэне. Алег. А пасля Мiколка i Васiлёк разам: — Волька адрэзала кавалак сала. Антон. Смяецца Мiколка. Смяецца Васiлёк. Пра сварку зусiм забылiся. Хто з вас паспрабуе скласцi тэлеграму з лiтар слова, якое пачынаецца з лiтары “В”? ✼ ✼ ✼ Г г [ г ], [ г'] І. 1. У стаўку купаўся, Ды сухiм застаўся, І пайшоў, гарласты, У чырвоных ластах. (Гусак) У. Мацвеенка 2. Надзьмута, як мех, белая, як снег, на лапатках ходзiць, ро- гам траву есць. (Гусь) 3. Стукае, грукае, а нiдзе яго не вiдаць. (Гром) 4. Мiж гор стаiць Рыгор, палкай падпёрся, шапкай накрыўся. (Грыб) 5. З выгляду — мячык на восi стаячай, а сiла такая — усю зямлю трымае. (Глобус) 6. Ног няма, а ходзiць, рота няма, а гаворыць, а гаворыць, калi спаць, калi ўставаць, калi работу пачынаць. (Гадзiннiк) ІІ. 1. Грук-грак, грук-грак! — З тапаром стараўся грак. — Грак-грук, грак-грук! — Затлумiў старога грук. Р. Барадулiн
|
|||
|