Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ІІІ.1. Блакiт нябёс



ІІІ. 1. Блакiт нябёс

Блакiт нябёс, i белы бусел, І кветкi ў полi, як абрус... Мой край завецца Беларуссю, А сам я — хлопчык-беларус.

С. Сокалаў-Воюш

2. Бусел

Выйшаў бусел пагуляць, З`еў рапухаў дваццаць пяць, Дваццаць пяць цi дваццаць шэсць? Збiўся з лiку i не есць, На адной прыстаў назе І на пальцах лiк вядзе. Ды як злiчыш? У яго Восем пальцаў усяго.

М. Танк

3. Б`е баран у барабан,

Барабаншчык наш баран. А другi быльнёг скубе І бляе бяздумна — Бэ-э!

А. Вольскi

12 4. На блiны

— Но, мой конiк вараны,

Мы паедзем на блiны — Дранiкi бульбяныя, Мамай згатаваныя. Я матулi памагаў — Бульбу з ёю абiраў. Будуць смачныя блiны. Но, мой конiк вараны!

Н. Галiноўская

5. Бубен

Тата з горада прывёз Кнiжку, бубен, паравоз. Цэлы вечар — бум ды бом! Хата ходзiць хадуном.

Кiнь, сынок, у бубен бiць, Тата наш яшчэ не спiць. — Добра, мама! Як засне, То скажы адразу мне.

В. Гардзей

IV.

Лiтара “ “ Да маленькага Вараняняткi прыйшоў у госцi маленькi Верабей- ка. Як заведзена, прывiталiся яны, а пасля Верабейка i кажа:

— Варанянятка, давай лiтару пабудуем. Здзiвiлася Варанянятка: — Лiтару? Лiтары пiшуць, а не будуюць. — А мы пабудуем, — сказаў Верабейка. — Назбiраем сасновых iголак i пабудуем.

— Можна, — пагадзiлася Варанянятка. — Якую лiтару ты хо- чаш пабудаваць?

— Лiтару “Бэ”! — крыкнуў Верабейка.

13 — Чаму менавiта лiтару “Бэ”? — здзiвiлася Варанянятка. — Падабаецца яна мне. Вельмi гучная. Вось паслухай: бэ, бэ... — Бэ, бэ, — паўтарыла за iм Варанянятка i дадало: — Мне так-

сама гэтая лiтара падабаецца.

Назбiралi яны сасновых iголак i пачалi будуваць лiтару “Бэ”. Адну iголку паклалi прама, злева, злучыўшы, паклалi другую, мен- шую, да другой — трэцюю, да трэцяй — чацвёртую. А апошнюю, пятую, зверху паклалi. Вось як у iх выйшла:

Стаяць, дзiвяцца. — Прыгожая, — цешыцца Варанянятка. — Хутка мы сюды ўсiх лясных птушак паклiчам, — радуецца Верабейка. — Хай вучацца лiтару “Бэ” пiсаць.

А вы згодны з Верабейкам i Вараняняткам? ✼ ✼ ✼

В в [ в ], [ в' ]

І. 1. Залацiстыя арэхi

Прыхавала я ў дупло: Дождж лье, нiбы з прарэхi, — Дык каб iх не залiло. Смела сцюжу сустракаю, Не палохае мароз, Бо запас арэхаў маю І, як коўдру, — цёплы хвост. (Вавёрка) У. Мацвеенка

2. Чырвонае цельца,

Каменнае сэрца, Вiнная на смак, А завецца як? (Вiшня)

Н. Гiлевiч

3. Я з пярынак ды саломак

будаваць умею домiк. — Чык-чырык, чык-чырык, —

пад акном чуваць мой крык. А марознаю зiмой я туляюся пад страхой. На каноплi вельмi ласы, Нат клюю сланечнiк часам. Пудзiла баюся. Як жа я завуся? (Верабей)

М. Парахневiч

4. Хоць бяскрылы, а лятае, Безгалосы — свiшча, Хоць бязрукi, а, бывае, Грушы ў садзе абiвае. Нават часам вырывае Дрэва з карнявiшчам, А як зморыцца — ўпадзе, І няма яго нiдзе. (Вецер)

Н. Гiлевiч 5. Пад соснамi, пад ёлкамi ляжыць клубок з iголкамi. (Во-

жык)

ІІ. 1. Вырас верас i цвiце.

Восень, верасень iдзе.

В. Жуковiч

2. Вечарам прасiлi Варку:

— Варка, завары заварку. Варка нам на гэта кажа: — Высахла заварка ваша. І прыйшлося нам за Варку Заварыць самiм заварку.

У. Мацвеенка


15 3. Васiль вёз сена воз.

Раптам рой узвiўся вос. А. Дзеружынскi

4. Пад вываратнямi вёртка

Вiла вяроўку вавёрка.

Р. Барадулiн


ІІІ. 1. У Кацi добры вожык. А з ёй гуляць не хоча У вожыка сто ножак, Так ноччу ён тапоча. І Каця вожыку крычыць, Што хоча ножкi палiчыць.

П. Панчанка

2. Скакаў верабей па сцяне;

Зламаў ножку — цяжка мне! Вераб`iха скача Ды па ножцы плача. Верабей, верабей, Не дзяўбi канапель: Нi маiх, нi сваiх, Нi суседзяў маiх!

(З народнага)

3. Вавёрка


Я рухавы звярок, Заўжды весела мне. Мая хатка — дупло На высокай сасне.

... На галiнках сасны Я грыбоў насушу. Іх багата к зiме У свой дом нанашу.


Я рухавы звярок — Шмат арэхаў знайду. Самых лепшых нарву І ў дупло пакладу.

Я. Журба

16 4. Вавёрка

У лiсiчкi свая норка. У вавёркi ёсць каморка. Як у добрай гаспадынi, У вавёркi поўна ў скрынi:

Жалуды, арэхi, шышкi — Намалюем iх для кнiжкi.

Л. Генiюш



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.