|
|||
ІІІ.1. Акуляры. 3. АвечкаІІІ. 1. Акуляры Саве купiлi акуляры. Ды не адны, ажно дзве пары. — Абнову, совачка, надзень, Глядзi мультфiльмы кожны дзень. Н. Галiноўская 2. Арэхi І зноў клiча звонкае рэха: — Спяшайцеся ў лес, сяброўкi! З галiн паказалi арэхi Свае залатыя бачкi. Такога занятку-пацехi Дагэтуль не ведаю я. Арэхi, арэхi, арэхi — Дзiцячая радасць мая! ... Лес повен i крыку, i трэску — Арэхi спрабуем на зуб, Сагналi вавёрку-гарэзку, Агнем шуганула на дуб. ... Арэхi, арэхi, арэхi, Вас бачу праз гэтулькi год, Вы — рэха, вы — рэха, вы — рэха, Вы — рэха дзяцiнства майго! М. Янчанка 3. Авечка Мы вядзем паiць на рэчку Кучаравую авечку. Пi, авечачка, ваду І вяртайся ў чараду. С. Сокалаў-Воюш 9 IV. Лесвiца Сядзелi ў хаце Мiколка i Васiлёк. Надакучыла iм проста так ся- дзець. Узяў Мiколка лiст паперы i напiсаў лiтару “А”. Паказаў Васiльку дый кажа: — Давай лесвiцу пабудуем. — Драўляную? — цiкавiцца Васiлёк. — Мы з табою пабудуем лесвiцу са слоў. — Хiба ёсць такiя лесвiцы? — здзiвiўся Васiлёк. — Ёсць, — сказаў Мiколка. — Пад лiтарай “А” спярша напiшам слова, якое складаецца з дзвюх лiтар, пасля з трох лiтар... — Пасля з чатырох, пяцi, шасцi? — здагадаўся Васiлёк. — Правiльна. І ўсе гэтыя словы павiнны пачынацца з лiтары “А”. — Ты будзеш запiсваць свае словы, а я свае? — пытаецца Ва- сiлёк. — Вядома. Кожнаму трэба сваю лесвiцу будаваць. Хто пабудуе самую вялiкую, той i выйграе. Селi Мiколка i Васiлёк за стол, алоўкi ў рукi ўзялi. Думаюць, думаюць, а слова, якое пачынаецца з лiтары “А” i складаецца з дзвюх лiтар, нiяк не прыдумаюць. Не могуць зрабiць першую прыступку ў сваiх лесвiцах. — Пачнём словы з трох лiтар запiсваць, — прапанаваў Васiлёк. — Давай, — уздыхнуў Мiколка. Пачалi яны словы запiсваць, свае лесвiцы адразу з другой пры- ступкi будаваць. У Мiколкi выйшла вось якая лесвiца: Аса Асцё Афiша Афiцэр Асфальт Апельсiн Апаратура А ў Васiлька такая: Ака Ачко Атлас Аўчына Аркестр Аповесць Хацелi яшчэ будаваць, ды мама паклiкала. Так i не закончылi яны будаваць свае лесвiцы. Праўда, у Мiколкi лесвiца выйшла даўжэйшая: дзевяць лiтар — дзевяць прыступак. А ў Васiлька толькi восем лiтар — восем прыступак. Хто дапаможа хлапчукам? Хто дабудуе першую прыступку — прыдумае слова з дзвюх лiтар? Хто прыдумае слова з дзевяцi лiтар, iкаб яно пачыналася з лiтары “а”. Усё-ткi лесвiца ў Васiлька кара- цейшая, чым у Мiколкi. ✼ ✼ ✼ Б б [ б ], [ б'] І. 1. Не рыба, а плыве; не конь, а iдзе; не пiлка, а рэжа. (Бабёр) 2. Ног многа, а на спiне дамоў едзе. (Барана) 3. Сам пусты, голас густы, дроб выбiвае, людзей сабiрае. (Бубен) 4. Праз горы, далiны, Праз тысячы сёл З далёкай краiны Вярнуўся пасол. Спаважны, чыноўны, Ён стаў на страсе У ботых чырвоных, Каб бачылi ўсе. (Бусел) Н. Гiлевiч 5. Там, У сонечных святлiцах Дрэмлюць Кнiжкi на палiцах. Кнiгалюб, Казалi мне, Гэты дом Не абмiне. (Бiблiятэка) У. Мацвеенка 11 ІІ. 1. Белы бусел ля буслянкi 2. Бубен бубну прабубнеў: Буслянятам баяў байкi. Баяў байкi буслянятам Ля буслянкi белы бусел. У. Мацвеенка “Бу-бу-бу, бу-бу-бу” Баляслаў набыў трубу. 3. Расказаў Бабёр бабру: — Лес пiлуюць Не к дабру. . З-за бярвення, Дошак, дроў Згубяць бор, Звядуць баброў. У. Мацвеенка
|
|||
|