Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Родная мова



Чую ў табе перазвоны крынiцы, Чую ў табе i раскат навальнiцы, Чую павевы зялёнага бору, Водгулле працы ў родным прасторы.

Кожнай драбнiцай ты варта пашаны, Кожнае слова вякамi стварана i на вякi жыць застанецца, Вечнае так, як народнае сэрца.

У. Дубоўка ПРАДМОВА

Навучыць грамаце дзяцей — задача не з лёгкiх. Гэты перыяд вельмi цяжкi i для дзяцей, i для настаўнiкаў. Дзецi падрыхтоўчых класаў прыйшлi ў школу з радасным чаканнем чагосьцi незвычайна- га, цiкавага, новага. Але, на думку Ш. А. Аманашвiлi, iх прыцягвае “не само вучэнне, а яго вынiк: яны хочуць умець чытаць, пiсаць, не маючы паняцця аб тым, якiя намаганнi iм прыйдзецца прыкласцi, каб авалодаць гэтымi ўменнямi i навыкамi”1. Галоўная задача настаўнiка — не разбурыць гэтыя чаканнi, уяўленнi, стварыць для дзiцяцi спры- яльныя ўмовы, добразычлiвую атмасферу ў класе, дабiвацца, каб вучань сам iмкнуўся атрымлiваць веды. Адзiн з прынцыпаў, сфарму- ляваных Л. В. Занковым, — “работа над развiццём усiх вучняў, у тым лiку i самых слабых, i самых моцных”2. Нельга не пагадзiцца з гэ- тым. Ёсць матэрыял, якi будзе цiкавым i для слабых, i для моцных вучняў, а галоўнае — будзе спрыяць развiццю дзяцей, будзе ў гуль- нёвай форме, даступна тлумачыць той цi iншы гук, лiтару, склад i iнш. Гэта займальны матэрыял, якi змогуць выкарыстаць настаўнiкi на ўроках навучання грамаце.

У дапаможнiку для зручнасцi карыстання гукi i лiтары _______________ 1 Аманашвiлi Ш. А. У школу — з шасцi гадоў // Педагагiчны пошук. — М.: Педагогiка, 1988. — С. 22-23. 2 Обучаем по системе Л. В. Занкова: 1-й год обучения: Кн. для учителя / И. И. Аргинская, Н. Я. Дмитриева, А. В. Полякова, З. И. Романовская. — М., 1991. — С. 11.

размешчаны ў алфавiтным парадку, хоць у буквары гукi i лiтары вывучаюцца па прынцыпу частотнасцi.

Матэрыял на кожную лiтару складаецца з чатырох частак: І. Загадкi. ІІ. Скорагаворкi або чыстагаворкi. ІІІ. Вершы беларускiх паэтаў. IV. Казкi пра лiтары, якiя будуць вывучацца на ўроку. У навучаннi грамаце на кожным уроку выкарыстоўваюцца за- гадкi. Загадка — гэта замыславатае, iншасказальнае апiсанне прад- мета цi з`явы, якое прапануецца як пытанне для адгадвання. Загадкi бываюць аўтарскiя i народныя. І адны, i другiя ёсць у нашым дапа- можнiку. Яны развiваюць ў дзяцей назiральнасць, асацыятыўнае мысленне, фантазiю, кемлiвасць, разам з тым у адгадцы дзецi пачу- юць патрэбны гук i пад кiраўнiцтвам настаўнiка ахарактарызуюць яго. На адным уроку загадка выкарыстоўваецца для выдзялення пат- рэбнага гука, якi чуецца ў пачатку адгадкi; на другiм уроку загадкi можна выкарыстаць для таго, каб зацiкавiць дзяцей тэмай урока, або наблiзiць iх да адгадкi, пра што цi каго будзе iсцi гаворка ў тэксце буквара; на трэцiм — 3-4 загадкi загадваюцца замест фiзкультмiнуткi. Можна скласцi гукавыя схемы адгадак. Настаўнiк вучыць унiкаць у змест загадкi, выдзяляць з яго ўсе ўказаныя там якасцi i прыкметы загадкавага прадмета, а з цягам часу дзецi самi будуць ствараць загадкi.

У дапаможнiку на кожную лiтару сабраны ад 2 да 5 загадак. Звычайна на ўроку для выдзялення цвёрдага i мяккага гукаў адной i той жа лiтары бяруцца дзве загадкi. Напрыклад:

Вiсiць — зялёны, ляцiць — жоўты, ляжыць — чорны. (Лiст)

Я. Саламевiч На ўсiх сцяблiнках тонкiх Вiсяць званочкi-гронкi, духмяныя, срабрыстыя, нiбы расiнкi, чыстыя. (Ландыш)

В. Жуковiч У першай адгадцы дзецi выдзеляць [ л' ], а ў другой — [ л ].

Вялiкую карысць ў развiццi фанематычнага слыху, адпрацоўкi 4 арфаэпiчных навыкаў шасцiгодак адыгрываюць скорагаворкi i чыс-

тагаворкi. Скорагаворкi выкарыстоўваюцца на ўроках граматы “для развiцця чыстаты вымаўлення, для навучання артыкуляцыi гукаў маўлення”3, а чыстагаворкi, развiваючы артыкуляцыйныя навыкi, “трэнiруюць маўленчы апарат i лiквiдуюць недахопы вус- нага маўлення дзяцей”4. На любым этапе ўрока можна выкары- стоўваць скорагаворкi i чыстагаворкi. У пачатку ўрока гэты матэры- ял будзе садзейнiчаць падрыхтоўцы маўленчага апарату дзiцяцi, уз- наўленню артыкуляцыi вывучаных гукаў, на этапе вывучэння новага матэрыялу настаўнiца зверне ўвагу дзяцей з дапамогай люстэрка на артыкуляцыю цвёрдага i мяккага гукаў адной i той жа лiтары. Яны ўбачаць, як змяняюцца органы маўлення, якое становiшча набыва- юць язык, губы, мяккае нёба. Напрыклад: [ л ] i [ л' ], або па- раўноўвае артыкуляцыю зацвярдзелых гукаў беларускай мовы [ р ], [ ч ] з гукамi рускай мовы [ р' ], [ ч' ]. Пасля гэтага будзе карысным пазнаёмiцца з новымi гукамi ў скорагаворцы. На этапе замацавання, паўтарэння гэты матэрыял можа саслужыць добрую службу, бо вы- конвае ролю не толькi займальнага, але i вучэбнага. У дапаможнiку даюцца ад 2 да 6 такiх “народна-паэтычных мiнiяцюр, жартаў, дзе знарок падабраны словы, у якiх цяжка вымаўляюцца злучэннi гу- каў”5. Настаўнiца выбiрае 1-2 скорагаворкi на ўрок. Спачатку iх “развучваюць”, запамiнаюць i паступова павялiчваюць тэмп чытан- ня. Усiм класам прагаворваюць, затым кожны рад пакажа ўменне як мага хутчэй прагаварыць скорагаворку i нарэшце iндывiдуальна ўсе жадаючыя вучнi.

Прывабнасць, хараство, чароўная сiла мастацкага слова спас- цiгаецца чалавекам не год i не два, а ўсё жыццё. А вось вучыць прыслухоўвацца да роднага слова, праз яго прызму зачароўвацца роднай прыродай, мiлымi сэрцу краявiдамi, ганарыцца сваёй Рад- зiмай, суперажываць разам з чулымi, добрымi лiрычнымi ге- роямi трэба з першых урокаў навучання грамаце. Гэта можна ________________ 3 Львоў М. Р. Слоўнiк-справачнiк па методыцы рускай мовы: Вуч. дапаможнiк для студэнтаў пед. iн-таў. — М., 1988. — С. 189. 4 Тамсама. — С. 235. 5 Тамсама. — С. 235.

5 зрабiць з дапамогай вершаў беларускiх паэтаў: В. Вiткi, Э. Агняцвет,

Н. Гiлевiча, В. Вольскага, Р. Барадулiна i iнш. У дапаможнiку да кож- най лiтары дадзены ад 4 да 6 невялiкiх вершаў. Настаўнiк можа вы- карыстаць на выбар любы (цi любыя) верш (цi вершы). З дапа- могай iх фармуецца ў дзяцей правiльнае лiтаратурнае вы- маўленне, узбагачаецца, замацоўваецца i актывiзуецца слоўнiкавы запас, а таксама развiваецца мысленне, дзецi вучацца разважаць, адказваць на пытаннi, фармуляваць пытаннi, рабiць вывады i элемен- тарныя абагульненнi. Гэты матэрыял дазваляе перадаваць сваiмi словамi змест пачутага, а можна вывучыць напамяць верш i выпра- цаваць выразнае чытанне. Разам з тым трэба называць прозвiшчы паэтаў, вершы якiх вы чытаеце. Слушна зазначае В. М. Ляшук, што “звяртаць увагу на працэсы маўлення, выяўляць моўныя таямнiцы, выхоўваць моўнае чуццё трэба ўжо ў дзiцячым узросце, калi малое толькi пачынае спасцiгаць свет, глядзiць на ўсё вачамi першаадкры- вальнiка, цiкавiццца ўсiм, звернута душой i розумам да бацькоў, на- стаўнiкаў, выхавацеляў, любiць i жадае вучыцца”6.

У нашым дапаможнiку на кожную лiтару алфавiта пасля загадак, скорагаворак, вершаў змешчаны казкi, напiсаныя беларускiм пiсьменнiкам Аляксеем Мiкалаевiчам Якiмовiчам. Ён пiша: “Неабходна iмкнуцца да таго, каб кожны ўрок быў урокам твор- часцi, каб для дзяцей ён стаў маленькiм святам, каб яны ведалi, што прынясе iм поўную радасць. Вось чаму з`явiлася ў мяне задума на- пiсаць казкi, абразкi пра лiтары, штосьцi ўзяўшы за аснову з уласна- га вопыту — вопыту настаўнiка-мовазнаўца, штосьцi нафанта- зiраваўшы”.

У казках героямi выступаюць птушкi, звяры, лiтары, а таксама хлопчыкi, дзяўчынкi i iх бацькi. Птушкi, звяры, лiтары могуць гава- рыць, спрачацца, выконваць розныя дзеяннi; з iмi адбываюцца неве- рагодныя здарэннi: то лiтара выпала з партфеля хлопчыка, i мурашы ей дапамаглi; то чаму Зайка не меў сяброў; то як цяжка чытаць _______________

6 Ляшук В. М. І прарастаюць словы. — Мн, 1997. — С. 3.

пiсьмы, калi дрэнна напiсаны лiтары; то як Верабейка вучыў словы ветлiвасцi; то як Зайка знайшоў таямнiчае пiсьмо i iнш.

Пазнаёмiўшыся з гэтымi казкамi, настаўнiк сам вырашыць, якую казку прачытаць дзецям у класе поўнасцю або часткова, або толькi пачатак. Працяг казкi могуць прачытаць дзецям бацькi дома, могуць дзецi прыдумаць самi працяг, прааналiзаваць учынкi герояў, выка- заць свае думкi пра паводзiны герояў казкi, дапамагчы героям у складанай сiтуацыi. Дзецi могуць рыхтаваць слоўныя i графiчныя малюнкi да ўрыўкаў казак, а самае галоўнае — казкi дапамогуць дзецям запомнiць абрысы лiтар, навучыцца пiсаць iх, адкрыць для сябе новыя словы з новай вывучанай лiтарай, навучаць сяброўству, узаемадапамозе.


А а [ a ]

І. 1. Што за дрэва ў свеце ёсць, Што дупло ў яго наскрозь, А ў дупло забраўся пiсар: Вечна пiша i маўчыць,

Ростам гэткi ж, як i дрэва, — Толькi нос з дупла тырчыць. (Аловак)

Н. Гiлевiч

2. Рагатыя мяшкi.

Надзелi кажушкi. Гуляюць па лужку, А спяць у катушку. (Авечкi)


3. Маленькi галышак упаў з вышак, не так разбiўся, як ша-

пачкi пазбыўся. (Арэх)

В. Вiтка


4. Памiж бяроз На кусце рос. Як спелым стаў На зуб папаў. (Арэх)

У. Мацвеенка

5. Нарадзiўся

Сярод градкi, Вырас гладкi І ляжыць Пад кустом Дагары Крывым хвастом. (Агурок)

Н. Гiлевiч


ІІ. 1. Адам аддаў ананас Апанасу. Апанасу ананас аддаў Адам.

У. Мацвеенка

2. Сёння досвiткам Аўсей

Злавiў аўсянку ў аўсе. Быў авес расяны зранку — У расе ўся аўсянка.

К. Камейша8



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.