Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Йог мае перавагу над  аскетам, філёзафам і чалавекам, які імкнецца да пладоў сваёй працы. Таму, о Aрджуна, нягледзячы ні на што, стань йогам.



Йог мае перавагу над  аскетам, філёзафам і чалавекам, які імкнецца да пладоў сваёй працы. Таму, о Aрджуна, нягледзячы ні на што, стань йогам.

КАМЭНТАР: Кажучы пра йога, мы маем на ўвазе працэс злучэньня нашай сьвядомасьці з Вышэйшай Aбсалютнай Ісьцінай. Людзі завуць гэты працэс па-рознаму, у залежнасьці ад абранага імі мэтаду духоўнага самапазнаньня. Калі гэты працэс зьвязаны галоўным чынам з кармічнай дзейнасьцю, ён завецца карма-йогай, калі ён грунтуецца на філязофскіх пошуках, ён завецца г'яна-йогай, а калі ягоную аснову складае адданае служэньне Вярхоўнаму Госпаду, ён называецца бхакці-йогай. Бхакці-йога, альбо мэтад сьвядомасьці Крышны, як будзе сказана ў наступным вершы, - гэта самы дасканалы з усіх відаў йогі. У дадзеным вершы Госпад зацьвердзіў перавагу містычнай йогі, але не сказаў, што яна лепш бхакці-йогі. Бхакці-йога дае чалавеку поўнае духоўнае веданьне, таму яна зьяўляецца неперасягальнай. Калі чалавек выконвае аскезу, не маючы ведаў пра сваю духоўную прыроду, то гэтая аскеза недасканалая, роўна як і філязофскія пошукі, не заснаваныя на адданасьці Вярхоўнаму Госпаду. Таксама й той, хто займаецца кармічнай дзейнасьцю, не валодаючы сьвядомасьцю Крышны, толькі дарма марнуе час. Таму самым лепшым з усіх пералічаных тут відаў йогі зьяўляецца бхакці-йога. Больш дэталёва пра гэта будзе расказана ў наступным вершы.

 

 

ТЭКСТ 47

 

йогінам апі сарвешам
мад-гатенантар-атмана
шраддхаван бхаджате йо мам
са ме йуктатамо матах

 

йогінам - йогаў; апі - таксама; сарвешам - усіх; мат-гатена - знаходжаньнем ува Мне, сталымі  думкамі пра Мяне; антах-атмана — у глыбіні свайго сэрца; шраддха-ван - які валодае непахіснай верай; бхаджате - займаецца трансцэндэнтным любосным служэньнем; йах - які; мам - Мне (Вярхоўнаму Госпаду); сах - ён; ме - у Мяне; йукта-тамах - найвялікі йог; матах - які лічыцца.

A з усіх йогаў той, хто заўсёды пагружаны ў думкі пра Мяне, зьмешчаным  ў ягоным сэрцы, і, споўнены непахіснай веры, пакланяецца і служыць Мне зь любоўю, зьвязаны са Мной самымі цеснымі вязямі й дасягнуў вышэйшай ступені дасканаласьці. Такое  Маё меркаваньне.

КАМЭНТАР: Асаблівай увагі ў гэтым вершы заслугоўвае слова бхаджате. Яно ўтворана ад дзеяслоўнага кораня бхадж, які нясе ў сабе ідэю служэньня. Слова «пакланяцца» не цалкам супадае па сэньсе са словам бхадж. Пакланяцца - значыць паважаць некага, аказваць яму ўшанаваньні. Але словы, што выказваюць ідэю служэньня зь любоўю й верай, выкарыстоўваюцца вылучна ў зьвязку зь Вярхоўнай Асобай Бога. Той, хто адмаўляецца выказваць павагу якому напаўбогу ці шаноўнаму чалавеку, рызыкуе ўславіцца грубіянам, але той, хто адмовіўся служыць Вярхоўнаму Госпаду, выракае сябе на жаласнае існаваньне. Кожная жывая істота - неад'емная часьцінка Госпада й па прыродзе сваёй прызначана для таго, каб служыць Яму. Адмаўляючыся рабіць гэта, яна падае ў ніжэйшыя сфэры быцьця. Гэта пацьвярджаецца ў «Бхагаватам» (11.5.3):

 

йа эшам пурушам сакшад
атма-прабхавам
ішварам
на бхаджантй аваджанант
і
стханад бхраштах патантй адхах

 

«Той, хто не жадае служыць адвечнаму Госпаду, крыніцы ўсіх істот, і не выконвае свайго абавязку перад Ім, непазьбежна пазбудзецца свайго натуральнага становішча й апынецца ў сетках пякельнага жыцьця».

У дадзеным вершы з «Шрымад-Бхагаватам» таксама ўжыта слова бхаджанті. Гэта пацьвярджае, што бхаджанті паказвае на служэньне Вярхоўнаму Госпаду, тады як слова «пакланеньне» можа таксама ўжывацца ў адносінах да напаўбагоў і звычайных істот. У гэтым вершы ёсьць яшчэ адно слова - аваджананті, - якое таксама сустракаецца ў «Бхагавад-гіце» (9.11). Aваджананті мам мудхах: «Толькі дурні й нягоднікі спрабуюць прынізіць Вярхоўную Асобу Бога, Госпада Крышну». Такія дурні бяруцца пісаць камэнтары да «Бхагавад-гіты», хоць самі не жадаюць служыць Госпаду. У выніку яны ня могуць зразумець розьніцу паміж словамі бхаджанті і «пакланеньне».

 

Вышэйшай ступеньню лесьвіцы йогі зьяўляецца бхакці-йога. Усе астатнія віды йогі - не больш за сродкі дасягненьня бхакці. Строга кажучы, слова йога азначае менавіта бхакці-йогу, а ўсе іншыя віды йогі - гэта ступені, якія дазваляюць прыйсьці да бхакці-йогі. Ад пачатку карма-йогі і да вяршынь бхакці-йогі ляжыць доўгі шлях духоўнага самапазнаньня. Ён пачынаецца з дзейнасьці без імкненьня да пладоў сваёй працы. Калі чалавек, які практыкуе карма-йогу, атрымлівае духоўнае веданьне і зжывае прыхільнасьць да мірскіх асалодаў, ён падымаецца на ўзровень г'яна-йогі. A калі да г'яна-йогі ён дадае фізычныя й дыхальныя практыкаваньні й мэдытацыю, аб'ектам якой зьяўляецца Звышдуша, ён дасягае ступені аштанга-йогі. Падняўшыся вышэй ступені аштанга-йогі, чалавек прыходзіць да служэньня Вярхоўнай Асобе Бога, Крышне, і гэта й ёсьць бхакці-йога, вяршыня лесьвіцы йогі. Насамрэч, бхакці-йога зьяўляецца вышэйшай мэтай, але каб авалодаць гэтай навукай, трэба таксама зразумець істу ўсіх астатніх мэтадаў йогі. Йог, які імкнецца да вышэйшае мэты, стаіць на пэўным шляху, што вядзе да вечнага шчасьця. A тых, хто, дасягнуўшы вызначанай ступені йогі, спыняюцца на ёй і не ідуць далей, завуць адпаведна карма-йогамі, г'яна-йогамі, дх'яна-йогамі, раджа-йогамі, хатха-йогамі і да г. п. Калі некаму пашчасьціць адразу ўстаць на шлях бхакці-йогі, варта разумець, што ён ужо абмінуў усе астатнія ступені йогі. Іншымі словамі, сьвядомасьць Крышны - гэта вышэйшая ступень йогі. Так, Гімалаі - гэта самыя высокія горы ў сьвеце, а сярод іх найвышэйшая вяршыня - Эвэрэст.

 

Толькі той, каму вельмі пашчасьціць, можа ўстаць на шлях бхакці-йогі і, кіруючыся ўказаньнямі ведычных пісаньняў, зацьвердзіцца ў сьвядомасьці Крышны. Дасканалыя йогі засяроджваюць розум на Крышне, Ш'ямасундары, чыё цудоўнае цела колерам напамінае навальнічнае воблака, а лотасаподобнае аблічча зьзяе, нібы сонца. Адзеньні Госпада абсыпаны каштоўнымі камянямі, а грудзі ўпрыгожаны гірляндай з кветак. Асляпляльнае зьзяньне, што зыходзіць ад Ягонага цела й завецца брахмаджйоці, асьвятляе ўсе бакі сьвету. Ён прыходзіць у гэты сьвет у розных вобразах, такіх, як Рама, Нрысімха, Вараха й Крышна, Вярхоўная Асоба Бога. Зьяўляючыся на зямлі ў абліччы чалавека, Ён робіцца сынам маці Яшоды й носіць імёны Крышна, Говінда й Васудэва. Ён - ідэальны сын, муж, сябар і спадар, і Ён споўнены ўсіх дасканаласьцяў і боскіх якасьцяў. Таго, хто цалкам усьведамляе гэтыя ўласьцівасьці Госпада, лічаць лепшым з йогаў.

Дасягнуць гэтай вышэйшай ступені дасканаласьці можна, толькі ідучы шляхам бхакці-йогі. Ведычныя пісаньні пацьвярджаюць гэта:

 

йасйа деве пара бхактір
йатха деве татха гурау
тасйаіте катхіта хй артхах
пракашанте махатманах

 

«Толькі тым вялікім душам, якія валодаюць непахіснай верай у Госпада й духоўнага настаўніка, адкрываецца іста Ведаў» (Шветашватара-упанішад, 6.23).

Бхактір асйа бхаджанам тад іхамутропадхі-наірасйенамушмін манах-калпанам, этад эва наішкармйам. «Бхакці - гэта адданае служэньне Госпаду, вольнае ад імкненьня атрымаць выгаду ў гэтым жыцьці альбо ў наступным. Пазбыўшыся ад гэтага імкненьня, чалавек павінен засяродзіць розум на Ўсявышнім. У гэтым сэнс слова наішкармйа* (Гопала-тапані-упанішад, 1.15).

Вось некаторыя з прынцыпаў бхакці-йогі, што дазваляюць здабыць сьвядомасьць Крышны, якая зьяўляецца вышэйшай ступеньню дасканаласьці йогі.

 

* Даслоўна «бязьдзейнасьць» ці «воля ад наступстваў дзейнасьці» (Заўв. рэдактара.)

Так заканчваецца камэнтар Бхакціведанты да шостае часткі «Шрымад Бхагавад-гіты», які называецца «Дх'яна-йога».

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.