Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Для таго, хто бачыць Мяне ўва ўсім існым і ўсё існае ўва Мне, Я ніколі не буду страчаны, і ён ніколі не будзе страчаны для Мяне.



ТЭКСТ 30

 

йо мам пашйаті сарватра
сарвам ча май
і пашйаті
тасйахам на пранашйам
і
са ча ме на пранашйат
і

 

йах - які; мам - Мяне; пашйаті - бачыць; сарватра - усюды; сарвам - усе; ча - і; майі - ува Мне; пашйаті - бачыць; тасйа - для яго; ахам - Я; на - не; пранашйамі - буду страчаны; сах - ён; ча - таксама; мя - для Мяне; на - не; пранашйаті - будзе страчаны.

Для таго, хто бачыць Мяне ўва ўсім існым і ўсё існае ўва Мне, Я ніколі не буду страчаны, і ён ніколі не будзе страчаны для Мяне.

КАМЭНТАР: Чалавек, які валодае сьвядомасьцю Крышны, бачыць, што Госпад Крышна знаходзіцца ўсюды і ўсё знаходзіцца ў Ім. Такі чалавек таксама бачыць розныя зьявы й прадметы матэрыяльнага сьвету, але, увесь час знаходзячыся ў сьвядомасьці Крышны, ён разумее, што ўсе яны зьяўляюцца праявамі энэргіі Госпада. Няма нічога, што існавала б асобна ад Крышны, і Крышна зьяўляецца валадаром усяго існага - такі асноватворны прынцып сьвядомасьці Крышны. Мэтад сьвядомасьці Крышны дапамагае чалавеку разьвіць у сабе любоў да Крышны і такім чынам заняць становішча, якое пераважае нават узровень вызваленьня з матэрыяльнага палону. На гэтым этапе разьвіцьця сьвядомасьці Крышны, які ідзе за самаўсьведамленьнем, адданы дасягае тоеснасьці з Крышнай у тым сэньсе, што Крышна робіцца для яго ўсім, і ён праймаецца любоўю да Крышны. Тады паміж Госпадам і адданым усталёўваюцца вельмі блізкія адносіны. Такі адданы ўжо ніколі не будзе страчаны й не забудзецца на Госпада. Зьліцьцё з Крышнай азначае духоўнае самагубства. Адданы ніколі не пойдзе на гэта. У «Брахма-самхіце» (5.38) гаворыцца:

 

преманджана-ччхуріта-бхакті-вілочанена
сантах
садаіва хрідайешу вілокайанті
йам шйамасундарам
ачінтйа-гуна-сварупам
говіндам аді-пурушам там ахам бхаджамі

 

«Я пакланяюся адвечнаму Госпаду Говіньдзе, чый вобраз заўсёды даступны позірку адданых, на вочы якіх нанесены бальзам любові да Яго. Такія адданыя сузіраюць Госпада, які знаходзіцца ў іх сэрцы, у Яго вечным вобразе Ш'ямасундары».

Госпад Крышна ніколі не хаваецца ад позірку такіх адданых. Тое ж самае адносна і да йога, які бачыць Госпада як Параматму ў сваім сэрцы. Такі йог робіцца чыстым адданым і ўжо не можа пражыць і імгненьня, не бачачы Госпада.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.