|
|||
Тады, о нашчадак Куру, у ім прачынаецца боская сьвядомасьць, якую ён разьвіў у папярэдніх жыцьцях, і ён ізноў пачынае займацца йогай, імкнучыся дасягнуць дасканаласьці.ТЭКСТ 40
шрі-бхагаван увача шрі-бхагаван увача - Вярхоўны Госпад сказаў; партха - о сын Прытхі; на эва - пэўна няма; іха - тут (у гэтым жыцьці); на - не; амутра - там (у наступным жыцьці); вінашах - згуба; тасйа - яго; відйате - існуе; на - не; хі - безумоўна; калйана-кріт - той, хто заняты добрай дзейнасьцю; кашчіт - хто-небудзь; дургатім - у бяду; тата - Мой сябар; гаччхаті - трапляе. Вярхоўны Госпад сказаў: О сын Прытхі, йогу, які робіць добрыя справы, не пагражае згуба ні ў гэтым жыцьці, ні ў наступным. О Мой сябар, зло ніколі не адолее таго, хто робіць дабро. КАМЭНТАР: У «Шрымад-Бхагаватам» (1.5.17) Шры Нарада Муні дае В'ясадэву наступнае настаўленьне:
тйактва сва-дхармам чаранамбуджам харер
«Той, хто, цалкам аддаўшыся Вярхоўнай Асобе Бога, адмовіўся ад усіх мірскіх памкненьняў, нічога не губляе й не наклікае на сябе граху. Але той, хто не адданы Госпаду, не дасягне нічога, нават калі бездакорна выконвае ўсе прадпісаныя Ведамі абавязкі». Ёсьць шмат розных відаў дзейнасьці, рэлігійнай і сьвецкай, якія дапамагаюць людзям дасягнуць матэрыяльных мэтаў. Йог павінен адмовіцца ад усіх відаў матэрыяльнай дзейнасьці, каб дасягнуць духоўнай дасканаласьці, то бок знайсьці сьвядомасьць Крышны. Нехта можа запярэчыць, што, маўляў, вышэйшай ступені дасканаласьці дасягае толькі той, хто цалкам разьвіў у сабе сьвядомасьць Крышны, а інакш чалавек нічога не даможацца ні ў матэрыяльным, ні ў духоўным жыцьці. Бо ў шастрах сказана, што той, хто не выконвае прадпісаных яму абавязкаў, будзе за гэта пакараны, - такім чынам, такая доля чакае й таго, хто пакінуў свае матэрыяльныя абавязкі дзеля заняткаў духоўнай практыкай, але потым сышоў з духоўнага шляху. Аднак «Бхагаватам» запэўнівае няўдачлівага йога, што ў яго няма прычынаў для турботы. Нават калі яму й давядзецца пакутаваць з-за таго, што ён не выканаў належным чынам свае абавязкі, ён усё роўна нічога не губляе, таму што ягоныя дасягненьні ў сьвядомасьці Крышны ніколі не зьнікнуць і ён зможа працягнуць гэты шлях, нават калі ў наступным жыцьці зьявіцца на сьвет у сям'і з ніжэйшых плястоў грамадзтва. Зь іншага боку, нават той, хто строга выконвае прадпісаныя Ведамі абавязкі, можа не атрымаць ад гэтага выгоды, калі не валодае сьвядомасьцю Крышны.
Людзі падзяляюцца на дзьве катэгорыі: тыя, хто кіруецца ўказаньнямі шастраў, і тыя, хто грэбуе імі. Першыя няўхільна выконваюць прадпісаныя ім абавязкі, а апошнія, падобна жывёлам, падпарадкоўваюцца сваім пачуцьцям і ня ведаюць ні пра тое, што чакае іх у наступным жыцьці, ні пра тое, як вызваліцца з матэрыяльнага палону. Такімі людзьмі, хоць бы гэта й былі цывілізаваныя людзі ці дзікуны, адукаваныя ці непісьменныя, моцныя ці слабыя, кіруюць толькі жывёльныя інстынкты. Іхная дзейнасьць ніколі не прыносіць ім выгоды, таму што, задавальняючы свае жывёльныя патрэбы - у ежы, сьне, абароне й сэксе, - яны застаюцца ў палоне матэрыяльнага жыцьця, якое заўсёды напоўнена пакутамі. Тыя ж, хто трымаюцца ўказаньняў шастраў і паступова разьвіваюць ў сабе сьвядомасьць Крышны, без сумневу, рухаюцца па шляху, што вядзе да дасканаласьці.
Людзей, якія ідуць добрым шляхам, можна падзяліць на тры групы: тых, хто трымаюцца прадпісаньняў шастраў дзеля матэрыяльнага росквіту; тых, хто імкнецца да вызваленьня з матэрыяльнага палону, і адданых, якія дзейнічаюць у сьвядомасьці Крышны. Людзей, якія кіруюцца прадпісаньнямі шастраў, што дае магчымасьць дасягнуць матэрыяльнага дабрабыту, можна, у сваю чаргу, падзяліць на дзьве групы: тых, хто хоча цешыцца пладамі сваёй працы, і тых, хто не імкнецца да гэтых пладоў. Першыя могуць дасягнуць больш высокага ўзроўня жыцьця й нават патрапіць на райскія плянэты, але, калі яны працягваюць заставацца ў палоне матэрыяльнай прыроды, шлях, якім яны ідуць, нельга назваць добрым. Адзінай сапраўды добрай зьяўляецца тая дзейнасьць, якая вядзе да вызваленьня. Дзейнасьць, якая ў канчатковым рахунку не скіравана на самаўсьведамленьне, ці на вызваленьне ад матэрыяльных, целавых уяўленьняў аб жыцьці, нельга лічыць станоўчай. Адзіная сапраўды станоўчая дзейнасьць - гэта дзейнасьць у сьвядомасьці Крышны, і чалавека, які самахоць прымае нязручнасьці й нястачы дзеля таго, каб разьвіць у сабе сьвядомасьць Крышны, можна назваць дасканалым йогам і стараньнікам. І паколькі вышэйшая мэта васьміступеністай йогі - знайсьці сьвядомасьць Крышны, той, хто рупліва займаецца гэтым відам йогі, таксама атрымлівае выгоду і яму ня трэба баяцца падзеньня.
ТЭКСТ 41
прапйа пунйа-крітам локан
прапйа - дасягнуўшы; пунйа-крітам - населеных тымі, хто зьдзяйсьняў набожныя ўчынкі; локан - плянэт; ушітва - пражыўшы; шашватіх - мноства; самах - гадоў; шучінам - праведнікаў; шрі-матам - багатых; гехе - у доме; йога-бхраштах - той, хто сышоў з духоўнага шляху; абхіджайате - нараджаецца. Йог, які не здолеў дасягнуць дасканаласьці, пасьля сьмерці доўгія гады цешыцца жыцьцём на плянэтах, дзе жывуць набожныя істоты, а потым нараджаецца ў сям'і праведнікаў ці багатых і шляхетных людзей.
КАМЭНТАР: Ёсьць дзьве катэгорыі йогаў, якія не здолелі дасягнуць дасканаласьці: тыя, хто пакінуў заняткі йогай, ледзь пачаўшы іх, і тыя, хто сышоў з гэтага шляху, пройдучы значную яго частку. Першыя адпраўляюцца на плянэты, куды звычайна трапляюць набожныя істоты. Пражыўшы там вельмі доўгае жыцьцё, яны зноў вяртаюцца на зямлю і нараджаюцца ў сем'ях набожных брахманаў-вайшнаваў ці багатых і шляхетных прадстаўнікоў гандлёвага саслоўя. Сапраўдная мэта заняткаў йогай, як сказана ў апошнім вершы гэтай часткі, палягае ў тым, каб дасягнуць вышэйшай ступені сьвядомасьці Крышны. Але тым, хто не здолеў дасягнуць гэтай мэты, стаўшы ахвярай матэрыяльных спакусаў, з ласкі Госпада даецца магчымасьць цалкам зьдзейсьніць свае матэрыяльныя жаданьні. Потым яны зьяўляюцца на сьвет у набожных, шляхетных сем'ях і атрымліваюць усе магчымасьці для таго, каб цалкам разьвіць у сабе сьвядомасьць Крышны.
ТЭКСТ 42
атха ва йогінам эва
атха ва - ці; йогінам - йогаў (якія спасьцігнулі духоўную навуку); эва - нават; куле - у сям'і; бхаваті - нараджаецца; дхі-матам - тых, хто надзелены вялікай мудрасьцю; этат - гэта; хі - безумоўна; дурлабха-тарам - найрэдкае; локе - у (гэтым) сьвеце; джанма - народзіны; йат - якое; ідрішам - такое. Альбо [калі йог сышоў з духоўнага шляху, пройдучы большую яго частку] ён зьяўляецца на сьвет ў сям'і людзей, якія глыбока спасьцігнулі духоўную навуку. Рэдка каму ў гэтым сьвеце выпадае такая ўдача.
КАМЭНТАР: У гэтым вершы гаворыцца, што зьявіцца на сьвет ў сям'і людзей, якія глыбока спасьціглі духоўную навуку, - вялікі посьпех, бо ў такой сям'і чалавека адпачатку жыцьця прылучаюць да духоўнай практыкі. Гэта асабліва тычыцца сем'яў ачар'яў і госвамі. Чальцы такіх сем'яў беражліва захоўваюць традыцыі і даюць дзецям належнае выхаваньне. Яны абазнаныя ў духоўнай навуцы, адданыя Госпаду й таму робяцца духоўнымі настаўнікамі. У Індыі жыве шмат сем'яў ачар'яў, аднак у наш час амаль усе яны зьвяліся з-за нястачы духоўнае адукацыі і выхаваньня. Але ўсё ж з ласкі Госпада яшчэ захаваліся сем'і, якія з пакаленьня ў пакаленьне выхоўваюць адданых Госпада. Нарадзіцца ў такой сям'і, бяз сумневу, вялікі посьпех. На шчасьце, мой духоўны настаўнік, Ом Вішнупада Шры Шрымад Бхакцісіддханта Сарасваці Госвамі Махараджа, а таксама ваш пакорлівы слуга з ласкі Госпада атрымалі магчымасьць нарадзіцца ў такіх сем'ях, дзе зь першых дзён жыцьця нас вучылі зь любоўю й адданасьцю служыць Госпаду. Пазьней мы сустрэліся па волі Ўсявышняга.
ТЭКСТ 43
татра там буддхі-самйогам
татра - там; там - то; буддхі-самйогам - абуджэньне сьвядомасьці; лабхате - знаходзіць; паурва-дехікам - таго, якім ён валодаў у папярэднім целе; йатате - спрабуе; ча - таксама; татах - потым; бхуйах - ізноў; самсіддхау - у дасягненьні дасканаласьці; куру-нандана - о нашчадак Куру. Тады, о нашчадак Куру, у ім прачынаецца боская сьвядомасьць, якую ён разьвіў у папярэдніх жыцьцях, і ён ізноў пачынае займацца йогай, імкнучыся дасягнуць дасканаласьці.
КАМЭНТАР: Прыкладам чалавека, у якім абудзілася боская сьвядомасьць, разьвітая ў папярэдніх жыцьцях, зьяўляецца цар Бхарата: у трэцім сваім увасабленьні ён зьявіўся на сьвет у сям'і годнага брахмана. Некалі цар Бхарата быў імпэратарам сьвету, і з тае пары напаўбагі сталі называць гэтую плянэту Бхарата-варшай (да гэтага яна звалася Ілаврыта-варшай). Яшчэ ў маладыя гады цар адышоў ад справаў і накіраваўся ў лес, каб знайсьці духоўную дасканаласьць, але ня здолеў дасягнуць гэтай мэты. Празь нейкі час ён нарадзіўся ў сям'і сапраўднага брахмана й быў вядомы пад імем Джады Бхараты, таму што заўсёды шукаў адзіноты й ні зь кім не хацеў гаварыць. Пазьней цар Рахугана выявіў, што Джада Бхарата быў вялікім йогам. На прыкладзе ягонага жыцьця бачна, што намаганьні йога ніколі не зьнікаюць дарма. З ласкі Госпада ён ізноў атрымлівае магчымасьць дасягнуць дасканаласьці ў сьвядомасьці Крышны.
|
|||
|