|
|||
н пакланяецца і служыць Звышдушы, ведаючы, што Звышдуша і Я ёсьць адно. Такі йог заўсёды, пры любых абставінах, застаецца ўва Мне.ТЭКСТ 31 сарва-бхута-стхітам йо мам
сарва-бхута-стхітам - які знаходзіцца ў сэрцы кожнага; йах - той, хто; мам - Мне; бхаджаті - служыць зь любоўю і адданасьцю; экатвам - у адзінстве; астхітах - знаходзіцца; сарватха - ува ўсіх адносінах; варта-манах - застаючыся; апі - нягледзячы на; сах - ён; йогі - йог; майі - ува Мне; вартате - знаходзіцца. Ён пакланяецца і служыць Звышдушы, ведаючы, што Звышдуша і Я ёсьць адно. Такі йог заўсёды, пры любых абставінах, застаецца ўва Мне.
КАМЭНТАР: Йог, які сузірае Звышдушу, бачыць у сваім сэрцы ўсемагутную экспансыю Крышны: Госпада Вішну з чатырма рукамі, у якіх Ён трымае ракавіну, дыск, булаву й кветку лотасу. Йог павінен ведаць, што Госпад Вішну не адрозьніваецца ад Крышны. Крышна ў вобразе Звышдушы знаходзіцца ў сэрцы кожнай жывой істоты. Больш за тое, незьлічоныя Параматмы, якія знаходзяцца ў сэрцах незьлічоных істот, не адрозьніваюцца адна ад адной. Таксама гэтак жа няма розьніцы паміж чалавекам, які разьвіў у сабе сьвядомасьць Крышны й заўсёды зь любоўю служыць Госпаду, і дасканалым йогам, які сузірае Звышдушу. Знаходзячыся ў матэрыяльным сьвеце, йог, які валодае сьвядомасьцю Крышны, можа займацца разнастайнай дзейнасьцю, але пры гэтым ён заўсёды знаходзіцца ў Крышне. Гэта пацьвярджае Шрыла Рупа Госвамі ў «Бхакці-расамрыта-сіндху» (1.2.187): нікхіласв апй авастхасу джіван-муктах са учйате. Адданы Госпада, які заўсёды дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны, натуральным чынам атрымлівае вызваленьне. У «Нарада-панчаратры» пра гэта сказана наступнае:
дік-каладй-анаваччхінне
«Засяродзіўшы ўвагу на боскім вобразе Крышны, усюдыісным Госпадзе, які знаходзіцца па-за часам і прасторай, чалавек пагружаецца ў думкі пра Крышну і атрымлівае шчасьце трансцэндэнтных зносінаў з Госпадам». Сьвядомасьць Крышны - вышэйшая форма ёгаўскага трансу. Усьвядоміўшы, што Крышна як Параматма знаходзіцца ў сэрцы кожнай істоты, йог дасягае дасканаласьці. У Ведах (Гопала-тапані-упанішад, 1.21) пра неспасьціжную магутнасьць Госпада сказана наступнае: эка 'пі сан бахудха йо 'вабхаті - «Хоць Госпад адзін, Ён знаходзіцца ў сэрцах незьлічоных істот». У смрыці-шастры таксама сказана:
эка эва паро вішнух
«Вішну адзін, аднак Ён, безумоўна, усюдыісны. Застаючыся адзіным, Ён сілай Сваёй неспасьціжнай энэргіі знаходзіцца ўсюды, падобна сонцу, якое зьяўляецца адразу ў многіх месцах».
|
|||
|