Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Дасканалым йогам, о Aрджуна, завуць таго, хто, параўноўваючы кожнага з сабой, бачыць сапраўдную роўнасьць усіх істот, незалежна ад таго, шчасьлівыя яны ці не.



ТЭКСТ 32

 

атмаупамйена сарватра
самам пашйаті йо 'рджуна
сукхам ва йаді ва духкхам
са йогі парамо матах

 

атма - з сабой; аупамйена - параўнаньнем; сарватра - усюды; самам - аднолькава; пашйаті - бачыць; йах - які; арджуна - о Aрджуна; сукхам - шчасьце;ва - ці; йаді - калі;ва - ці; духкхам - гора; сах - той; йогі - йог; парамах - дасканалы; матах - які лічыцца.

Дасканалым йогам, о Aрджуна, завуць таго, хто, параўноўваючы кожнага з сабой, бачыць сапраўдную роўнасьць усіх істот, незалежна ад таго, шчасьлівыя яны ці не.

 

КАМЭНТАР: Чалавек, які валодае сьвядомасьцю Крышны, зьяўляецца дасканалым йогам; па свайму досьведу ён ведае, што кожны ў гэтым сьвеце пакутуе і кожны адчувае шчасьце. Мы пакутуем таму, што забыліся на свае адносіны з Богам. A сапраўднае шчасьце прыходзіць да таго, хто зразумеў, што плён ўсёй нашай дзейнасьці належыць Крышне, бо Ён - вярхоўны сярод тых, хто атрымлівае асалоду, і ведае, што Ён таксама валадар усіх земляў і плянэтаў і лепшы сябар кожнага. Дасканалы йог разумее, што жывая істота, заняволеная гунамі матэрыяльнай прыроды, адчувае траістыя пакуты толькі таму, што забылася на свае адносіны з Крышнай. І калі той, хто атрымаў сьвядомасьць Крышны, робіцца шчасьлівым, ён імкнецца прынесьці веды пра Крышну ў кожны куток зямлі. Дасканалы йог імкнецца пераканаць людзей у неабходнасьці атрымаць сьвядомасьць Крышны, таму ён - самы лепшы дабрадзей і найдаражэйшы слуга Госпада. На ча тасман манушйешу кашчін ме прійа-кріттамах (Б.-г., 18.69). Іншымі словамі, адданы Госпада нястомна клапоціцца пра выгоду ўсіх істот і таму зьяўляецца сапраўдным сябрам кожнага. Ён лепшы з усіх йогаў, бо імкнецца да дасканаласьці не дзеля ўласнай выгоды, але дзеля выгоды іншых. Ён ніколі не варагуе зь іншымі істотамі - сваімі субратамі. Такая розьніца паміж чыстым адданым Госпада і йогам, зацікаўленым толькі ва ўласным дасканаленьні. Йог, які ідзе ў самотнае месца ў пошуках ідэальных умоваў для мэдытацыі, можа ня быць такім узьнёслым, як адданы, які намагаецца штосілы прыцягнуць кожнага чалавека да сьвядомасьці Крышны.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.