Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Aрджуна сказаў: О Мадхусудана, практыка йогі, якую Ты апісаў, здаецца мне непасільнай, бо розум мой занепакоены і няўстойлівы.



ТЭКСТ 33

 

арджуна увача
йо 'йам йогас твайа проктах
самйена мадхусудана
этасйахам на пашйамі
чанчалатват стхітім стхірам

 

арджунах увача - Aрджуна сказаў; йах айам - той, які; йогах - мэтад містычнай йогі; твайа - Табой; проктах - апісаны; самйена - у агульных рысах; мадху-судана - о заваёўнік дэмана Мадху; этасйа - гэтага; ахам - я; на - не; пашйамі - бачу; чанчалатват - ад турботаў; стхітім - стан; стхірам - устойлівае.

Aрджуна сказаў: О Мадхусудана, практыка йогі, якую Ты апісаў, здаецца мне непасільнай, бо розум мой занепакоены і няўстойлівы.

 

КАМЭНТАР: У гэтым вершы Aрджуна адхіляе практыку містычнай йогі, апісаную Госпадам Крышнай (пачынаючы са словаў шучау деше і да йогі парамах), бо лічыць яе непасільнай. У век Калі звычайны чалавек не можа пайсьці з дому ў горы ці ў лес, каб у адзіноце займацца йогай. Жыцьцё людзей у гэты век кароткае, і  праводзяць яны яго ў цяжкім змаганьні за існаваньне. Яны не прымаюць сур'езна нават простыя, лёгка выканальныя віды духоўнай практыкі - што ж тады казаць пра складанейшую сыстэму йогі, якая патрабуе адмысловага ладу жыцьця, пэўнага становішча цела падчас мэдытацыі, стараннага выбару месца й поўнага адхіленьня розуму ад матэрыяльнай дзейнасьці. Зьяўляючыся чалавекам практычным, Aрджуна разумеў, што гэтая практыка йогі яму не па сілах, хоць у яго было вельмі шмат вартасьцяў. Ён жыў вельмі доўга, належаў да царскага роду, меў мноства дабрадзейнасьцяў, уславіўся як вялікі ваяр і, самае галоўнае, быў блізкім сябрам Госпада Крышны, Вярхоўнай Асобы Бога. Пяць тысяч гадоў таму ў Aрджуны было значна больш вартасьцяў, чым у нас у цяперашні час, і ўсё ж ён адхіліў практыку містычнай йогі. Мы нідзе не знойдзем згадваньня пра тое, што ён калі-небудзь займаўся ёй. Таму для асноўнай масы людзей, якія жывуць у век Калі, гэтую практыку йогі варта лічыць непрымальнай. Вядома, некаторыя, вельмі рэдкія людзі могуць займацца ёй, але для большасьці гэта немагчыма. Калі так ішлі справы пяць тысяч гадоў таму, што тады казаць пра сёньняшні дзень? Тыя, хто спрабуе імітаваць гэтую практыку, наведваючы славутыя школы й суполкі йогі, толькі дарма марнуюць час, хоць і думаюць, што дамагліся нейкіх посьпехаў. Яны знаходзяцца ў поўнай недасьведчанасьці адносна спраўднай мэты йогі.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.