|
|||
Розум няўрымсьлівы, апантаны, упарты й незвычайна моцны, о Крышна, і, мне здаецца, утаймаваць яго цяжэй, чым спыніць вецер.ТЭКСТ 34
чанчалам хі манах крішна
чанчалам - няўстойлівы; хі - вядома; манах - розум; крішна - о Крышна; праматхі - неспакойны; бала-ват - моцны; дрідхам - ўпарты; тасйа - яго; ахам - я; ніграхам - утаймаваньне; манйе - думаю; вайох - вятры; іва - як; су-душкарам - цяжкае. Розум няўрымсьлівы, апантаны, упарты й незвычайна моцны, о Крышна, і, мне здаецца, утаймаваць яго цяжэй, чым спыніць вецер.
КАМЭНТАР: Розум настолькі моцны і ўпарты, што часам бярэ верх над інтэлектам, хоць па ідэі павінен падначальвацца яму. У штодзённым жыцьці чалавеку даводзіцца пераадольваць мноства перашкодаў, і яму, безумоўна, вельмі цяжка трымаць розум у падпарадкаваньні. Звычайны чалавек можа спрабаваць аднолькава ставіцца да сяброў і ворагаў, але ў канчатковым рахунку ў яго нічога не атрымаецца, бо ўтаймаваць розум цяжэй, чым стрымаць ураганны вецер. У Ведах (Катха-упанішад, 1.3.3 - 4) сказана:
атманам ратхінам віддхі індрійані хайан ахур
«Індывідуальная душа сядзіць на калясьніцы матэрыяльнага цела, якой кіруе возьнік- інтэлект. Розум - гэта лейцы ў руках вазьніцы, а пачуцьці - коні. Пад узьдзейнічаньнем розуму і пачуцьцяў жывая істота альбо цешыцца, альбо пакутуе. Так сьцвярджаюць вялікія мудрацы». Інтэлект створаны для таго, каб кіраваць розумам, але розум гэткі моцны і ўпарты, што нярэдка бярэ верх нават над інтэлектам, падобна таму як вострая інфэкцыя часам робіцца мацнейшай за самыя моцныя лекі. Утаймаваць розум можна, займаючыся йогай, але для Aрджуны, які жыў у міру, гэта было не па сілах. Што ж тады казаць пра сучасных людзей? Aрджуна скарыстоўвае тут вельмі ўдалае параўнаньне: ніхто ня ў сілах спыніць вецер. Але ўціхамірыць неспакойны розум яшчэ цяжэй. Самы лёгкі мэтад, што дазваляе даць рады розуму, даў людзям Госпад Чайтанья. Ён загадваў ім вельмі пакорліва паўтараць «Харэ Крышна», вялікую мантру, якая даруе вызваленьне. Са ваі манах крішна-падаравіндайох: трэба думаць толькі пра Крышну. Толькі тады розум зможа супакоіцца, і нішто ўжо ня выведзе яго з раўнавагі.
|
|||
|