|
|||
н шчыра займаецца практыкай йогі і ўрэшце, праз мноства жыцьцяў, цалкам ачышчаецца ад матэрыяльнае гнюсі, здабывае духоўную дасканаласьць і дасягае вышэйшае мэты.ТЭКСТ 45
прайатнад йатаманас ту
прайатнат - настойлівымі заняткамі; йатаманах - які прыкладае намаганьні; ту - і; йогі - йог; самшуддха - які ачысьціўся; кілбішах - ад усіх грахоў; анека - пасьля вялікага мноства; джанма - жыцьцяў; самсіддхах — хто дасягнуў дасканаласьці; татах - потым; йаті - прыходзіць; парам - да вышэйшай; гатім - мэты. Ён шчыра займаецца практыкай йогі і ўрэшце, праз мноства жыцьцяў, цалкам ачышчаецца ад матэрыяльнае гнюсі, здабывае духоўную дасканаласьць і дасягае вышэйшае мэты. КАМЭНТАР: Нарадзіўшыся ў сям'і багатых і шляхетных людзей, праведнікаў ці ўзьнёслых адданых, палы йог усьведамляе, што ён мае ўсе магчымасьці для заняткаў йогай. Тады рашуча бярэцца за сваю незавершаную працу й паступова ачышчаецца ад усяе матэрыяльнае гнюсі. Цалкам ачысьціўшыся, ён нарэшце дасягае вышэйшае дасканаласьці - здабывае сьвядомасьць Крышны. Сьвядомасьць Крышны - вышэйшая ступень працэсу ачышчэньня. Гэта пацьвярджаецца ў «Бхагавад-гіце» (7.28):
йешам тв анта-гатам папам
«Пасьля вялікага мноства жыцьцяў, прысьвечаных набожнай дзейнасьці, чалавек цалкам ачышчаецца ад матэрыяльнае гнюсі й выходзіць з-пад улады ілюзорнай дваістасьці. Тады ён з рашучасьцю прысьвячае сябе трансцэндэнтнаму любоснаму служэньню Госпаду».
ТЭКСТ 46
тапасвібхйо 'дхіко йогі
тапасвібхйах - чым аскеты; адхіках - больш вялікі; йогі - йог; джнанібхйах - чым мудрацы; апі - таксама; матах - які лічыцца; адхіках - больш вялікі; кармібхйах - чым тыя, хто займаюцца кармічнай дзейнасьцю; ча - таксама; адхіках - больш вялікі; йогі - йог; тасмат - таму; йогі - йогам; бхава - стань; арджуна - о Aрджуна.
|
|||
|