Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Дзякуючы гэтай боскай сьвядомасьці ў ім сама сабою прачынаецца цяга да практыкі йогі. Такога йога, што імкнецца да духоўных ведаў, не прыцягваюць ведычныя абрады й рытуалы.



ТЭКСТ 44

 

пурвабхйасена тенаіва
хрійате хй авашо 'пі сах
джіджнасур апі йогасйа
шабда-
брахматівартате

 

пурва - ранейшым; абхйасена - заняткам; тена - тым; эва - безумоўна; хрійате - прыцягваецца; хі - без сумневу; авашах - без прымусу; апі - таксама; сах - ён; джіджнасух - які жадае ведаць; апі - нават; йогасйа - йогу; шабда-брахма - абрады, прадпісаныя Ведамі; атівартате - перасягае.

Дзякуючы гэтай боскай сьвядомасьці ў ім сама сабою прачынаецца цяга да практыкі йогі. Такога йога, што імкнецца да духоўных ведаў, не прыцягваюць ведычныя абрады й рытуалы.

 

КАМЭНТАР: Йогаў, якія дасягнулі высокага духоўнага ўзроўня, не цікавяць ведычныя абрады й рытуалы, але натуральным чынам прыцягвае практыка йогі, якая дапаможа ім цалкам разьвіць у сабе сьвядомасьць Крышны, то бок дасягнуць вышэйшае дасканаласьці йогі. У «Шрымад-Бхагаватам» (3.33.7) тлумачыцца, чаму такія йогі грэбуюць ведычнымі рытуаламі:

 

ахо бата шва-пачо 'то гарійан
йадж-
джіхвагре вартате нама тубхйам
тепус тапас те джухувух саснур арйа
брахманучур нама
грінанті йе те

 

«О Госпад, тыя, хто паўтарае Твае сьвятыя імёны, ужо дасягнулі вышынь духоўнага жыцьця, нават калі яны нарадзіліся ў сем'ях сабакаедаў. Такія людзі, бяз сумневу, ужо зьдзейсьнілі разнастайныя аскетычныя подзьвігі й ахвярапрынашэньні, абмыліся ўва ўсіх сьвятых водах і вывучылі ўсе богаадкрытыя пісаньні». Самым вядомым прыкладам такіх людзей зьяўляецца Харыдас Тхакур, якога Госпад Чайтанья лічыў адным са Сваіх галоўных вучняў. Хоць Харыдас Тхакур вырас у мусульманскай сям'і, Госпад Чайтанья ўзнагародзіў яго ўзьнёслым тытулам нама-ачар'і, таму што Харыдас Тхакур даў зарок штодня паўтараць трыста тысяч імёнаў Госпада: Харэ Крышна, Харэ Крышна, Крышна Крышна, Харэ Харэ / Харэ Рама, Харэ Рама, Рама Рама, Харэ Харэ - і кіраваўся ім няўхільна. Ён паўтараў сьвятыя імёны ўвесь час, а гэта значыць, што ў папярэдніх жыцьцях ён ужо выканаў усе ведычныя рытуалы. Іншымі словамі, да таго часу пакуль чалавек не ачысьціцца, ён ня зможа ўстаць на шлях сьвядомасьці Крышны й пачаць паўтараць сьвятыя імёны Госпада, мантру Харэ Крышна.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.