Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Дасканалы йог бачыць Мяне ўва ўсіх жывых істотах, а ўсіх жывых істотаў ўва Мне. Сапраўды, душа, якая ўсьвядоміла сябе, бачыць Мяне, адзінага Вярхоўнага Госпада, паўсюль.



ТЭКСТ 27

 

прашанта-манасам хй энам
йогінам сукхам уттамам
упаіті шанта-раджасам
брахма-бхутам акалмашам

 

прашанта - спакойны, засяроджаны на лотасавых ступнях Крышны; манасам - да таго, чый розум; хі - безумоўна; энам - да гэтага; йогінам - да йога; сукхам - шчасьце; уттамам - вышэйшае; упаіті - прыходзіць; шанта-раджасам - вольнае ад жарсьці; брахма-бхутам - вызваленьне праз усьведамленьне сваёй тоеснасьці з Aбсалютам; акалмашам - пазбытае ўсіх наступстваў граху.

Йог
, які засяродзіў розум на Мне, дасягае вяршыні духоўнае асалоды. Выйдучы з-пад уплыву гуны жарсьці, ён усьведамляе сваю якасную тоеснасьць з Aбсалютам і такім чынам вызваляецца ад усіх наступстваў сваіх мінулых учынкаў.

 

КАМЭНТАР: Брахма-бхута - гэта ўзровень, на якім йог цалкам ачышчаецца ад матэрыяльнай гнюсі й прыходзіць да трансцэндэнтнага служэньня Госпаду. Мад-бхактім лабхате парам (Б.-г., 18.54). Той, чый розум не засяроджаны на лотасных ступнях Госпада, ня можа доўга заставацца на ўзроўні ўсьведамленьня Брахмана, Aбсалюта. Са ваі манах крішна-падаравіндайох. Калі чалавек увесь час зь любоўю служыць Госпаду, то бок заўсёды знаходзіцца ў сьвядомасьці Крышны, значыць, ён сапраўды выйшаў з-пад уплыву гуны жарсьці й ачысьціўся ад матэрыяльнае гнюсі.

 

ТЭКСТ 28

 

йунджанн эвам садатманам
йогі вігата-калмашах
сукхена брахма-самспаршам
атйантам сукхам ашнуте

 

йунджан - заняты практыкай йогі; эвам - так; сада - заўсёды; атманам - душу; йогі - той, хто злучаны з Вышэйшай Душой; вігата - ухілена; калмашах - той, у каго матэрыяльная гнюсь; сукхена - з духоўным шчасьцем; брахма-самспаршам – што ўзьнікае ад нязьменнагасудотыку з Усявышнім; атйантам - вышэйшае; сукхам - шчасьце; ашнуте - знаходзіць.

Так, утаймаваўшы розум і пачуцьці і няспынна займаючыся практыкай йогі, чалавек цалкам ачышчаецца ад матэрыяльнае гнюсі й знаходзіць вышэйшае, дасканалае шчасьце ў трансцэндэнтным любосным служэньні Ўсявышняму.

КАМЭНТАР: Спасьцігнуць сваё сапраўднае «я» - значыць усьвядоміць сваё спрадвечнае становішча ў дачыненьні да Ўсявышняга. Індывідуальная душа зьяўляецца неад'емнай часьцінкай Вярхоўнага Госпада, і яе прызначэньне — зь любоўю служыць Госпаду. Такая трансцэндэнтная сувязь з Усявышнім вызначаецца ў гэтым вершы словам брахма-самспарша.

 

 

ТЭКСТ 29

 

сарва-бхута-стхам атманам
сарва-бхутані чатмані
ікшате йога-йуктатма
сарватра сама-даршанах

 

сарва-бхута-стхам - якая знаходзіцца ўва ўсіх жывых істотах; атманам - Звышдушу; сарва - усе; бхутані - жывыя істоты; ча - таксама; атмані - у Звышдушы; ікшате - бачыць; йога-йукта-атма - той, хто валодае сьвядомасьцю Крышны; сарватра - паўсюль; сама-даршанах – які бачыць аднолькава.

Дасканалы йог бачыць Мяне ўва ўсіх жывых істотах, а ўсіх жывых істотаў ўва Мне. Сапраўды, душа, якая ўсьвядоміла сябе, бачыць Мяне, адзінага Вярхоўнага Госпада, паўсюль.

 

КАМЭНТАР: Йог у сьвядомасьці Крышны валодае дасканалым бачаньнем, бо бачыць, што Крышна, Вярхоўны Госпад, знаходзіцца ў сэрцы кожнай істоты як Звышдуша (Параматма). Ішварах сарва-бхутанам хрід-деше 'рджуна тіштхаті. Госпад у вобразе Параматмы знаходзіцца і ў сэрцы сабакі, і ў сэрцы брахмана. Дасканалы йог ведае, што Госпад заўсёды вышэй матэрыяльнай энэргіі і не трапляе пад яе ўплыў, нават калі знаходзіцца ў сэрцы сабакі ці брахмана. Такім чынам, Госпад у вышэйшай ступені бесстароньні. Індывідуальная душа таксама знаходзіцца ў сэрцы, але адна й тая ж душа не можа знаходзіцца ў сэрцы кожнага. Такое адрозьненьне паміж індывідуальнай душой і Звышдушой. Той, хто не займаецца йогай па-сапраўднаму, ня бачыць гэтага дастаткова ясна. Але чалавек, які валодае сьвядомасьцю Крышны, бачыць Крышну і ў сэрцы верніка, і ў сэрцы атэіста. У смріті сказана: атататвач ча матрітвач ча атма хі парамо харіх - «Зьяўляючыся крыніцай усіх істот, Госпад клапоціцца пра іхныя патрэбы бы матуля». Як маці аднолькава ставіцца да ўсіх сваіх дзяцей, гэтак і вярхоўны бацька (ці маці) аднолькава клапоціцца аб усіх істотах. Вось чаму Звышдуша нязьменна знаходзіцца ў сэрцы кожнага.

 

Звонку жывая істота таксама аточана энэргіяй Госпада. Як мы даведаемся зь сёмай часткі, энэргія Госпада падзяляецца на два асноўныя віды: духоўную (вышэйшую) і матэрыяльную (ніжэйшую) энэргію. Хоць жывая істота належыць да вышэйшай энэргіі, яна можа трапіць пад уладу ніжэйшай энэргіі Госпада. Так ці іначай кожная істота заўсёды знаходзіцца пад уплывам адной з гэтых дзьвюх энэргій і, такім чынам, заўсёды знаходзіцца ў Госпадзе.

Йог аднолькава ставіцца да кожнага, бо разумее, што, хаця жывыя істоты адпаведна вынікам сваіх мінулых учынкаў займаюць рознае становішча, яны заўсёды застаюцца слугамі Госпада. Знаходзячыся пад уладай матэрыяльнай энэргіі, жывая істота служыць сваім матэрыяльным пачуцьцям, а знаходзячыся ў духоўнай энэргіі, - прама Вярхоўнаму Госпаду. І ў тым і ў іншым выпадку яна застаецца слугой Бога. Такім бачаньнем у поўнай меры валодае чалавек, які разьвіў у сабе сьвядомасьць Крышны.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.