|
|||
ТЭКСТ 18. Падобна таму як полымя сьвяцільніка гарыць роўна ў ціхім месцы, йог, які ўтаймаваў розум, заўсёды застаецца пагружаным у мэдытацыю, накіраваўшы ўнутраны позірк на сваё сапраўднае «я».. ТЭКСТЫ 20-23ТЭКСТ 18
йада вінійатам чіттам
йада - калі; вінійатам - падначалены; чіттам - розум; атмані - на духоўны ўзровень; эва - безумоўна; аватіштхате - падымаецца; ніспріхах - не ахвотнік; сарва - усіх; камебхйах - матэрыяльных задавальненьняў; йуктах - які зацьвердзіўся ў йозе; іті - так; учйате - гаворыцца; тада - тады.
КАМЭНТАР: У адрозьненьне ад звычайнага чалавека, йог у сваіх дзеяньнях не кіруецца матэрыяльнымі жаданьнямі, галоўным зь якіх зьяўляецца полавае. Дасканалы йог цалкам кіруе сваім розумам, таму яго не турбуюць ніякія матэрыяльныя жаданьні. Гэтай ступені дасканаласьці натуральным чынам дасягае той, хто разьвіў у сабе сьвядомасьць Крышны. У «Шрымад-Бхагаватам» (9.4.18 - 20) сказана:
са ваі манах крішна-падаравіндайор мукунда-лінгалайа-даршане дрішау
падау харех кшетра-паданусарпане «Цар Aмбарыша перш за ўсё засяродзіў розум на лотасавых ступнях Госпада Крышны, а потым, адно за адным, заняў у служэньні Госпаду ўсе свае органы пачуцьцяў: ягоныя вусны славілі трансцэндэнтныя якасьці Госпада, рукі прыбіралі Ягоны храм, вушы слухалі аповеды пра дзеяньні Госпада, а вочы сузіралі Яго боскі абраз. Цела цара дакраналася целаў адданых Госпада, нос удыхаў водар кветак лотасу, паднесеных Госпаду, а язык цешыўся смакам лісьця Туласі, ускладзеных да лотасных ступняў Госпада. Ногі несьлі яго да месцаў паломніцтва і храмаў Госпада, галава схілялася перад Госпадам, а ўсе жаданьні былі зьвязаны з жаданьнямі Госпада. Усе гэтыя духоўныя заняткі як мага лепш падыходзяць таму, хто імкнецца стаць чыстым адданым».
Прыхільнікам філязофіі імпэрсаналізма духоўнае быцьцё можа здавацца неспасьціжным і недасягальным, але чалавек, які валодае сьвядомасьцю Крышны, лёгка дасягае яго, пра што сьведчаць гэтыя вершы, што апісваюць заняткі Махараджы Aмбарышы. Дзейнічаць на духоўным узроўні можа толькі той, хто ўвесь час помніць Госпада і чый розум накіраваны да Ягоных лотасавых ступняў. Розныя віды адданага служэньня Госпаду, якімі займаўся Махараджа Aмбарыша, атрымалі назвы арчаны, дзейнасьці, што дазваляе чалавеку выкарыстоўваць усе свае пачуцьці ў служэньні Госпаду. Пачуцьці й розум ня могуць заставацца ў бязьдзейнасьці, таму простая адмова ад дзейнасьці не прывядзе йога да посьпеху. Для большасьці людзей, асабліва для тых, хто не жыве ў адрачэньні ад сьвету, пералічаныя вышэй духоўныя заняткі для розуму й пачуцьцяў - самы лепшы спосаб дасягнуць духоўнага ўзроўню, які ў «Бхагавад-гіце» вызначаны словам йукта.
ТЭКСТ 19
йатха діпо нівата-стхо
йатха - як; діпах - сьвяцільнік; нівата-стхах - зьмешчаны ў зацішным месцы; на - не; інгате - вагаецца; са - гэта; упама - параўнаньне; смріта - лічыцца; йогінах - йога; йата-чіттасйа - той, чый розум утаймаваны; йунджатах – які увесь час выконвае; йогам - мэдытацыю; атманах - духоўнага «я». Падобна таму як полымя сьвяцільніка гарыць роўна ў ціхім месцы, йог, які ўтаймаваў розум, заўсёды застаецца пагружаным у мэдытацыю, накіраваўшы ўнутраны позірк на сваё сапраўднае «я».
КАМЭНТАР: Той, хто сапраўды валодае сьвядомасьцю Крышны, заўсёды знаходзіцца на духоўным узроўні, бо ён бясьперапынна думае пра свайго ўмілаванага Госпада. Розум такога чалавека падобны да полымя сьвяцільніка, што роўна гарыць у ціхім месцы.
ТЭКСТЫ 20-23
йатропарамате чіттам сукхам атйантікам йат тад йам лабдхва чапарам лабхам
там відйад духкха-самйога-війогам йога-самджнітам
йатра - (на тым узроўні) дзе; упарамате - спыняе (бо адчувае духоўную асалоду); чіттам - дзейнасьць розуму; ніруддхам - адхіленую ад матэрыяльнага; йога-севайа - практыкай йогі; йатра - дзе; ча - таксама; эва - безумоўна; атмана - чыстым розумам; атманам - душу; пашйан - які ўсьведамляе (становішча); атмані - у душы; тушйаті - адчувае; сукхам - шчасьце; атйантікам - вышэйшае; йат - якое; тат - то; буддхі - інтэлектам; грахйам - даступнае; атіндрійам - трансцэндэнтнае; ветті - ведае; йатра - дзе; на - не; ча - таксама; эва - безумоўна; айам - ён; стхітах - які знаходзіцца; чалаті - рухаецца; таттватах - ад ісьціны; йам - якую; лабдхва - спасьцігнуўшы; ча - таксама; апарам - іншае; лабхам - дасягненьне; манйате - лічыць; на - не; адхікам - больш; татах - таго; йасмін - на якім; стхітах - які знаходзіцца; на - не; духкхена - пакутай; гуруна апі - нават вельмі цяжкім; вічалйате - вагаецца; там - то; відйат - хай ведае; духкха-самйога - пакутаў, што ўзьнікаюць ад судотыку з матэрыяй; війогам - зьнішчэньне; йога-самджнітам - званае йогаўскім трансам.
|
|||
|