Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Той, хто ўмераны ў ежы, сьне, працы й адпачынку, можа, займаючыся йогай, пазбавіцца ад усіх матэрыяльных пакутаў.



ТЭКСТ 17

 

йуктахара-віхарасйа
йукта-чештасйа кармасу
йукта-свапнавабодхасйа
його бхаваті духкха-ха

 

йукта - спарадкаваны; ахара - прыём ежы; віхарасйа - таго, чый адпачынак; йукта - умерана; чештасйа - таго, хто працуе, каб пракарміць сябе; кармасу - у выкананьні абавязкаў; йукта - спарадкаваны; свапна-авабодхасйа - таго, чый сон і няспаньне; йогах - займаньні йогай; бхаваті- робіцца; духкха-ха – што зьнішчае пакуты.

Той, хто ўмераны ў ежы, сьне, працы й адпачынку, можа, займаючыся йогай, пазбавіцца ад усіх матэрыяльных пакутаў.

 

КАМЭНТАР: Празьмернасьці ў тым, што датычыцца ежы, сну, самаабароны й полавага жыцьця, адным словам, празьмернасьці ў задавальненьні патрэбаў цела, могуць стаць перашкодай на шляху йога. Што да харчаваньня, упарадкаваць яго можна, толькі сілкуючыся прасадам, асьвячонай ежай. Згодна з «Бхагавад-гітай» (9.26), Госпаду Крышне можна прапанаваць малако, гародніну, садавіну, зерне й некаторыя іншыя вегетарыянскія прадукты. Сілкуючыся такім чынам, чалавек, які ідзе шляхам сьвядомасьці Крышны, прывучаецца есьці толькі тое, што прызначана ў ежу людзям, то бок ежу ў гуне даброці. Што да сну, то адданы імкнецца аддаваць як мага больш часу дзейнасьці ў сьвядомасьці Крышны, таму час, без патрэбы выдаткаваны на сон, зьяўляецца для яго незаменнай стратай. Aвйартха-калатвам: чалавек, які валодае сьвядомасьцю Крышны, імкнецца да таго, каб кожнае імгненьне ягонага жыцьця было аддадзена служэньню Госпаду. Таму час ягонага сну зьведзены да мінімуму. У гэтым дачыненьні ідэалам для адданага зьяўляецца Шрыла Рупа Госвамі, які быў увесь час заняты служэньнем Крышне й спаў ня больш за дзьве гадзіны ў суткі, а часам і таго менш. A вялікі адданы Тхакур Харыдас ня клаўся спаць і нават не прымаў прасада, не паўтарыўшы на ружанцах трыста тысяч імёнаў Госпада (сваю штодзённую норму). Што да дзейнасьці, то чалавек, які валодае сьвядомасьцю Крышны, ніколі не стане займацца тым, што не зьвязана зь інтарэсамі Крышны, таму ягоная дзейнасьць заўсёды ўпарадкавана й не апаганена жаданьнем задавальняць патрэбы ўласных пачуцьцяў. Вольны ад імкненьня да пачуцьцёвых задавальненьняў, ён ні хвіліны не марнуе на мірскія забаўкі. І калі ўсе ягоныя дзеяньні, ягоная гаворка, сон, няспаньне й задавальненьне іншых патрэбаў цела ўпарадкаваны, ён не адчувае матэрыяльных пакутаў.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.