Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





О Aрджуна, чалавек ніколі не стане йогам, калі ён ёсьць занадта многа ці занадта мала, сьпіць занадта многа ці сьпіць недастаткова.



Трымаючы корпус, шыю й галаву на адной лініі, йог павінен засяродзіць пагляд на кончыку носа. Супакоіўшы і ўтаймаваўшы розум, пазбыўшыся страху і цалкам адмовіўшыся ад полавага жыцьця, ён павінен накіраваць разумовы позірк на Мой вобраз ў сэрцы й зрабіць Мяне сваёй вышэйшай мэтай.

 

КАМЭНТАР: Мэта жыцьця палягае ў тым, каб спасьцігнуць Крышну, які знаходзіцца ў сэрцы кожнай істоты ў вобразе Параматмы, чатырохрукага Вішну. Йогай займаюцца менавіта для таго, каб знайсьці і сузіраць у сваім сэрцы гэты вобраз Госпада Вішну, а не дзеля якой-небудзь іншай мэты. Вішну-мурці знаходзіцца ў сэрцы кожнага і зьяўляецца поўнай экспансыяй Крышны. Той, хто, займаючыся йогай, не імкнецца да спасьціжэньня вішну-мурці, толькі дарма траціць час і ашуквае сам сябе. Вышэйшай мэтай жыцьця зьяўляецца Крышна, а мэта йогі - спасьцігнуць вішну-мурці ў сваім сэрцы. Для гэтага трэба цалкам адмовіцца ад полавага жыцьця, таму йог павінен пайсьці з дому й жыць у самотным месцы, займаючыся йогай, як апісана вышэй. Йогам немагчыма стаць, штодня аддаючыся цялесным ўсьцехам дома ці ў якім іншым месцы й наведваючы заняткі ў так званай суполцы йогі. Йог павінен вучыцца кіраваць розумам і ўстрымлівацца ад усіх пачуцьцёвых асалодаў, галоўнай зь якіх зьяўляецца сэксуальная. У правілах для тых, хто жыве ў бясшлюбнасьці, складзеных вялікім мудрацом Яг'явалк'яй, гаворыцца:

 

кармана манаса вача
сарвавастхасу сарвада
сарватра ма
ітхуна-тйаго
брахмачарйам прачакшате

 

«Мэта зароку брахмачар'і - дапамагчы чалавеку цалкам адмовіцца ад полавага жыцьця на ўзроўні дзеяньняў, гаворкі й розуму і заставацца адданым гэтаму прынцыпу заўсёды, усюды, у любых абставінах». Полавае жыцьцё і сапраўдная йога несумяшчальныя. Таму брахмачар'і вучаць з самага дзяцінства, калі дзіцё яшчэ ня ведае, што такое полавае жыцьцё. Хлопчыкаў, якія дасягнулі пяцігадовага ўзросту, пасылаюць у гуру-кулу, школу духоўнага настаўніка, які выхоўвае іх у строгай дысцыпліне, рыхтуючы зь іх брахмачары. Без такой рыхтоўлі чалавек не зможа дасягнуць посьпеху ні ў адным зь відаў йогі, хаця б то была дх'яна-, г'яна- ці бхакці-йога. Аднак трэба адзначыць, што сямейнага чалавека, які трымаецца прадпісаньняў, рэгулюючых сямейнае жыцьцё, і ўступае ў полавыя адносіны толькі са сваёй жонкай (пільнуючыся пры гэтым пэўных абмежаваньняў), таксама завуць брахмачары. Такому грыхастха-брахмачары дазваляецца займацца бхакці-йогай, тады як сыстэма г'яна- ці дх'яна-йогі не дапушчае да заняткаў йогай нават грыхастхаў-брахмачары, патрабуючы поўнага й безумоўнага ўстрыманьня ад полавага жыцьця. Мэтад бхакці-йогі дазваляе грыхастхам-брахмачары весьці абмежаванае полавае жыцьцё, бо  бхакці-йога валодае такой магутнасьцю, што, практыкуючы яе, чалавек натуральным чынам зжывае полавую цягу: ён займаецца справаю  больш высокага парадку - служэньнем Госпаду. У «Бхагавад-гіце» (2.59) гаворыцца:

 

вішайа вінівартанте
нірахарасйа дехінах
раса-варджам расо 'пй асйа
парам
дріштва нівартате

 

Тым часам як іншыя йогі вымушаны сілай застаўляць сябе ўстрымлівацца ад пачуцьцёвых задавальненьняў, адданы Госпада натуральным чынам адмаўляецца ад іх, таму што ён разьвіў у сабе смак да вышэйшага. Гэты смак невядомы нікому, апроч адданых.

Слова вігата-бхіх азначае, што пазбыцца ад страху можа толькі той, хто ў поўнай меры валодае сьвядомасьцю Крышны. Абумоўленая душа ўвесь час жыве ў страху, з-за таго што забылася на свае вечныя адносіны з Крышнай. У «Бхагаватам» (11.2.37) сказана: бхайам двітійабхінівешатах сйад ішад апетасйа віпарйайо 'смрітіх. Здабыць адважнасьць можна, толькі разьвіўшы ў сабе сьвядомасьць Крышны. Таму толькі чалавек, які валодае сьвядомасьцю Крышны, можа дасягнуць дасканаласьці ў йозе. І паколькі канчатковая мэта йогі палягае ў тым, каб бачыць Госпада, які знаходзіцца ў сэрцы, чалавек, які разьвіў у сабе сьвядомасьць Крышны, зьяўляецца лепшым з усіх йогаў. Мэтад йогі, апісаны ў гэтым вершы, істотна адрозьніваецца ад таго, што папулярызуюць цяпер суполкі так званай йогі.

 

 

ТЭКСТ 15

 

йунджанн эвам садатманам
йог
і нійата-манасах
шантім нірвана-парамам
мат-самстхам
адхігаччхаті

 

йунджан - які займае; эвам - так (як апісана вышэй); сада - увесь час; атманам - цела, розум і душу; йогі - йог-містык; нійата-манасах - той, чый розум утаймаваны; шантім - стан супакою; нірвана-парамам - спыненьне матэрыяльнага існаваньня; мат-самстхам - духоўнае неба (царства Бога); адхігаччхаті - знаходзіць.

Нязьменна трымаючы пад  кантролем дзейнасьць свайго цела й розуму, йог-містык канчаткова падпарадкоўвае розум сваёй уладзе і, спыніўшы матэрыяльнае існаваньне, дасягае царства Бога.

КАМЭНТАР: У гэтым вершы ясна сфармулявана канчатковая мэта практыкі йогі. Йогай займаюцца не для таго, каб атрымаць якія-небудзь матэрыяльныя даброты, а для таго, каб раз і назаўжды скончыць з матэрыяльным існаваньнем. Згодна з «Бхагавад-гітай», той, хто практыкуе йогу, каб паправіць здароўе ці знайсьці тыя ці іншыя матэрыяльныя дасканаласьці, не зьяўляецца йогам. Апроч таго, спыніць матэрыяльнае існаваньне зусім не азначае растварыцца ў нейкай мітычнай пустэчы. У тварэньні Бога няма пустэчы. Спыніць матэрыяльнае існаваньне - значыць увайсьці ў духоўны сьвет, прыстанак Госпада. У «Бхагавад-гіце» сказана, што ў прыстанку Госпада не патрэбныя ні сонца, ні месяц, ні электрычнасьць. Усе плянэты духоўнага сьвету выпраменьваюць сьвятло, падобна сонцу ў матэрыяльным сьвеце. У канчатковым рахунку ўсё ёсьць царства Бога, але духоўнае неба й духоўныя плянэты называюць парам дхамай, вышэйшым прыстанкам.

 

Хто дасягнуў дасканаласьці ў йозе і ўсьвядоміў Госпада Крышну, той, як кажа Сам Госпад (мат-чіттах, мат-парах, мат-самстхам), знаходзіць сапраўднае супакаеньне й пад канец жыцьця трапляе ў Яго вышэйшы прыстанак, на плянэту Крышналока, якую таксама называюць Галока Врындавана. У «Брахма-самхіце» (5.37) ясна сказана: голока эва нівасатй акхілатма-бхутах. Хоць Госпад ніколі не пакідае Свайго прыстанку, Галокі, Ён таксама зьяўляецца ўсюдыісным Брахманам і Параматмай у сэрцы кожнага. Так праяўляецца магутнасьць Яго вышэйшай, духоўнай энэргіі. Ніводная істота не зможа дасягнуць духоўнага неба (Вайкунтхі) ці ўвайсьці ў вечны прыстанак Госпада (Галоку Врындавану), не спасьцігнуўшы Крышну й Вішну (Ягоную поўную экспансыю). Такім чынам, чалавек, які дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны, зьяўляецца дасканалым йогам, бо ягоны розум заўсёды паглынуты думкамі пра дзеяньні Крышны (са ваі манах крішна-падаравіндайох). У Ведах (Шветашватара-упанішад, 3.8) сказана: там эва відітваті мрітйум эті - «Разарваць ланцуг перараджэньняў можна, толькі спасьцігнуўшы Вярхоўную Асобу Бога, Крышну». Іншымі словамі, дасягнуць дасканаласьці ў йозе - значыць вызваліцца з матэрыяльнага палону, а не навучыцца прамаўляць нейкія магічныя загаворы ці выконваць гімнастычныя трукі, каб абдурваць неспрактыкаваных людзей.

 

 

ТЭКСТ 16

 

натй-ашнатас ту його 'сті
на чаікантам анашнатах
на чаті-свапна-шіласйа
джаграто наіва чарджуна

 

на - не; аті - празьмерна; ашнатах - таго, хто есьць; ту - але; йогах - узьяднаньне з Усявышнім; асті - зьяўляецца; на - не; ча - таксама; экантам - вылучна; анашнатах - які ўстрымліваецца ад ежы; на - не; ча - таксама; аті - занадта многа; свапна-шіласйа - таго, хто сьпіць; джагратах – які не сьпіць па начах; на - не; эва - вядома; ча - і; арджуна - о Aрджуна.

О Aрджуна, чалавек ніколі не стане йогам, калі ён ёсьць занадта многа ці занадта мала, сьпіць занадта многа ці сьпіць недастаткова.

КАМЭНТАР: Тут Крышна рэкамэндуе йогам упарадкаваць сваё харчаваньне й сон. Есьці занадта многа - значыць есьці больш, чым трэба для таго, каб падтрымліваць цела. Людзям няма патрэбы ўжываць мяса жывёлаў, бо прырода дае ім удосталь зерня, гародніны, садавіны й малака. Гэта простая ежа, згодна з «Бхагавад-гітай», зьяўляецца ежай у гуне даброці, тады як мяса - гэта ежа ў гуне невуцтва. Тыя, хто есьць мяса, п'е сьпіртное, курыць ці есьць ежу, не прапанаваную Крышне, будуць пакутаваць за свае грахі, бо ўся іхная ежа зьяўляецца нячыстай. Бхунджате те тв агхам тата йе пачантй атма-каранат (Б.-г., 3.13). Чалавек, які схільны да абжорства й гатуе ежу для сябе, не прапануючы яе Крышне, есьць адзін толькі грэх. Той, хто есьць грэшную ежу ці празьмерны ў ежы, ня можа па-сапраўднаму займацца йогай. Найлепей есьці ежу, прапанаваную Крышне. Адданы, які валодае сьвядомасьцю Крышны, ніколі не стане есьці таго, што не было прапанавана Госпаду. Таму толькі ён можа дасягнуць дасканаласьці ў йозе. Йогай ня здольны займацца і той, хто штучна ўстрымліваецца ад ежы, прыдумляючы ўласныя правілы галаданьня й пасту. Чалавек, які дасягнуў узроўня сьвядомасьці Крышны, посьціць у адпаведнасьці з указаньнямі шастраў. Ён не мардуе сябе голадам і не пераядае, таму ён цалкам здольны займацца йогай. Той, хто занадта многа есьць, па начах бачыць многа сноў і таму сьпіць больш, чым трэба. Спаць трэба не больш за шэсьць гадзін у суткі. Той, хто сьпіць больш за шэсьць гадзін, без сумневу, знаходзіцца пад уплывам гуны невуцтва. Чалавек у гуне невуцтва ленаваты й любіць доўга спаць. Ён не здольны належным чынам займацца йогай.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.