Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Для заняткаў йогай трэба знайсьці чыстае самотнае месца, паслаць на зямлю цыноўку з травы куша, пакрыўшы яе аленевай шкурай і мяккай тканінай. Сядушка не павінна быць завысокай ці, наадварот, занізкай. Усеўшыся як сьлед, можна прыступіць да практыкі йогі.



Для заняткаў йогай трэба знайсьці чыстае самотнае месца, паслаць на зямлю цыноўку з травы куша, пакрыўшы яе аленевай шкурай і мяккай тканінай. Сядушка не павінна быць завысокай ці, наадварот, занізкай. Усеўшыся як сьлед, можна прыступіць да практыкі йогі. Утаймаваўшы розум і пачуцьці, кантралюючы дзейнасьць цела й засяродзіўшы ўяўны позірк у адной кропцы, йог павінен ачысьціць сэрца ад матэрыяльнай гнюсі.

 

КАМЭНТАР: Пад чыстым месцам тут маецца на ўвазе месца паломніцтва. У Індыі йогі, ці адданыя, пакідаюць свае дамы і пасяляюцца ў сьвятых месцах, такіх як Праяг, Матхура, Врындаван, Хрышыкеш і Хардвар. Там, на берагах сьвятых рэк Гангі ці Ямуны, яны ў адзіноце займаюцца йогай. Аднак часта гэта бывае немагчымым, асабліва для тых, хто жыве за межамі Індыі. Так званыя суполкі йогі, створаныя ў вялікіх гарадах, могуць прыносіць прыбыткі іх заснавальнікам, але не даюць людзям магчымасьці па-сапраўднаму займацца йогай. Той, хто ня здольны кіраваць сваімі пачуцьцямі й розумам, ня можа займацца мэдытацыяй. Таму ў «Брыхан-нарадыя-пуране» сказана, што ў цяперашні век, Калі-югу, калі людзі жывуць мала, марудна рухаюцца па шляху духоўнага разьвіцьця і ўвесь час адчуваюць мноства турботаў, самым лепшым мэтадам духоўнага дасканаленьня зьяўляецца паўтарэньне сьвятога імя Госпада:

 

харер нама харер нама
харер
намаіва кевалам
калау настй эва настй эва
настй эва
гатір анйатха

 

«У гэты век варожасьці й крывадушнасьці адзіны шлях да вызваленьня - гэта паўтарэньне сьвятога імя Бога. Няма іншага шляху, няма іншага шляху, няма іншага шляху».

 

 

ТЭКСТЫ 13-14

 

самам кайа-шіро-грівам
дхарайанн ачалам стхірах
сампрекшйа насікаграм свам
дішаш чанавалокайан

прашантатма вігата-бхір
брахмачарі-врате стхітах
манах самйамйа мач-чітто
йукта асіта мат-парах

 

самам - роўна; кайа - корпус; шірах - галаву; грівам - і шыю; дхарайан – (які) трымае; ачалам - нерухома; стхірах - устойлівы; сампрекшйа - накіраваўшы пагляд; насіка - носа; аграм - на кончык; свам - свой; дішах - па баках; ча - таксама; анавалокайан – які не ўзіраецца; прашанта - спакойны; атма - той, чый розум; вігата-бхіх - пазбыты страху; брахмачарі-врате - у зароку бясшлюбнасьці; стхітах - які знаходзіцца; манах - розум; самйамйа - утаймаваўшы; мат - (засяроджаны) на Мне (Крышне); чіттах - той, чый розум; йуктах - сапраўдны йог; асіта - хай сядзіць; мат - Я; парах - той, чыя вышэйшая мэта.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.