Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Тот, хто ўтаймаваў розум, ужо ўсьвядоміў Звышдушу, бо знайшоў супакаеньне. Для такога чалавека не існуе розьніцы паміж шчасьцем і горам, сьпякотай і холадам, пашанай і ганьбай.



ТЭКСТ 7

 

джітатманах прашантасйа
параматма самахітах
шітошна-сукха-духкхешу
татха манапаманайох

 

джіта-атманах - таго, чый розум пераможаны; прашантасйа - таго, хто, утаймаваўшы розум, знайшоў супакаеньне; парама-атма - Звышдуша; самахітах - дасягнута; шіта - у холад; ушна - жару; сукха - у шчасьці; духкхешу - і ў горы; татха - таксама; мана - у пашане; апаманайох - і ганьба.

Тот, хто ўтаймаваў розум, ужо ўсьвядоміў Звышдушу, бо знайшоў супакаеньне. Для такога чалавека не існуе розьніцы паміж шчасьцем і горам, сьпякотай і холадам, пашанай і ганьбай.

 

КАМЭНТАР: Прызначэньне жывой істоты - кіравацца ўказаньнямі Вярхоўнага Госпада, які знаходзіцца ў сэрцы кожнага ў вобразе Параматмы. Калі розум жывой істоты паганіцца вонкавай, ілюзорнай энэргіяй, яна заблытваецца ў сетках матэрыяльнай дзейнасьці. Таму, калі чалавек з дапамогай аднаго з мэтадаў йогі падначаліў сабе розум, трэба лічыць, што ён ужо дасягнуў пастаўленай мэты. Калі розум жывой істоты засяроджаны на вышэйшай прыродзе, яму не застаецца нічога іншага, як выконваць волю Ўсявышняга. Розум заўсёды павінен падпарадкоўвацца ўказаньням зьверху. Той, хто ўтаймаваў розум, натуральным чынам кіруецца ўказаньнямі Параматмы, ці Звышдушы. І паколькі, разьвіўшы ў сабе сьвядомасьць Крышны, адданы Госпада адразу дасягае духоўнай ступені, ён падымаецца над процілегласьцямі матэрыяльнага быцьця: шчасьцем і горам, сьпякотай і холадам і г.д. Так ён уваходзіць у стан самадхі, то бок цалкам пагружаецца ў думкі пра Ўсявышняга.

 

 

ТЭКСТ 8

 

джнана-віджнана-тріптатма
кута-стхо
віджітендрійах
йукта
ітй учйате йогі
сама-лоштрашма-канчанах

 

джнана - дзякуючы веданьню; віджнана - і духоўнаму досьведу; тріпта - здаволенае; атма - жывая істота; кута-стхах – якая дасягнула вяршыні (самаўсьведамленьня); віджіта-індрійах - той, чые пачуцьці ўтаймаваныя; йуктах - гатовая ўсьвядоміць сваё сапраўднае «я»; іті - такім чынам; учйате - гаворыцца; йогі - йог-містык; сама - аднолькава (ставіцца); лоштра - да галькі; ашма - да каменя; канчанах - да золата.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.