Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Чалавека, які авалодаў сапраўднымі ведамі і ўжывае іх на практыцы, а таксама знайшоў поўнае задавальненьне, лічаць ўсьвядоміўшым  сваё «я» і завуць йогам, ці містыкам. Такі чалавек знаходзіцца на духоўным узроўні і заўсёды застаецца непахісным. Ён не бачы



Чалавека, які авалодаў сапраўднымі ведамі і ўжывае іх на практыцы, а таксама знайшоў поўнае задавальненьне, лічаць ўсьвядоміўшым  сваё «я» і завуць йогам, ці містыкам. Такі чалавек знаходзіцца на духоўным узроўні і заўсёды застаецца непахісным. Ён не бачыць адрозьненьня паміж каменем, галькай і золатам.

 

КАМЭНТАР: Веды, запазычаныя з кніг, але не падмацаваныя ўсьведамленьнем Вышэйшае Ісьціны, робяцца марнымі. У «Бхакці-расамрыта-сіндху» (1.2.234) сказана:

 

атах шрі-крішна-намаді
на бхавед грахйам індрійаіх
севонмукхе хі джіхвадау
свайам эва спхуратй адах

 

«Таму, чые пачуцьці апаганены матэрыяй, не атрымаецца спасьцігнуць трансцэндэнтнае імя, аблічча, якасьці і гульні Шры Крышны. Яны адкрыюцца чалавеку толькі тады, калі ён адухавіць свае пачуцьці ў адданым служэньні Госпаду».
Навуку сьвядомасьці Крышны, выкладзеную ў «Бхагавад-гіце», немагчыма спасьцігнуць, абапіраючыся на мірскую адукацыю. Яна адкрыецца толькі таму, каму пашчасьціць сустрэць чалавека, які валодае чыстай сьвядомасьцю, і ўступіць у зносіны зь ім. Чалавек, які разьвіў у сабе сьвядомасьць Крышны, валодае практычным разуменьнем духоўнай навукі, бо знаходзіць задавальненьне ў чыстым адданым служэньні Госпаду. Выкарыстоўваючы духоўныя веды на практыцы, чалавек дасягае дасканаласьці. Гэтыя веды ўмацоўваюць яго веру, таго ж, хто валодае толькі тэарэтычнымі ведамі, лёгка ўвесьці ў зман ці зьбянтэжыць уяўнымі супярэчнасьцямі. Толькі чалавек, здольны выкарыстаць духоўныя веды на практыцы, можа заўсёды заставацца спакойным, бо ён аддаўся Крышне. Безудзельны да мірскіх ведаў, ён ужо не належыць да гэтага сьвету. Мірскія веды і абстрактныя разважаньні, якія нехта шануе на вагу золата, для яго не даражэй каменя ці галькі.

 

 

ТЭКСТ 9

 

сухрін-мітрарй-удасіна-

мадхйастха-двешйа-бандхушу
садхушв ап
і ча папешу
сама-
буддхір вішішйате

 

су-хріт - да тых, хто па прыродзе сваёй жадае іншым дабра; мітра - да спагадных дабрадзеяў; арі - да ворагаў; удасіна - да пабочных назіральнікаў; мадхйа-стха - да пасярэднікаў; двешйа - да зайздросьнікаў; бандхушу - да сваякоў ці зычліўцаў; садхушу - да праведнікаў; апі - нават; ча - і; папешу - да грэшнікаў; сама-буддхіх - той, хто да ўсіх ставіцца аднолькава; вішішйате - пераўзыходзіць.

Яго пераўзыходзіць той, хто аднолькава ставіцца да ўсіх, хаця б гэта былі шчырыя зычліўцы, спагадныя дабрадзеі, пабочныя назіральнікі, пасярэднікі паміж ім і ягонымі ворагамі, зайздросьлівыя, сябры ці ворагі, праведнікі ці грэшнікі.

 

 

ТЭКСТ 10

 

йогі йунджіта сататам
атманам рахасі стхітах
экакі йата-чіттатма
нірашір апаріграхах

 

йогі - йог; йунджіта - хай дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны; сататам - увесь час; атманам - сам (сваім целам, розумам і душой); рахасі - у самотным месцы; стхітах - які знаходзіцца; экакі - самотны; йата-чітта-атма - той, у каго розум пад кантролем; нірашіх - які не адчувае цягі да чаго-небудзь іншага; апаріграхах - які вызваліўся ад уласьніцкіх пачуцьцяў.

Цела, розум і душа йога павінны быць заўсёды занятыя дзейнасьцю, зьвязанай з Усявышнім. Яму трэба жыць аднаму, у самотным месцы, увесь час трымаць розум у падпарадкаваньні і быць вольным ад жаданьняў і ўласьніцкіх пачуцьцяў.

 

КАМЭНТАР: Крышну спасьцігаюць у розных іпастасях: як Брахман, як Параматму і як Вярхоўную Асобу. Па сутнасьці, валодаць сьвядомасьцю Крышны - значыць увесь час і зь любоўю служыць Госпаду. Імпэрсаналісты, якія імкнуцца спасьцігнуць безасабовы Брахман, і йогі-містыкі, мэтай якіх зьяўляецца Параматма, у нейкай ступені таксама валодаюць сьвядомасьцю Крышны, бо безасабовы Брахман - гэта духоўнае зьзяньне Крышны, а Звышдуша - Яго ўсёпранізьлівая ўсемагутная экспансыя. Але той, хто непасрэдна служыць Крышне, лічыцца лепшым з йогаў, паколькі ведае ў дасканаласьці, што ўяўляюць сабою Брахман і Параматма. Яго разуменьне Aбсалютнай Ісьціны зьяўляецца поўным, тады як імпэрсаналісты і йогі-містыкі валодаюць сьвядомасьцю Крышны толькі часткова.

 

Тым ня менш Крышна заклікае тут кожнага з йогаў няўхільна імкнуцца да абранай мэты, - тады рана ці позна яны дасягнуць вышэйшай ступені дасканаласьці. Самае галоўнае для йога - увесь час трымаць свой розум засяроджаным на Крышне. Ён павінен заўсёды помніць Крышну і не забываць Яго нават на імгненьне. Той, хто засяродзіў розум на Ўсявышнім, знаходзіцца ў стане самадхі, ці трансу. Каб засяродзіць розум на Ўсявышнім, трэба заўсёды жыць у самотным месцы, пазьбягаючы турботаў, што ўзьнікаюць ад судотыку з матэрыяльнымі аб'ектамі. Йог павінен прымаць толькі тое, што спрыяльна для ягонага духоўнага разьвіцьця, і адкідваць усё, што можа яму перашкодзіць. Ён таксама павінен рашуча пазбавіцца ад жаданьня валодаць залішнімі матэрыяльнымі рэчамі, якія толькі абцяжарваюць яго, заахвочваючы ў ім уласьніцкія пачуцьці.

 

Той, хто непасрэдна займаецца практыкай сьвядомасьці Крышны, выконвае ўсе гэтыя патрабаваньні  як мага найлепш, таму што адданае служэньне Крышне мае на ўвазе самаадрачэньне, якое насамрэч не пакідае месца для мірскіх, уласьніцкіх дамаганьняў. Шрыла Рупа Госвамі апісвае практыку ўсьведамленьня Крышны наступным чынам:

 

анасактасйа вішайан
йатхархам упайунджатах
нірбандхах крішна-самбандхе
йуктам ваірагйам учйате

прапанчікатайа буддхйа
харі-самбандхі-вастунах
мумукшубхіх парітйаго
ваірагйам пхалгу катхйате

 

«Той, хто ні да чаго не прывязаны і ў той жа час выкарыстоўвае ўсё для служэньня Крышне, сапраўды вольны ад уласьніцкіх пачуцьцяў. Зь іншага боку, калі чалавек зракаецца ўсяго, не ведаючы, што ўсё зьвязана з Крышнай, ягонае адрачэньне нельга лічыць поўным» (Бхакці-расамрыта-сіндху, 1.2.255 - 256).

Чалавек, які валодае сьвядомасьцю Крышны, выдатна ведае, што ўсё належыць Крышне, і не лічыць сябе ўладальнікам чаго б там ні было. Таму ён нічога не жадае для сябе самога. Ён прымае толькі тое, што спрыяльна для практыкі сьвядомасьці Крышны, і адкідвае ўсё неспрыяльнае. Увесь час пагружаны ў духоўнае быцьцё, ён адхілены ад усяго матэрыяльнага і заўсёды знаходзіцца ў адзіноце, не жадаючы мець зносіны з тымі, хто не валодае сьвядомасьцю Крышны. Вось чаму чалавека, які разьвіў у сабе сьвядомасьць Крышны, называюць дасканалым йогам.

 

 

ТЭКСТЫ 11-12

 

шучау деше пратіштхапйа
стхірам асанам атманах
натй-
уччхрітам наті-нічам
чаіладжіна-кушоттарам

татраікаграм манах крітва
йата-
чіттендрійа-крійах
упавішйасане йунджйад
йогам атма-
вішуддхайе

 

шучау - у чыстым; деше - месцы; пратіштхапйа - усталяваўшы; стхірам - цьвёрдае; асанам - сядушка; атманах - сваё; на - не; аті - занадта; уччхрітам - высокае; на - не; аті - занадта; нічам - нізкае; чаіла-аджіна - мяккай тканінай і аленевай шкурай; куша - і травой куша; уттарам - пакрытае; татра - там; эка-аграм - засяроджаны; манах - розум; крітва - зрабіўшы; йата-чітта - кантраляваны розум; індрійа - пачуцьці; крійах - той, чыя дзейнасьць; упавішйа - усеўшыся; асане - на сядушцы; йунджйат - хай займаецца; йогам - йогай; атма - сэрца; вішуддхайе - для ачышчэньня.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.