Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Кажуць таксама, што йог дасягае дасканаласьці, калі, цалкам пазбавіўшыся ад матэрыяльных жаданьняў, перастае шукаць пачуцьцёвых задавальненьняў і займацца матэрыяльнай дзейнасьцю.



ВЕРШ 2

 

йам саннйасам іті прахур
йогам там віддхі пандава
на хй асаннйаста-санкалпо
йогі бхаваті кашчана

 

йам - якое; саннйасам - адрачэньне; іті - так; прахух - завуць; йогам - узьяднаньне з Усявышнім; там - тое; віддхі - ведай; пандава - о сын Панду; на - не; хі - безумоўна; асаннйаста - не вызвалены; санкалпах - ад імкненьня да задавальненьня ўласных пачуцьцяў; йогі - йог-містык; бхаваті - робіцца; кашчана - кожны.

Ведай жа, о сын Панду: тое, што называюць адрачэньнем ад сьвету, насамрэч і ёсьць йога, ці ўзьяднаньне з Усявышнім, бо йогам можна стаць, толькі пазбыўшыся ад імкненьня да пачуцьцёвых задавальненьняў.

 

КАМЭНТАР: Практыка сапраўднай саньяса-йогі, ці бхакці-йогі, мае на ўвазе, што чалавек павінен ведаць спрадвечнае становішча жывой істоты і дзейнічаць у адпаведнасьці з гэтым становішчам. Жывая істота па сваёй прыродзе не зьяўляецца цалкам незалежнай. Яна належыць да памежнай энэргіі Вярхоўнага Госпада. Трапіўшы ў сеткі матэрыяльнай энэргіі, яна робіцца абумоўленай, а здабыўшы сьвядомасьць Крышны, то бок зразумеўшы прынцып дзеяньня духоўнай энэргіі, вяртаецца ў сваё сапраўднае, спрадвечнае становішча. Таму той, хто знайшоў дасканалае веданьне, перастае імкнуцца да пачуцьцёвых задавальненьняў і спыняе ўсялякую матэрыяльную дзейнасьць. Йогі спрабуюць дасягнуць гэтай мэты, не дазваляючы сваім пачуцьцям датыкацца да матэрыяльных аб'ектаў. Аднак у чалавека, які валодае сьвядомасьцю Крышны, проста няма магчымасьці заняць свае пачуцьці дзейнасьцю, не зьвязанай са служэньнем Крышне. Таму ён адначасна зьяўляецца саньясі і йогам. Той, хто дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны, натуральным чынам дасягае мэты, да якой імкнуцца г'яні ды йогі, - атрымлівае веды і падпарадкоўвае сабе пачуцьці. Калі чалавек не здольны адмовіцца ад сваіх карысьлівых памкненьняў, які тады сэнс у ягоных занятках г'яна-йогай ці містычнай йогай? Сапраўдная мэта, да якой павінен імкнуцца кожны, - перастаць дзейнічаць дзеля ўласнага задавальненьня й разьвіць жаданьне задавальняць Усявышняга. Чалавек, які валодае сьвядомасьцю Крышны, не шукае пачуцьцёвых задавальненьняў, але заўсёды імкнецца прынесьці задавальненьне Вярхоўнаму Госпаду. Зь іншага боку, той, хто пазбаўлены веданьня пра Ўсявышняга, змушаны дзейнічаць дзеля ўласнага задавальненьня, паколькі жывая істота не можа заставацца ў бязьдзейнасьці. Дзейнічаючы ў сьвядомасьці Крышны, чалавек дасягае ўсіх мэтаў.

 

 

 

ТЭКСТ 3

 

арурукшор мунер йогам
карма каранам учйате
йогарудхасйа тасйаіва
шамах каранам учйате

 

арурукшох - той, хто толькі пачаў займацца йогай; мунех - мудраца; йогам - васьміступеністая йога; карма - дзейнасьць; каранам - сродак; учйате - завецца; йога - васьміступеністай йогі; арудхасйа - таго, хто дасягнуў; тасйа - яго; эва - безумоўна; шамах - спыненьне ўсялякай матэрыяльнай дзейнасьці; каранам - сродак; учйате - завецца.

Гаворыцца, што для таго, хто толькі пачаў займацца васьміступеністай йогай, сродкам дасягненьня мэты служыць дзейнасьць, а для таго, хто дасягнуў дасканаласьці, сродкам робіцца поўнае спыненьне матэрыяльнай дзейнасьці.

КАМЭНТАР: Працэс узьяднаньня жывое істоты з Усявышнім завецца йогай. Яго можна прыраўнаць да лесьвіцы, што вядзе да вяршыні духоўнага самапазнаньня. На ніжэйшай ступені гэтай лесьвіцы стаіць той, хто знаходзіцца ў абумоўленым стане, а ўстаўшы на вышэйшую ступень, жывая істота ачышчаецца ад матэрыяльнае гнюсі і ўсьведамляе сваю духоўную прыроду. Ступені гэтай лесьвіцы, што адпавядаюць розным узроўням духоўнага разьвіцьця, носяць розныя назвы. Але лесьвіцу ў цэлым называюць йогай, падзяляючы яе на тры часткі: г'яна-йогу, дх'яна-йогу і бхакці-йогу. Таго, хто стаіць на ніжэйшай ступені гэтай лесьвіцы, завуць йогарурукшу, а на вышэйшай - йогарудха.

Прыступіўшы да практыкі васьміступеністай йогі, йог павінен кіравацца пэўнымі правіламі, якія ўпарадкоўваюць жыцьцё, і выконваць розныя асаны (фізычныя практыкаваньні), што дапаможа яму ўвайсьці ў стан мэдытацыі. Гэтыя заняткі адносяцца да катэгорыі матэрыяльнай дзейнасьці. Яны дапамагаюць прывесьці ў раўнавагу розум і ўтаймаваць пачуцьці. A калі йог дасягае дасканаласьці ў мэдытацыі, ён спыняе ўсялякую матэрыяльную дзейнасьць.

Але што да чалавека, які валодае сьвядомасьцю Крышны, то ён ужо пагружаны ў мэдытацыю, бо заўсёды думае пра Крышну. І калі ён бясьперастанку служыць Крышне, лічыцца, што ён цалкам спыніў матэрыяльную дзейнасьць.

 

 

ТЭКСТ 4

 

йада хі нендрійартхешу
на кармасв анушаджджате
сарва-санкалпа-саннйас
і
йогарудхас тадочйате

 

йада - калі; хі - безумоўна; на - не; індрійа-артхешу - у пачуцьцёвых задавальненьнях; на - не; кармасу - у кармічнай дзейнасьці; анушаджджате - займаецца змушана; сарва-санкалпа - ад усіх матэрыяльных жаданьняў; саннйасі - які зрокся; йога-арудхах — хто дасягнуў дасканаласьці йогі; тада - тады; учйате - завецца.

Кажуць таксама, што йог дасягае дасканаласьці, калі, цалкам пазбавіўшыся ад матэрыяльных жаданьняў, перастае шукаць пачуцьцёвых задавальненьняў і займацца матэрыяльнай дзейнасьцю.

 

КАМЭНТАР: Калі чалавек усяго сябе аддае трансцэндэнтнаму любоснаму служэньню Госпаду, ён знаходзіць унутранае задавальненьне й таму перастае шукаць пачуцьцёвых задавальненьняў і займацца кармічнай дзейнасьцю. Але таму, хто не служыць Госпаду, даводзіцца задавальняць жадункі ўласных пачуцьцяў, таму што жывая істота ня можа знаходзіцца ў бязьдзейнасьці. Чалавек, пазбыты сьвядомасьці Крышны, заўсёды дзейнічае ва ўласных інтарэсах ці ў інтарэсах сваіх родных і блізкіх. Аднак той, хто валодае сьвядомасьцю Крышны, кожным сваім дзеяньнем імкнецца прынясьці задавальненьне Крышне й таму ніколі не стане дзейнічаць дзеля задавальненьня ўласных жаданьняў. Йог, не знаёмы з практыкай сьвядомасьці Крышны, змушаны мэханічна душыць у сабе матэрыяльныя жаданьні, перш чым дасягне вышэйшай ступені лесьвіцы йогі.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.