|
|||
ЧАСТКА 6. ДХЙАНА-ЙОГА. Вярхоўны Госпад сказаў: Той, хто не прывязаны да пладоў сваёй працы, але дзейнічае, верны свайму абавязку, сапраўды жыве ў адрачэньні ад сьвету. Менавіта ён - сапраўдны йог, а не той, хто не запальвае агню й не выконвае сваіх абавязСтр 1 из 21Следующая ⇒ ЧАСТКА 6
ДХЙАНА-ЙОГА
ВЕРШ 1
шрі-бхагаван увача
шрі-бхагаван увача –Вярхоўны Госпад сказаў; анашрітах - той, хто не шукае прыстанку; карма-пхалам - у пладах сваёй працы; карйам - той, які варта рабіць; карма - праца; кароті - выконвае; йах - які; сах - ён; саннйасі - які жыве ў адрачэньні ад сьвету; ча - таксама; йогі - йог; ча - таксама; на - не; ніх - без; агніх - агню; на - ні; ча - таксама; акрійах - які не выконвае свой абавязак. Вярхоўны Госпад сказаў: Той, хто не прывязаны да пладоў сваёй працы, але дзейнічае, верны свайму абавязку, сапраўды жыве ў адрачэньні ад сьвету. Менавіта ён - сапраўдны йог, а не той, хто не запальвае агню й не выконвае сваіх абавязкаў.
КАМЭНТАР: У гэтай частцы Госпад апісвае практыку васьміступеністай йогі, якая дазваляе ўтаймаваць розум і пачуцьці. Аднак звычайным людзям, асабліва ў век Калі, вельмі цяжка займацца гэтым відам йогі. Рэкамендуючы ў гэтай частцы сыстэму васьміступеністай йогі, Госпад тым не менш падкрэсьлівае, што мэтад карма-йогі, дзейнасьці ў сьвядомасьці Крышны, значна лепшы. Кожны ў гэтым сьвеце працуе, каб падтрымліваць сваю сям'ю: ніхто не працуе бескарысьліва, не імкнучыся проста ці ўскосна задаволіць патрэбы сваіх пачуцьцяў. Але чалавек, які дасягнуў дасканаласьці, дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны, дзеля Крышны, а не дзеля таго, каб нацешыцца пладамі сваёй працы. Дзейнічаць у сьвядомасьці Крышны - абавязак кожнай жывой істоты, бо па сваёй прыродзе ўсе мы - неад'емныя часьцінкі Ўсявышняга. Часткі цела працуюць на выгоду ўсяго цела. Розныя органы дзейнічаюць не дзеля задавальненьня саміх сябе, а для таго, каб задаволіць патрэбы ўсяго арганізму. Гэтак сама як чалавек, які працуе не дзеля сябе, а дзеля задавальненьня Вышэйшага Цэлага, - гэта дасканалы саньясі, ці дасканалы йог.
Некаторыя саньясі памылкова лічаць сябе вольнымі ад усіх абавязкаў, зьвязаных з жыцьцём у матэрыяльным сьвеце, і спыняюць выконваць агніхотра-яг'і (агнявыя ахвярапрынашэньні). Але насамрэч імі рухаюць карысьлівыя інтарэсы, паколькі яны імкнуцца да зьліцьця зь безасабовым Брахманам. Такае жаданьне лепш якогась матэрыяльнага жаданьня, але і яно не пазбытае карысьці. Таксама як йог-містык, які спыніў усялякую матэрыяльную дзейнасьць і мэдытуе, прыплюшчыўшы вочы, займаецца гэтым дзеля ўласнага задавальненьня. Аднак чалавек, які дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны, працуе дзеля задавальненьня Вышэйшага Цэлага, не дамагаючыся асабістых інтарэсаў. Той, хто валодае сьвядомасьцю Крышны, не імкнецца да задавальненьня патрэбаў уласных пачуцьцяў. Ягоная мэта - даставіць задавальненьне Крышне, таму яго завуць дасканалым саньясі, ці дасканалым йогам. Госпад Чайтанья, які явіў дасканалы прыклад адрачэньня ад сьвету, у Сваіх малітвах кажа:
на дханам на джанам на сундарім
«О Ўсемагутны Госпад, мне не патрэбна ні багацьцяў, ні прыгожых жанчын, ні пасьлядоўнікаў. Адзінае, чаго я хачу, - гэта па Тваёй беспадстаўнай міласьці жыцьцё за жыцьцём служыць Табе».
|
|||
|