Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Беларуская літаратура. Беларуская літаратура



Беларуская літаратура

(базавы ўзровень)

На вывучэнне тэмы «Уладзімір Караткевіч» адводзіцца 7 гадзін (замест прадугледжаных вучэбнай праграмай васьмі гадзін). Рэкамендуецца разгледзець тэму «Духоўны воблік галоўнага героя рамана “Каласы пад сярпом тваім” Алеся Загорскага» на адным уроку. Магчыма выключыць выбарачны пераказ эпізодаў.
На вывучэнне тэмы «Андрэй Макаёнак» адводзіцца 2 гадзіны (замест прадугледжаных вучэбнай праграмай трох гадзін). Рэкамендуецца сумясціць тэмы ўрокаў «Андрэй Макаёнак. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці драматурга. Жанравая адметнасць п’есы “Зацюканы апостал”» і «Маральна-этычны змест п’есы “Зацюканы апостал”, сцвярджэнне аўтарам духоўных агульначалавечых каштоўнасцей» у межах адных вучэбных заняткаў. Мэтазгодна выключыць інсцэніраванне адной са сцэн, супастаўленне твора з яго інтэрпрэтацыяй на сцэне.

Беларуская літаратура

(павышаны ўзровень)

На вывучэнне тэмы «Іван Мележ» адводзіцца 8 гадзін (замест прадугледжаных вучэбнай праграмай дзевяці гадзін) і 2 гадзіны – на творчую работу. Рэкамендуецца сумясціць тэмы “Майстэрства Мележа-празаіка” і “Раман І. Мележа “Подых навальніцы” на двух вучэбных занятках (замест прадугледжаных КТП трох заняткаў). Мэтазгодна скараціць назіранне за развіццём асноўных сюжэтных ліній.
На вывучэнне тэмы «Уладзімір Караткевіч» адводзіцца 8 гадзін (замест прадугледжаных вучэбнай праграмай адзінаццаці гадзін) і 1 гадзіна – на творчую работу. Рэкамендуецца сумясціць тэмы «Жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча», «Мастацкі свет паэзіі У. Караткевіча» у межах адных вучэбных заняткаў. Рэкамендуецца разгледзець тэму «Духоўны воблік галоўнага героя рамана “Каласы пад сярпом тваім” Алеся Загорскага» на адным уроку. Магчыма выключыць выбарачны пераказ эпізодаў. Рэкамендуецца разгледзець тэму «Аповесць У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”» у межах двух вучэбных заняткаў замест трох. Магчыма выключэнне выбарачнага пераказу эпізодаў, супастаўленне эпізодаў аповесці з іх экранізацыяй.
На вывучэнне тэмы «Андрэй Макаёнак» адводзіцца 3 гадзіны (замест прадугледжаных вучэбнай праграмай чатырох гадзін) і 1 гадзіна – на творчую работу. Рэкамендуецца сумясціць тэмы «Жыццёвы і творчы шлях Андрэя Макаёнка», «Трагікамедыя А. Макаёнка“Зацюканы апостал”» у межах двух вучэбных заняткаў. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка вучні вывучаюць самастойна з дапамогай вучэбнага дапаможніка.
Абарону творчых праектаў “Беларуская літаратура сярэдзіны ХХ стагоддзя вачыма сучаснага чалавека” і паўтарэнне і падагульненне вывучанага за год рэкамендуецца правесці за 1 гадзіну (замест прадугледжаных вучэбнай праграмай дзвюх гадзін). Рэкамендуецца выключыць спаборніцтва “Свая гульня”.


  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.