Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Тыя, хто, валодаючы непахіснай верай, ідуць вечным шляхам адданага служэньня, зрабіўшы Мяне сваёй вышэйшай мэтай, вельмі і вельмі дарагія Мне.



Той, хто аднолькава пазірае на сяброў і ворагаў, хто аднолькава сустракае павагу й зьнявагу, холад і сьпякоту, шчасьце й пакуты, славу й ганьбу, хто ніколі не датыкаецца з тым, што апаганьвае, заўсёды захоўвае маўчаньне і ўсім задаволены, хто не турбуецца аб прыстанку, хто непахісна зацьвердзіўся ў ведах і аддана служыць Мне, - той вельмі дарагі Мне.

 

КАМЭНТАР: Адданы заўсёды пазьбягае благога сяброўства. У жыцьці нас то хваляць, то ганьбяць; такая прырода людзкое пагалоскі. Але адданы заўсёды застаецца безуважным да ілюзорнай славы і ганьбы, шчасьця і пакутаў. Яго цярплівасьць сапраўды невычэрпная. Ён ніколі не кажа ні пра што, апроч таго, што злучана з Крышнай, таму яго завуць маўклівым. Маўклівасьць не азначае, што чалавек павінен перастаць гаварыць зусім, проста ня трэба балбатаць глупствы. Мова дадзена нам для таго, каб гаварыць на важныя тэмы, і для адданага самай важнай тэмай зьяўляецца Вярхоўны Госпад. Адданы шчасьлівы ў любых абставінах; часам яго частуюць смачна, а часам не, але ён заўсёды застаецца задаволеным. Не клапоціцца ён і пра дах над галавой. Прытулкам яму можа служыць то дрэва, то раскошны палац - ён аднолькава абыякавы і да таго, і да другога. Яго называць мэтанакіраваным, бо ён непахісны ў сваёй рашучасьці й ведах. У апісаньні якасьцяў чыстага адданага можна знайсьці паўторы, але іх мэта - падкрэсьліць, што адданы павінен разьвіць у сабе ўсе гэтыя якасьці. Без гэтых якасьцяў ён ня зможа стаць чыстым адданым. Харав абхактасйа куто махад-гунах: той, хто не зьяўляецца адданым, пазбаўлены добрых якасьцяў. Але той, хто прэтэндуе на тое, каб звацца адданым, павінен разьвіць у сабе ўсе гэтыя якасьці. Вядома, ён не прыкладае да гэтага адмысловых высілкаў, але адданае служэньне ў сьвядомасьці Крышны дапамагае яму без асаблівых намаганьняў разьвіць іх у сабе.

 

 

ВЕРШ 20

 

йе ту дхармамрітам ідам йатхоктам парйупасате
шраддадхана мат-парама бхактас те 'тіва ме прійах

 

йе - якія; ту - але; дхарма - рэлігіі; амрітам - вечны; ідам - гэты; йатха - як; уктам - сказана; парйупасате - аддаюць сябе цалкам; шраддадханах - валодаючы верай; мат-парамах - якія лічаць, што Я, Вярхоўны Госпад, ёсьць усё; бхактах - адданыя; те - яны; атіва - надзвычай; ме - Мае; прійах - дарагія.

Тыя, хто, валодаючы непахіснай верай, ідуць вечным шляхам адданага служэньня, зрабіўшы Мяне сваёй вышэйшай мэтай, вельмі і вельмі дарагія Мне.

 

КАМЭНТАР: У гэтай частцы, пачынаючы з другога верша (майй авешйа мано йе мам, «засяродзіўшы на Мне свой вум») і да канца (йе ту дхармамрітам ідам, «гэтая рэлігія вечнага служэньня»), Вярхоўны Госпад расказаў пра віды трансцэндэнтнага служэньня, якія дапамагаюць прыйсьці да Яго. Усе віды адданага служэньня вельмі дарагія Госпаду, і Ён прымае кожнага, хто служыць Яму. Адказваючы на пытаньне Aрджуны пра тое, што лепш: імкнуцца спасьцігнуць безасабовы Брахман ці асабіста служыць Вярхоўнай Асобе, Госпад дакладна сказаў, што адданае служэньне Асобе Бога, безумоўна, зьяўляецца лепшым з усіх мэтадаў духоўнага самапазнаньня. Інакш кажучы, у гэтай частцы было ўсталявана, што, дзякуючы зносінам з адданымі, у чалавека разьвіваецца прыхільнасьць да чыстага адданага служэньня, якая падахвочвае яго зьвярнуцца да сапраўднага духоўнага настаўніка. Пад кіраўніцтвам гуру ён пачынае зь верай, прыхільнасьцю й адданасьцю слухаць і паўтараць сьвятыя імёны і кіравацца рэгулёўнымі прынцыпамі і такім чынам прыступае да трансцэндэнтнага адданага служэньня. У дадзенай частцы Госпад рэкамэндуе менавіта гэты шлях, і таму адданае служэньне, без сумневу, зьяўляецца адзіным абсалютным мэтадам самаўсьведамленьня, што дае магчымасьць кожнаму дасягнуць Вярхоўнай Асобы Бога. Безасабовыя ўяўленьні пра Aбсалютную Ісьціну, як сказана ў гэтай частцы, дапамагаюць чалавеку толькі датуль, пакуль ён не аддаўся і не прысьвяціў усяго сябе самаўсьведамленьню. Іншымі словамі, пакуль у чалавека няма магчымасьці мець зносіны з чыстым адданым Госпада, безасабовыя ўяўленьні пра Aбсалютную Ісьціну могуць прынесьці яму некаторую выгоду. Імкнучыся да спазнаньня безасабовага Aбсалюта, чалавек адмаўляецца ад пладоў сваёй працы, займаецца мэдытацыяй і спрабуе па-філязофску спасьцігнуць розьніцу паміж матэрыяй і духам. Усё гэта патрэбна датуль, пакуль ён не пачаў мець зносіны з чыстым адданым Госпада. Аднак тым, у каго адразу ўзьнікае жаданьне знайсьці сьвядомасьць Крышны і займацца чыстым адданым служэньнем, на іх шчасьце, ня трэба праходзіць праз усе гэтыя прыступкі духоўнага самапазнаньня. Адданае служэньне, апісанае ў шасьці сярэдніх частках «Бхагавад-гіты», значна больш адпавядае прыродзе жывой істоты. Адданаму ня трэба турбавацца пра сродкі да існаваньня. Па міласьці Госпада ўсё патрэбнае прыходзіць да яго само сабою.

Так заканчваецца камэнтар Бхакціведанты да дванаццатай часткі «Шрымад Бхагавад-гіты», якая называеца «Адданае служэньне».

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.