Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Калі ж ты не ў стане трымацца правілаў і прадпісаньняў бхакті-йогі, проста працуй для Мяне, бо, служачы Маёй справе, ты таксама дасягнеш дасканаласьці.



ВЕРШ 9

 

атха чіттам самадхатум на шакноші майі стхірам
абхйаса-йогена тато мам іччхаптум дхананджайа

 

атха - калі; чіттам - вум; самадхатум - засяродзіць; на шакноші - не можаш; майі - на Мне; стхірам - увесь час; абхйаса-йогена - адданым служэньнем; татах - тады; мам - Мяне; іччха - жаданьне; аптум - дасягнуць; дханан-джайа - о Aрджуна, заваёўнік багацьцяў.


О Aрджуна, заваёўнік багацьцяў, калі ж ты ня можаш трымаць свой вум увесь час засяроджаным на Мне, то трымайся правілаў і прадпісаньняў бхакті-йогі. Так ты разаўеш у сабе жаданьне дасягнуць Мяне.

 

КАМЭНТАР: У дадзеным вершы гаворка ідзе пра дзьве формы бхакті-йогі. Першай займаюцца тыя, хто ўжо разьвіў духоўную прыхільнасьць і любоў да Крышны, Вярхоўнай Асобы Бога. A другая прызначана для тых, хто не разьвіў духоўнай прыхільнасьці й любові да Вышэйшай Асобы. Для адданых другой катэгорыі існуюць шматлікія правілы і прадпісаньні, якімі трэба кіравацца, каб у канчатковым рахунку ў сэрцы зьявілася прыхільнасьць да Крышны.

Бхакті-йога - гэта шлях ачышчэньня пачуцьцяў. Цяпер мы знаходзімся ў матэрыяльным сьвеце, таму нашы пачуцьці, прывязаныя да матэрыяльных задавальненьняў, заўсёды застаюцца апаганенымі. З дапамогай бхакті-йогі пачуцьці можна ачысьціць, і тады яны непасрэдна даткнуцца зь Вярхоўным Госпадам. У матэрыяльным сьвеце я магу служыць нейкаму гаспадару, але я раблю гэта не зь любові, а з жаданьня зарабіць грошы. І гаспадар таксама не адчувае да мяне любові, ён карыстаецца маімі паслугамі і плаціць мне. Гэтыя адносіны заснаваныя не на любові. Аднак духоўнае жыцьцё патрабуе ад чалавека чыстай любові да Госпада. Дасягнуць гэтага ўзроўня можна з дапамогай практыкі адданага служэньня, якая займае нашы пакуль яшчэ апаганеныя пачуцьці.

 

Любоў да Госпада дрэмле ў сэрцы кожнай жывой істоты. У матэрыяльным сьвеце гэта любоў выяўляецца ў самых розных формах, але яна заўсёды застаецца апаганенай матэрыяльным уплывам. Таму так важна ачысьціць сэрца ад матэрыяльнай гнюсі і абудзіць дрымотную ў ім, спрадвечна ўласьцівую кожнаму любоў да Крышны. У гэтым іста бхакті-йогі.

Каб практыкаваць бхакті-йогу зь яе правіламі і прадпісаньнямі, трэба прыняць дасьведчанага духоўнага настаўніка і пад яго кіраўніцтвам прытрымлівацца пэўных прынцыпаў: уставаць зранку, рабіць абмываньне, прыходзіць у храм, узносіць Госпаду малітвы, паўтараць мантру Харэ Крышна, зьбіраць кветкі і падносіць іх Боствам, гатаваць для Бостваў смачныя стравы, прымаць прасад і г. д. Ёсьць мноства розных правілаў, якімі павінен кіравацца адданы. Так, яму патрэбна рэгулярна слухаць «Бхагавад-гіту» й «Шрымад-Бхагаватам» з вуснаў чыстых адданых. Падобная практыка дапаможа нам разьвіць любоў да Госпада, і перад намі адкрыецца шлях, які вядзе ў Ягонае царства. Той, хто выконвае правілы і прадпісаньні бхакті-йогі пад кіраўніцтвам духоўнага настаўніка, абавязкова дасягне любові да Бога.

 

ВЕРШ 10

 

абхйасе 'пй асамартхо 'сі мат-карма-парамо бхава
мад-артхам апі кармані курван сіддхім авапсйасі

 

абхйасе - у занятках; апі - калі; асамартхах - ня здольны; асі - зьяўляесься; мат-карма - дзейнасьці дзеля Мяне; парамах - прысьвечаным; бхава - стань; мат-артхам - дзеля Мяне; апі - нават; кармані - дзеяньне; курван - выканаўца; сіддхім - дасканаласьць; авапсйасі - дасягнеш.

Калі ж ты не ў стане трымацца правілаў і прадпісаньняў бхакті-йогі, проста працуй для Мяне, бо, служачы Маёй справе, ты таксама дасягнеш дасканаласьці.

 

КАМЭНТАР: Той, хто ня здольны нават выконваць рэгулёўныя прынцыпы бхакті-йогі пад кіраўніцтвам духоўнага настаўніка, усё ж можа дасягнуць дасканаласьці, калі будзе працаваць для Вярхоўнага Госпада. Пра тое, што значыць працаваць для Госпада, ужо казалася ў апошнім вершы адзінаццатай часткі. Чалавек павінен па меры сваіх сіл дапамагаць пропаведзі сьвядомасьці Крышны. Шмат адданых прапаведуюць сьвядомасьць Крышны, і яны маюць патрэбу ў дапамозе. Таму той, хто ня можа сам прытрымлівацца рэгулёўных прынцыпаў бхакті-йогі, можа спрыяць дзейнасьці прапаведнікаў. Для кожнай сур'ёзнай справы неабходны зямля, пачатковы капітал, арганізацыя й працоўная сіла. Як бізнэсоўцу патрэбен офіс, капітал, працоўная сіла й арганізацыя, якая дапаможа яму пашырыць сваю дзейнасьць, гэтак і ў служэньні Крышне патрэбна ўсё тое ж самае. Адзіная розьніца ў тым, што матэрыяліст дзейнічае вылучна дзеля задавальненьня ўласных пачуцьцяў. Аднак, калі тая ж самая праца выконваецца дзеля задавальненьня Крышны, яна ператвараецца ў духоўную дзейнасьць. Той, хто мае дастаткова сродкаў, можа дапамагчы пабудаваць якое-небудзь памяшканьне ці храм для пропаведзі сьвядомасьці Крышны альбо ўдзельнічаць у выданьні кніг. Поле дзейнасьці вельмі шырокае, і трэба імкнуцца прыняць у ёй пасільны ўдзел. І нават калі чалавек ня можа ахвяраваць Крышне ўсе плады сваёй працы, ён можа ўдзяліць нейкую частку свайго часу на пропаведзь сьвядомасьці Крышны. Такое добраахвотнае служэньне, што спрыяе распаўсюджваньню сьвядомасьці Крышны, дапаможа чалавеку паступова разьвіць у сабе любоў да Бога і такім чынам дасягнуць дасканаласьці.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.