Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ЧАСТКА ДВАНАЦЦАТАЯ. АДДАНАЕ СЛУЖЭНЬНЕ. Aрджуна спытаў: Каго трэба лічыць больш спрактыкаваным у навуцы йогі - тых, хто заўсёды аддана служыць Табе, ці тых, хто пакланяецца безасабоваму Брахману, непраяўленаму і незьнішчальнаму?



ЧАСТКА ДВАНАЦЦАТАЯ

АДДАНАЕ СЛУЖЭНЬНЕ

ВЕРШ 1

 

арджуна увача
эвам сатата-йукта йе бхактас твам парйупасате
йе чапй акшарам авйактам тешам ке йога-віттамах

 

арджунах увача - Aрджуна сказаў; эвам - так; сатата - заўсёды; йуктах - занятыя; йе - якія; бхактах - адданыя; твам - Табе; парйупасате - пакланяюцца належным чынам; йе - якія; ча - таксама; апі - бо; акшарам - недасягальнаму для пачуцьцяў; авйактам - непраяўленаму; тешам - іх; ке - якія; йога-віт-тамах - якія атрымалі больш посьпехаў у веданьні йогі.

 

Aрджуна спытаў: Каго трэба лічыць больш спрактыкаваным у навуцы йогі - тых, хто заўсёды аддана служыць Табе, ці тых, хто пакланяецца безасабоваму Брахману, непраяўленаму і незьнішчальнаму?

 

КАМЭНТАР: Крышна ўжо расказаў Aрджуне пра асобавую, безасабовую і сусьветную формы Госпада, а таксама пра розныя катэгорыі адданых і йогаў. Звычайна трансцэндэнталістаў дзеляць на дзьве катэгорыі, а менавіта: наімпэрсаналістаў і пэрсаналістаў. Адданыя-пэрсаналістыўсе свае сілы і энэргію прысьвячаюць служэньню Вярхоўнаму Госпаду. Імпэрсаналісты таксама займаюцца духоўнай практыкай, але, замест таго каб прама служыць Крышне, яны мэдытуюць на безасабовы Брахман, непраяўленае. З гэтай часткі мы даведаемся, што з усіх мэтадаў спазнаньня Aбсалютнай Ісьціны вышэйшым зьяўляецца бхакті-йога, адданае служэньне. Той, хто сапраўды хоча атрымаць доступ да Вярхоўнай Асобы Бога, павінен устаць на шлях адданага служэньня. Інакш кажучы, тых, хто, займаючыся адданым служэньнем, пакланяецца непасрэдна Вярхоўнаму Госпаду, называюць пэрсаналістамі, а тых, хто мэдытуе на безасабовы Брахман, - імпэрсаналістамі. У дадзеным вершы Aрджуна пытае Крышну, чыё становішча лепш. Ёсьць шмат розных шляхоў разуменьня Aбсалютнай Ісьціны, але ў гэтай частцы Крышна кажа пра тое, што лепшым зь іх зьяўляецца бхакті-йога, ці адданае служэньне Яму. Гэта самы просты й лёгкі шлях да зносінаў з Госпадам.

 

У другой частцы «Бхагавад-гіты» Вярхоўны Госпад растлумачыў, што жывая істота - не цела, а духоўная іскра, часьцінка Aбсалютнай Ісьціны. У сёмай частцы Ён расказаў пра жывую істоту як пра неад'емную складовую часьцінку вышэйшага цэлага і заклікаў жывыя істоты засяродзіць усю сваю ўвагу на поўным цэлым, Aбсалютнай Ісьціне. Потым у восьмай частцы зноў было сказана пра тое, што, калі чалавек, пакідаючы цела, думае пра Крышну, ён адразу пераносіцца ў духоўнае неба, прыстанак Крышны. Пад канец шостай часткі Госпад ясна кажа, што той, хто заўсёды думае пра Крышну ў сэрцы, зьяўляецца лепшым з усіх йогаў. Такім чынам, практычна ў кожнай частцы Госпад, падводзячы вынік, казаў, што жывая істота павінна засяродзіць свой вум на асобавай форме Крышны, бо гэта вышэйшая ступень духоўнага самапазнаньня.

Аднак ёсьць людзі, якіх не прываблівае асобавая форма Крышны. Яны настолькі непахісныя ў сваіх перакананьнях, што, нават складаючы камэнтары да «Бхагавад-гіты», робяць усё, каб адцягнуць увагу людзей ад Крышны і перанесьці іх адданасьць на безасабовае брахмаджйоті. Яны аддаюць перавагу мэдытацыі на безасабовую форму Aбсалютнай Ісьціны, недасягальную для матэрыяльных пачуцьцяў і нявыяўленую.

 

Такім чынам, існуе дзьве катэгорыі трансцэндэнталістаў і Aрджуна цяпер спрабуе высьветліць, які з двух шляхоў лягчэй і хто зь іх знаходзіцца на больш высокім узроўні. Тым самым ён хоча вызначыць і сваё становішча, бо сам ён прывязаны да асобавай формы Крышны, а не да безасабовага Брахмана. Ён хоча ведаць, наколькі надзейнае яго становішча. На безасабовую праяву Вярхоўнага Госпада як у матэрыяльным, гэтак і ў духоўным сьвеце мэдытаваць цяжка. Насамрэч, ніхто не здольны скласьці правільнае ўяўленьне пра безасабовы аспэкт Aбсалютнай Ісьціны. Таму, задаючы сваё пытаньне, Aрджуна як бы кажа: «Навошта дарма траціць час на гэта?» У адзінаццатай частцы расказвалася пра тое, як Aрджуна пераканаўся ў перавазе прыхільнасьці да асобавай формы Крышны. Гэта прыхільнасьць дала яму магчымасьць убачыць усе іншыя формы Госпада, і пры гэтым ягоная любоў да Крышны не паменшала. Aрджуна задаў Крышне вельмі важнае пытаньне, якое дапаможа нам зразумець розьніцу паміж асобавай і безасабовай канцэпцыяй Aбсалютнай Ісьціны.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.