Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Той, хто не радуецца і не западае ў засмучэньне, хто ні аб чым не смуткуе і нічога не жадае, для каго не існуе ні добрага, ні дрэннага, - такі адданы вельмі дарагі Мне.



Той, хто не радуецца і не западае ў засмучэньне, хто ні аб чым не смуткуе і нічога не жадае, для каго не існуе ні добрага, ні дрэннага, - такі адданы вельмі дарагі Мне.

 

КАМЭНТАР: Чысты адданы ніколі не цешыцца матэрыяльным набыцьцям і не бядуе пра страты, ён не надта цешыцца, калі ў яго зьяўляюцца сыны ці вучні, і не бядуе з-за таго, што іх у яго няма. Страціўшы тое, што яму дорага, адданы не смуткуе пра страту й не западае ў засмучэньне, калі ня можа атрымаць таго, што жадае. Ён заўсёды захоўвае трансцэндэнтнае становішча, зь якой бы спрыяльнай, неспрыяльнай ці грэшнай дзейнасьцю яму ні давялося сутыкнуцца. Дзеля задавальненьня Вярхоўнага Госпада ён гатоў пайсьці на любую рызыку. Нішто не можа перашкодзіць яму займацца адданым служэньнем. Такі адданы вельмі дарагі Крышне.

 

 

ВЕРШЫ 18 -19

 

самах шатрау ча мітре ча татха манапаманайох
шітошна-сукха-духкхешу самах санга-віварджітах

тулйа-нінда-стутір мауні сантушто йена кеначіт
анікетах стхіра-матір бхактіман ме прійо нарах

 

самах - аднолькавы; шатрау - да ворага; ча - таксама; мітре - да сябра; ча - і; татха - такім чынам; мана - у пашане; апаманайох - і ў ганьбе; шіта - ад холаду; ушна - і ад сьпякоты; сукха - у шчасьці; духкхешу - і ў пакуце; самах - ураўнаважаны; санга-віварджітах - які адмовіўся ад усялякіх зносін; тулйа - аднолькавы; нінда - і ў ганьбе; стутіх - той, хто ў славе; мауні - маўклівы; сантуштах - задаволены; йена кеначіт - чым бы там ні было; анікетах - беспрытульны; стхіра - цьвёрдая; матіх - той, чыя рашучасьць; бхакті-ман - які прысьвяціў сябе адданаму служэньню; ме - Мой; прійах - дарагі; нарах - чалавек.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.