|
|||
Адданы, які не залежыць ад вонкавых акалічнасьцяў, чысты, умелы, ціхамірны, нічым не абцяжараны й які не імкнецца да вынікаў сваёй працы, вельмі дарагі Мне.ВЕРШ 16
анапекшах шучір дакша удасіно гата-вйатхах
анапекшах - адхілены; шучіх - чысты; дакшах - дасьведчаны; удасінах - бесклапотны; гата-вйатхах - той, чые трывогі прайшлі; сарва-арамбха - ад усіх спроб; парітйагі - які зрокся; йах - які; мат-бхактах - Мой адданы; сах - той; ме - Мой; прійах - дарагі. Адданы, які не залежыць ад вонкавых акалічнасьцяў, чысты, умелы, ціхамірны, нічым не абцяжараны й які не імкнецца да вынікаў сваёй працы, вельмі дарагі Мне.
КАМЭНТАР: Адданы можа прымаць грошы ад іншых, але не павінен прыкладаць зашмат высілкаў, каб атрымаць іх. Калі грошы прыходзяць да яго самі сабой, з ласкі Госпада, ён працягвае заставацца спакойным. Сама меней два разы на дзень ён робіць абмываньне і ўстае зранку, каб служыць Госпаду. Дзякуючы гэтаму ён заўсёды застаецца чыстым унутры й звонку. Адданы разьбіраецца ўва ўсім, бо яму вядома іста любой дзейнасьці, і ён непахісна верыць словам сьвятых пісаньняў. Адданы ніколі не прымае чыйго-небудзь боку і таму спакойны. Ён ніколі не адчувае болю, бо не атаясамляе сябе зь целам. Ён ведае, што цела - гэта ўсяго толькі вонкавая абалонка, і не пакутуе, калі цела адчувае боль. Чысты адданы ніколі не імкнецца да таго, што супярэчыць прынцыпам адданага служэньня. Напрыклад, будаваньне вялікага дома патрабуе вялікіх выдаткаў энэргіі і сілаў, і адданы ніколі не возьмецца за гэта, калі такое будаваньне не дапаможа яму ў яго адданым служэньні. Ён можа пабудаваць храм для Госпада й прыняць на сябе ўсе зьвязаныя з гэтым клопаты, але ніколі не стане будаваць велізарны дом для сябе й сваякоў.
ВЕРШ 17
йо на хрішйаті на двешті на шочаті на канкшаті
йах - які; на хрішйаті - не радуецца; на двешті - не бядуе; на шочаті - не смуткуе; на канкшаті - не жадае; шубха - ад добрага; ашубха - і дрэннага; парітйагі - які зрокся; бхакті-ман - адданы; йах - які; сах - той; ме - Мой; прійах - дарагі.
|
|||
|