Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Калі ж табе не пад сілу працаваць дзеля Мяне, паспрабуй тады зрачыся пладоў сваёй працы і знаходзіць задавальненьне ў самім сабе.



ВЕРШ 11

 

атхаітад апй ашакто 'сі картум мад-йогам ашрітах
сарва-карма-пхала-тйагам татах куру йататмаван

 

атха - калі; этат - гэта; апі - нават; ашактах - няздольны; асі - зьяўляесься; картум - выконваць; мат — Мне; йогам - да адданага служэньня; ашрітах - які зьвярнуўся; сарва-карма - усёй дзейнасьці; пхала - ад вынікаў; тйагам - адрачэньне; татах - тады; куру - рабі; йата-атма-ван - які засяродзіўся на душы.

Калі ж табе не пад сілу працаваць дзеля Мяне, паспрабуй тады зрачыся пладоў сваёй працы і знаходзіць задавальненьне ў самім сабе.

 

КАМЭНТАР: Часам бывае, што людзі ня могуць нават выказаць сваё спачуваньне й падтрымку прапаведніцкай дзейнасьці ў сьвядомасьці Крышны па сацыяльных, сямейных, рэлігійных ці нейкіх іншых меркаваньнях. Той, хто вырашыцца прысьвяціць сябе дзейнасьці ў сьвядомасьці Крышны, можа сустрэць супраціў з боку чальцоў сваёй сям'і і шмат іншых цяжкасьцяў. Такому чалавеку Крышна рэкамэндуе аддаваць заробленыя сродкі на якуюсьці добрую справу. Правілы, якія рэглямэнтуюць падобную дзейнасьць, зьмешчаны ў Ведах, дзе прыводзяцца апісаньні шматлікіх ахвярапрынашэньняў і розных выглядаў пунйі, ці асаблівай дзейнасьці, на якую можна патраціць заробленыя сродкі. Гэта дапаможа чалавеку паступова атрымаць веды. Калі чалавек, які не выяўляе цікавасьці да дзейнасьці ў сьвядомасьці Крышны, дае ахвяраваньні шпіталям ці нейкім дабрачынным установам, ён тым самым адмаўляецца ад вынікаў сваёй працы, што дасталіся яму цаной немалых высілкаў. І тут Крышна раіць людзям рабіць гэта, бо, аддаючы плады сваёй працы, чалавек паступова ачысьціць вум, што дапаможа яму аднойчы зразумець сьвядомасьць Крышны. Вядома, сьвядомасьць Крышны ніяк не залежыць ад іншых формаў духоўнай практыкі, бо мэтад сьвядомасьці Крышны сам сабою зьяўляецца магутным сродкам ачышчэньня вума, але калі чалавек па тых ці іншых прычынах не можа адразу прыступіць да практыкі ўсьведамленьня Крышны, то ён павінен прынамсі імкнуцца ахвяраваць вынікі сваёй працы. Для гэтага можна дапамагаць блізкім, працаваць на выгоду дзяржавы, грамадзтва, свайго народа й краіны, і ў будучыні гэта дапаможа нам дасягнуць узроўня чыстага адданага служэньня Вярхоўнаму Госпаду. У «Бхагавад-гіце» (18.46) сказана: йатах правріттір бхутанам. Калі чалавек ахвяруе нечым дзеля вышэйшай мэты, то, нават ня ведаючы, што гэта мэта - Крышна, дзякуючы сваёй ахвярнасьці ён урэшце зразумее, што вышэйшай мэтай усіх памкненьняў зьяўляецца Крышна.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.