|
|||||||
Слуцкія ткачыхі. Трыялет. «Цёплы вечар, ціхі вецер.». «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы.». Пагоня ⇐ ПредыдущаяСтр 8 из 8 Слуцкія ткачыхі
Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. І цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны. А за сцяной смяецца поле, Зіяе неба з-за акна, – І думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расцвіла вясна; Дзе блішча збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным срэбрам ззяюць хвалі Між гор ліючайся ракі; Цямнее край зубчаты бора... І тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага узора, Цвяток радзімы васілька. Трыялет Калісь глядзеў на сонца я, Мне сонца асляпіла вочы. Ды што мне цемень вечнай ночы, Калісь глядзеў на сонца я. Няхай усе з мяне рагочуць. Адповедзь вось для іх мая: Калісь глядзеў на сонца я, Мне сонца асляпіла вочы. «Цёплы вечар, ціхі вецер... » Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог, Улажылі спаць мяне вы на зямлі. Не курыцца светлы пыл усцяж дарог, Ў небе месяца праглянуў бледны рог, Ў небе ціха зоркі расцвілі.
Знічка коціцца агністаю слязой, Прашумела мякка скрыдламі сава; Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной, Чую ў цішы, як расце трава. «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы... » Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы У ціхую сінюю ноч I сказаць: «Бачыце гэтыя буйныя зоркі, Ясныя зоркі Геркулеса? Да іх ляціць нашае сонца, I нясецца за сонцам зямля. Хто мы такія? Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс. Нашто ж на зямлі Сваркі і звадкі, боль і горыч, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор? »
Пагоня Начало формы Конец формы Толькі ў сэрцы трывожным пачую Ў белай пене праносяцца коні, — У бязьмерную даль вы ляціце, Мо яны, Беларусь, панясьліся Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, Маці родная, Маці-Краіна! Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
|
|||||||
|