Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





б) песьні хлопца



б) песьні хлопца

 

Высака арол ляцеў,

Далі мне, каго я хацеў,

(Тонкую, высокую,

Белую, румяную)

 

Паіў я коніка ў вядрэ,

Відзеў я рыбачку на дне.

           (відзіў я мілую на дне)

Паіў я каня ў вірку,

Відзіў я дзеўку ў вянку.

 

Смачная рыбачка язёк,

Пацалуй, бабулька, разок.

Смачная рыбачка карась,

Пацалуй, бабулька, хоць раз.

 

Смачная й рыбачка шчучка,

Белая ў бабулькі ручка,

Смачная рыбачка карась,

Пацалуй, бабулька, хоць раз.

 

Пайду я на рэчку, на стаў,

Сам сабе рыбінку дастаў.

Смачная рыбінка шчучка ...

 

Хоць жа я павалюся,

За бабкай паганюся,

Хоць жа я ножачку зламлю,

Я ж сваю бабульку злаўлю.

 

Галоўка баліць, баліць,

Як жа мне бабульку злавіць?

Хоць жа я й павалюся,

За табой паганюся,

Хоць жа я ножку зламлю,

Я ж сабе бабульку злаўлю.

 

На небе зорачка ясна,

У суседа дзевачка красна.

Хоць жа я ў бяду ўпаду,

Ў суседа дачку ўкраду,

Хоць жа коніка прадам,

Суседу дзеўку ня 'ддам.

 

Паіў я коніка ў вірку,

Відзеў я дзяўчыну ў вянку,

Паіў я коніка ў вядрэ,

Відзеў я дзяўчыну на дне.

Хоць жа я з коніка ўпаду,

Я тую дзяўчыну ўкраду,

(Хоць жа я коніка прадам,

Нікому дзяўчыны ня 'ддам,

Хоць жа я коніка збуду,

Я з гэтай дзяўчынай буду).

 

Ні ўцікай, бабулька, бягом,

Запала сцежачка снягом.

Ні ўцікай, бабулька, дужа,

На дварэ бальшая сцюжа.

 

Ні ўцікай, бабулічка,

Ні ўцікай, зязюлічка.

Ці цябе наўчыла маці

Ад мяне ўцікаці?

 

Здайся, бабулька, здайся,

На другіх не заглідайся.

Другія з ума звядуць,

Нам з табой разлуку дадуць.

 

Бабулька, здайся, здайся,

На другіх не спадзявайся,

Другія ня лепшыя,

Горшыя, пушчэйшыя,

Другія цябе спадмануць

І боцікі з ножак здзяруць.

 

А дайся, бабулька, дайся,

На другіх ні заглідайся,

На другіх загледзішся,

На мяне забудзішся.

 

А мая ж бабулячка,

А я твой дзядулячка.

Ці ж я табе лапцей не сплёў,

Ці ж я табе абор не звіў?

Лапцікі ліповыя,

Аборкі пяньковыя,

Анучкі бяленькія

А для сваей міленькай.

 

Выйду я на вулку, гукну,

Прыляці, зязюлька, к акну,

А скажы, зязюлька, мне,

У каторай бабулька старане?

 

Пайду я па гародзе

Па дзявоцкім карагодзе

Гарэшкі лускаючы

Мілую шукаючы

А здайся, бабулька, здайся

На другіх ні заглідайся

На другіх ні заглідайся

Ня мяне ні забывайся.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.