Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





незадаволенасьць



незадаволенасьць

 

Божа мой, вяліка бяда,

Далі мне старога дзеда,

Старога, нядужага,

Да дзевак дасужага.

 

Каточак на 'кне сядзіць,

Хвасточак за 'кном дзяржыць.

Лепей мне з катком быці,

Чым жа мне з дзядком жыці.

 

Пастаўлю я й кубак на 'кне,

Няровін дзядулька ка мне:

І росту ніжэйшага,

Гонару цішэйшага.

 

Я ў мамкі кахалася,

Лайдаку дасталася,

Лайдаку дасталася,

Каса растрапалася.

 

(... Я расла, кахалася,

Дураку папалася,

Ня ўмеіць араць, касіць,

Прыйдзецца суседа прасіць)

 

Пайду я у ток, у ток,

Найду я курэй куток.

Курачкі кудак-кудак,

Мой мілы лайдак, лайдак.

 

Хадзіла зялёным лугом

За сваім няверным другом,

Дзядулька — няверны друг,

Ня любіць адну, а дзвюх.

 

Цярэшка цярэх, цярэх,

Далі мне дзеда з арэх.

Што ж я з ім рабіць буду?

Цярэшку жаніць буду.

 

Цярэшка цярэх, цярэх,

Далі мне дзеда з арэх,

Што ж я з ім рабіць буду,

Як яго лавіць буду?

Крый божа, паваліцца,

Мацеры пажаліцца.

 

Божа мой, мая нядоля,

Далі мне дзеда малога.

Па зямлі качаецца,

За падол чапляецца.

 

Мой дзедзька малодзінькі,

Ходзіць ён ня ў боціках,

Ходзіць ён у лапатках,

У лапцікі абуўшысі,

Як пузыр раздуўшысі.

 

 

Пайду я праз тын глядзець,

Як мой дзядулька арэць.

Кабылка бясхвостая,

Баразна ня простая.

Кабылка бязгрывая,

Баразёнка крывая.

 

Пайду я праз тын глядзець,

Як мой дзядулька арэць.

Арэць паганяючы,

За хвост падымаючы.

Кабылка мая бела,

Чаго ў баразне села?

 

Пайду я праз тын глядзець,

Як мой дзед аборкі ўець.

Тоненька, танюсенька,

Як пальчык, раўнюсенька.

 

А ў гародзе ярыца,

Мой дзядулька п’яніца.

Я не знаю, што рабіць:

Ці пакінуць, ці любіць?

 

Божа мой, вяліка біда,

Далі мне старога дзіда,

Старога і сівага,

Дужа нікрасівага.

(Старога, нягожага,

Дужа непрыгожага.)

 

А божа мой, біда, біда

Далі мне старога дзіда.

А ні яго ў лес паслаць,

А ні яго спаць пакласць.

У лес паслаўшы — ня вернецца,

Спаць паклаўшы—ня 'твернецца.

 

Божа ж мой, вяліка б’яда,

Далі мне старога дзяда,

А ні з ім у пір пайсці,

А ні з ім дома быці,

У пір пайсці — сварыціся,

Дома быць — пабіціся




  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.