Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





высьмейванне. задаволенасьць



высьмейванне

 

Дзядулька, папуць, папуць,

Ня ўмеіць ножачкай тапнуць,

Не ўмеіць скоранька хадзіць,

Не ўмеіць бабульку лавіць.

 

Мой мілы камкуць, камкуць,

Ня ўмеець лапцей абуць,

Ня ўмеець араць, касіць,

Прыдзецца суседа прасіць.

 

Казалі, мой дзед хіцёр,

Чаму ж ён носа не абцёр?

А ён ходзіць, топаіць,

З носа у рот хопаіць.

 

На дварэ сабакі брэшуць,

Мой мілы за мной чэшыць,        (дарогай чэшыць)

Чэшучы прызастаўся:

На ножца боцік стаптаўся,

(У штанах матуз парваўся)

 

Пайду я у лес па мох

Чаму, мой дзядулька, аглох?

Пайду я па сала у склеп

Чаму ж, мой дзядулька, аслеп?

 

Божа мой, вяліка бяда,

Далі мне старога дзяда.

Старога, нядужага

Да дзевак дасужага

 

Мой жа ты дзедзечка,

Мой жа ты лябедзечка,

Пасядзі на печы ў кутку,

Пакуль я штонікі вытку.

І вытку, і пашыю,

І дам табе тройчы ў шыю.

 

Мой дзядулька языка не маіць,

Адваката наймаець,

Адвакат набрэшыцца,

Дзядулька нацешыцца.

 

Пайду я у Цярэшку,

Дадуць мне качарэжку.

Буду жа я кісель мяшаць,

Дам жа міламу лізаць.

 

Здаецца ж і гром ня быў,

Майго дзеда пярун забіў,

Малання запаліла,

Мне бяды нарабіла.

 

Пайду я каля елі –

Там мілага ваўкі з’елі.

Пайду я каля тросці –

Знайду мілага косці.

 

(Пайду я каля тыну,

Знайду дзедаву спіну

Пайду  кала хаты,

Знайду дзедавы пяты...)

 

 

задаволенасьць

 

Дзякуй табе, мамачка,

Дзякуй табе, татачка,

За вашыя добрыя дары,

Што добрага дзеда далі.

 

Я думала — сонца ўсходзіць,

Аж там мой дзядулька ходзіць,

Я ж думала — ліпа цвіціць,

Аж там мой дзядулька сядзіць.

 

(Я думала — зара гарыць,

Аж там мой дзядулька сядзіць)

 

Пойдзем мы на лавачку,

Сядзем мы у парачку,

Ня будзім другіх любіць,

Будзім да сябе хадзіць.

 

Цярэшка — святое дзела,

Далі мне добрага дзеда.

Можна з ім у пір пайсьці,

Можна з ім дома жыці:

Ў пір ійсці — нацешыцца,

Дома жыць — нагледзіцца.

 

Шэрая зязюлічка

Па саду палеціла

Далі мне дзядулічку,

Каторага хацела

Белая рубашачка,

Чорная фуражачка,

Кудры завіваюцца,

Дзеўкі заглідаюцца.

(А я ж яго кудры атаўю

Ат яго дзевак атаб’ю).

 

Цвіцела ружа, цвіцела,

Далі мне, каго хацела:

Белага, румянага,

Русага, кудравага.

У яго кудзёркі ўюцца,

За яго дзевачкі б’юцца.

 

(На вакне) цвяточак сіненькі

На другім – сінейшанькі

Усе дзяды красівыя,

А мой красівейшанькі.

 

Мой дзядулька далёкі

Маіць землі тры валокі,

І дзесяціну лесу,

І пуд золата весу.

(Я золата пераважу,

Дзядульку не зняважу.

Я золата пералічу,

Дзядульку падвялічу.)

 

Божа мой, вяліка слава,

З багатым у пары стала:

У клеці аруды поўны,

Конікі з страхою роўны,

Конікі каштанікі,

Сам белы-румяненькі,

На плячах кашулькі шашчаць,

На нагах боцікі блішчаць...

 

Мой дзедзька харош, харош,

На пана пахож, пахож.

Мой дзедзька у шапачцы,

У чырвонай рубашачцы.

 

Пайду я кругом саду,

Знайду куст вінаграду,

Вінаград салодзенькі,

Дзядулька малодзенькі,

 

(Пайду я каля хаты,

Знайду я кусток мяты,

Кусток мяты бухматы,

Мой дзядулька багаты)

(Пайду я у садочык,

Знайду я васілёчык,

Васілёчык сіненькі,

Мой дзедзька красівенькі.)

 

Пайду я праз тын глядзець,

Як жа мой дзядулька арэць:

Сошачка дубовая,

Упражка шаўковая,

А конік вараненькі,

Дзядулька маладзенькі.

(А конік мушацінькі,

Дзядулька багацінькі,

А конік пляснівінькі,

Дзядулька красівінькі,

А конік буланенькі,

Дзядулька ўдаленькі.)

 

Казалі, мой дзед нічога,

Насеяў пшанічкі многа.

Пайду я бога прасіць,

Каб памог снапкі насіць...

 (Я ж буду пшаніцу жаць,
Таўстыя снапы вязаць)

 

Паіла коніка ў вядрэ,

Відзіла рыбачку на дне.

Смачная рыбачка язёк,

Пацалуй, дзядулька, разок,

(Смачная рыбачка карась,

Пацалуй, дзядулька, хоць раз!

Смачная рыбачка акунь,

Ты скажы, дзядулька, адкуль?)

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.