Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





І. Песьні маткі і дзяўчат пры падборы пар



 

 

ПЕСЬНІ "ЦЯРЭШКІ"

 

І. Песьні маткі і дзяўчат пры падборы пар

1) Будзім мы капусту варыць,

     Будзім мы Цярэшку жаніць ...          - маці

 

2) Цярэшка валочыцца

     Жаніцца ня хочыцца                         - маці, (дзеўкі)

                           => 3)

     [Валочыцца, выглядаіць

     Каго-та ён спаймаіць

     (Хто к яму любось маіць)]                - маці

 

2а) Цярэшка валочыцца

     Бо жаніцца хочыцца         (яму жаніцца хочыцца)

     (Ён туды-сюды зірнець

     Дзе сваю мілу найдзець

     Валочыцца, выглядае ...)

 

2б) Цярэшка хадзіў-блукаў

     Ён сабе жаны шукаў

     Каб была прыгожая

     Хоць куды дык гожая

 

3) Цярэшка - каху, каху

     Што ў тваім мяху, мяху

     (- Шпілечкі, іголачкі

     Залаты пярсцёначкі)                                                         - дзеўкі

 

4) Дзетачкі, жаніцеся

     За ручкі бярыцеся

     Дзетачкі, шануйцеся,

     Часьценька цалуйцеся

     (Вы, дзеўкі, гуляйце цяпер,

     Як нету маленькіх дзяцей

     Як будуць малыя дзеці,

     Будзеце на печы сядзець)

 

5) Цярэшка-цярэшычка

     Цераз бор дарожачка                       - маці (дзеўкі)

 

     Бітая, таптаная

     Я ў мамкі каханая                              - дзеўкі

 

6) А стаптаў татулька боты

     Ходзячы каля работы

     (Дзетачак злучаючы

     У пары стаўляючы)                                           - маці

                           => 4)

 

7) Будзім мы піва варыць

     Будзім мы сыноў жаніць

     Будзім мы гарэлку гнаць

     Будзім мы дачок аддаваць              - маці

                           => 8)

 

8) Іванька - сынулечка

     Валічка - дачушачка

     Ай, роўная парачка

     Ім гарэлкі чарачка                             - маці

 

9) (Казалі, дудар прапаў

     Ажно яго чорт ня ўзяў)

 

     Па гары дудар ходзіць

     Карагод дзевак водзіць

     (Дзевачкі-пралесачкі

     Ня ідзіця ў арэшачкі

     Або вас там зьвер паесць

     Або вы заблудзіце)

 

10) Як я замуж хацела

     Сем разоў з печы зьляцела

     (Як мяне татка аддаваў -

     Чатыры йскрыпкі наймаў

     Пятая жалеечка -

     Я ў таткі паненачка

     Шостая дуда раўла,

     Мяне з памяці зьвяла)                                        - дзеўкі

         

 

11)    <= 5)

     Я ў мамкі расту-расту

     Выйду я за старасту ...                                      - дзеўкі

     Стараста багат, багат

     Купіць мне сукенку, кабат ...

     (... багаты панок,

     Купіць мне у Вільні вянок)                               - дзеўкі

 

12) Татулька-татулічка

     Прадай ты каровачку

     Купі мне шнуровачку ...                                    - дзеўкі

 

 

13) Дайця (ж) мне харошага

     Дайця (ж) мне прыгожага

     Дайця мне такога, як я

     Буду я гуляць да дня                                         - дзеўкі

 

14) (На двары сьняжок, сьняжочак

     Кала хаты – сьлядочак)

     Хто гэту гару капаў

     Чорную дарожку таптаў

     Да Манечкі ходзячы

     Падарачкі носячы ...

 

15) Божа мой, галоўка баліць

     Як жа мне дзетак пажаніць

     А якую раду браць

     Дзетачкам парадак даць  (дзетак ў пары пастаўляць)

                                                                                      - маці

                           => 7)

 

16) Цярэшку жаніць і жаніць

     Галоўка баліць і баліць ...                                - маці

                           => 2)

 

17) а) Пайду я у ток, у ток      (у той куток, у новы ток)

     Знайду я курэй куток      (гурток)

 

б) Пайду я кала саду

     Знайду я курэй стаду

 

     Курачкі галодныя            (заводныя)

     Пітушка ніводнага

         

     (Вы куркі, ні сакачыця

     Галовак ні клапачыця)

 

     Маю я рэшата пер’я          (дайце мне рэшата пер’я)

     Куплю вам пітушка-пеўня

                               

 => (Што сядзіць на паркане

     У чырвоным каптане)

 

     (... Дайця мне і другое –

     Куплю я і рабога)

 

     (... Знясіце рэшата яец,

     Куплю пітушка, што пяець)

                           => б)

 

=> а) (Пітушка ні купіла

     Пер’ечка пагубіла)

         

б) (Пітушок рабусінькі

     Ён пяець ранюсінька)

 

     (Бадай той пятух прапаў,

     Як ён мой гарод скапаў ...)

 

17а) Пад печчу куры сакочуць

     Нашы мальцы жаніцца хочуць

     Мальчыкі, жаніцеся

     За дзевак бярыцеся ...

                           => 4)

 

18) Цярэшка жанілася,

     Пад лаўку звалілася ...

                           => 19)

 

19)                    <= 2), 18), 20)

     Цярэшку біда стала,

     З кім яго жана спала

 

     Ці ў полі пад ліпкаю          (- Я спала пад ліпкаю...)

     З маладым Піліпкаю

     Ці ў полі пад горкаю

     З маладым Ягоркаю

 

     (Пад рэшкаю – Цярэшкаю

     Пад ёлкаю – Міколкаю

     Пад дубам – Якубам

     Пад яворам – Ягорам

     Пад лаўкаю – Іванькаю

     Пад прыпечкам – Піліпачкам

     Пад копачкай – Пракопачкам ...)

 

     (Пад дубком зялёненькім

     З казачком малюдзенькім)

 

     ... (Ці спала, ці ні спала

     Толькі тая слава стала)

 

20) Цярэшка-цэрэжыла

     На печы ня ўлежыла ...

                           => 19), б)

 

     [Кажушком накрылася

     Ды з печы звалілася]

 

     А з печы звалілася,

     За дзеда ўхапілася.

 

б) А з печы звалілася

     На крошкі разбілася          (галава разбілася)

                           => 3)

в) А з печы саскочыла,

     На дзеда заглянула

 

21) Сядзела котка на кухні

     Да ў яе вочкі апухлі ...

    (Чаго ты котачка, плачыш ...)

 

 

22) Цераз мора сінія                                  - дзеўка, калі не задаволена выбарам

     Я дзядульку відзіла

          (А я свайго мілага

    Цераз Дунай відзіла ...)

 

     Я слоўца прамовіла

     Жаніцца дазволіла

     Жаніся, мой міленькі

     Жаніся, удаленькі

     Бяры сабе ключніцу

     Нашую разлучніцу

 

     (Што ключы расключыла

     Нас з табой разлучыла)

 

 

23) На вуліцы скрыпка граіць

     Мяне дзед не пускаіць

     (Стары дзед, не топ нагой

     Не лягу я спаць з табой)

 

 

24) Дзед бабу тапіць вядзець

     А баба крычыць, ня йдзець

     (Дзед бабу чабох – на дно

     Мне, дзедзька, й тут ладно)

 

     ... Дзед бабу вяроўкай сячэць

     Чаму ж яна бліноў не пячэць ...

     (Чаму, баба, ў печы не паліш

     Чаму, баба, кашы не варыш,

     [ў ступе не таўчэш, бліноў не пячэш]

 

    ... (А баба ўпіраецца,

     Дзеду наругаецца)

 

... Дзядулька, ня хочацца

     Ля печы варочацца

     (Ў белінькай сарочачцы

     Ў шаўковай намётачцы)

 

     (Ой ты мой дзядулечка,

     Я ж твая бабулечка

     Пасядзі, дзядулька, ў кутку             (на печы ў кутку)

     Пакуль я красёнцы вытку)               (штонікі, кашульку ...)

 

     (Не тапі, дзядулька, жыўцом

     Напяку гарачых блінцоў)

 

 

25) Дзед бабі кажух шыіць

     А ў бабы душа ныіць ...

 

26) Бітая дарога як ток

     Лепшая пападдзя як поп

 

     Пападдзя пшаніцу жала

     На папа трасца напала

     (Кашулю шыла – папа трасца біла)

 

     Вось табе, попе, за тое –

     Не хадзі ў жыта чужое

 

 

27) Білася шаўчыха з шаўцом

     Выбіла тры зубы чапцом

 

     Вось табе, шэўчык за тоя –

     Не сучы дратвы ўтроя

     У мяне і лён ня родзіць,

     На дратву многа выходзіць

 

 

28) На печы каток мурчыць

     У Мані жываток баліць

 

     На печы каток – курняў,

     Іванічка Маню абняў

     (Ванечка, ратуй, ратуй,

     Люлечку гатуй, гатуй)

 

     (... І дай божа з катком спаці,

     Не нада пасьцелькі слаці

     Дай божа з катком жыці,

     Не нада кашулькі шыці)

 




  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.