![]()
|
|||||||
заляцанне, абяцанкі ў час лоўлізаляцанне, абяцанкі ў час лоўлі Мой жа ты дзядулячка, Я ж твая бабулячка, Я ж цябе лавіць буду, Злавіўшы, любіць буду.
Ні бяжы, дзядулька, бягом, Мы з табой памалу пайдзём. Пойдзем, палюбуемся, Станем, пацалуемся.
А ты мой дзядулечка, Я ж твая бабулечка. Не кідай мяне цяпер, А бяры замуж у чацьвер!
Ні ўцікай, дзедзя-лябедзя, Нап’ёмся піва па 'бедзя
Ні ўцікай, дзядулічка, Я ж твая бабулічка. А ці дзедзька мой баіцца, Што мы будзем з ім жаніцца?
Пад вакном ручэй пацёк, Ад мяне мой дзедзька ўцёк. Не ўцякай, дзедзя-лябедзя, Пашыю шубу з мядзведзя.
А мой ты дзядулічка, Я ж твая бабулічка, Я ж цябе люблю, люблю, Кашульку куплю, куплю.
... А ці я не праллійка, А ці я ткаллійка? (А ці я не хатніца, Ці я не работніца?) Устану ранюсенька, Напраду танюсенька, Пастаўлю красёнцы ў кутку, Я табе кашульку вытку.
(Пасядзі, дзядулька, ў кутку Пакуль я красёнцы вытку, (штонікі, кашульку)
Выткаўшы, бяліць буду, Пабяліўшы, шыць буду. Пашыю кашулечку Я свайму дзядулечку,) З чырвоным каўнерчыкам Каб ты быў жаўнерчыкам.
... Пайду я у лавачку, Набяру паркалечку. Пашыю кашулечку Я свайму дзядулечку...
А дайся, дзядулька, дайся, На другіх не заглядайся! Другія з ума звядуць Нам з табой разлуку дадуць.
Гарошак касой кашу, Дзедзічку слаўцом прашу: – А здайся, дзедзічка, здайся, На чужых ні заглядайся.
(На чужых не заглядайся, На мяне не забывайся.)
(Другія ня лепшыя, Горшыя, пушчэйшыя.) (Другія ня лепшыя, А нашы ня горшыя).
Мой дзедзька малодзінькі, Як мядок, салодзінькі, На ножках боцікі блішчаць, На яго дзевачкі глядзяць. Дзевачкі, ні глядзіця, Дзядулькі ні звадзіця ...
Паіла коніка ў вядрэ, Відзіла рыбачку на дне. Смашная рыбачка язёк, Пацалуй, дзядулька, разок.
Паіла я коніка ў вядрэ, Відзіла рыбачку на дне. Добрая рыбачка карась, Пацалуй, дзядулька, хоць раз, Добрая рыбачка акунь, А скажы, дзядулька, адкуль?
І чаго ты, дзядулька, ходзіш, Нашто ты боцікі топчыш, Чаго ты туляішся, Ці са мной ні знаішся? Ці цябе вучыла маці, Як ад мяне ўцікаці?
А мой ты дзядулечка, Я ж твая бабулечка! А што ж ты ўсё шляешся, Ці не мной цураешся? А ці я не ладная — Хустачка ядвабная.
А мой жа дзядулічка, Я ж твая бабулечка! Чаго ж ты туляешся, Ад мяне хаваешся? Ці я не татулькава, Ці я не матулькава?
Вяліка, вяліка хата, Далі мне дзеда-салдата. Што я буду рабіці, Што ня хочыць любіці. Ці мне яму вочачкі драць, Што ня хочыць мяне браць?
|
|||||||
|