Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ІІ. Песьні падчас перакручвання



ІІ. Песьні падчас перакручвання

 

     пад "Лявоніху":

 

1) Кацілася калясо з клеці

     Ой жывіце харашо, дзеці  (любіцеся харашо ...)

 

     (Не біцеся, не сварыцеся

     І на пару спаць лажыцеся)

 

2) А я свайму мужыку на бяду

     Поўну хату ды дзяцей навяду

 

3) Стаіць бярозка нецярэбленая,

     На ёй лісцейка сярэбраная.

     Хто бярозку церабіць будзіць,

     Той у золаце хадзіць будзіць

     Я бярозку церабіць буду,

     Я й у золаце хадзіць буду!

 

3а) Я бяростачку рвала,

     На галовачку клала

     А бяростачка тонка

     На галовачцы звонка

 

4) Туды-сюды дубіну нахіну,

     Каля дуба жалудоў набяру,

     Каля дуба ўсё атростачкі,

     Пагуляйце, мае сёстрачкі ...

 

5) У калодцы ваду чэрпала,

     Упусціла туды зеркала,

     Упусціла, скалыхнулася,

     Палюбіла, не ашыбнулася.

 

6) А ці мой, ці ня мой будзіш,

     Нашто мяне, маладу, гудзіш?

     А ці мой, ці ня мой станіш,

     Нашто мяне, маладу, ганіш?

 

7) Як пайду я каля ельнічку,

     Каля белага бярэзнічку,

     Я й баюся, каб і воўк ня з’еў,

     Харошанькі кавалер ня звёў!

 

7а) А пашла я кала ельнічку,

     Кала белага бярэзнічку,

     Ах, чуць мяне воўк ня з’еў,

     Ў тую пору маладзец паспеў:

     Ухваціў мяне ў ахапачкі

     Да панёс мяне дахатачкі...

 

8) Ой ты мілы мой, мілюсінькі,

     Вядзі ж мяне памалюсіньку,

     Ні вядзі мяне ні ў лес і ні ў бор,

     Вядзі ж мяне да татулькі у двор,

     Ні вядзі мяне ні ў лес і ні ў сад,

     Завядзі мяне к татульку назад.

   

8а) А мой мілы дзевярусенька

     Вядзі мяне памалюсеньку

     Не вядзі мяне па пожаньцы

     Вядзі мяне па дарожаньцы

     [Па пожаньцы мяе ножкі ня йдуць

     Па дарожцы яны самі бягуць]

 

     (Па пожаньцы мае ножкі баляць

     Па дарожцы яны самі бягаць

     Па пожаньцы - спатыкаюцца

     Па дарожцы - падымаюцца)

 

9) Ці я табе ні варыла гароху,

     Ці я цябе ні любіла ні троху?

     А я ж табе гарашок варыла,

     А я ж цябе харашо любіла!

 

10) А Лявон Лявоніху палюбіў,

     Лявонісі чаравічкі купіў.

     Лявоніха, душа ласкавая,

     Чаравічкамі палясківала.

 

     А Лявоніха ня жонка была

     Не мытую мне кашульку дала       (рубашонку дала)

     Не мытую, не качаную

     У суседа пазычаную

 

     (Лявоніха ня жонка была

     Нісалёную капусту дала

     А Лявона дык і чорт не бярэць –

     Нісалёную капусту жарэць)

 

     Як я молада ў матулькі была

     Як вішанька у садочку цвіла

     (А як стала у свякровачкі,

     Пачарнелі мае бровачкі)

     (... Цвіла цвіла ды пацвітывала

     З малайцамі ды пагулівала)

 

11) З добрым мужам мне вячок векаваць,

     Дробных дзетак калыхаць, гадаваць.

     А чорт жа іх накалышыцца –

     Па сямёра у калысачца,

     А чорт жа іх налюляіцца –

     Штогадочык прыбаўляіцца!

 

12) Упілася на мяду саладу,

     А божа ж мой, я й дамоў ні зайду.

     А божа ж мой, а мілюсенькі,

     А мой мілы жа п’янюсенькі ...

     Пайду дамоў па намётачку,

     Найму ж яму я падводачку,

     Павязу яго дахатачкі,

     Да цісовенькай крыватачкі.

 

     пад "Крутуху"

1) Ты мой дзед, ты мой дзед

     А я твая бабка

     Шануй мяне, гадуй мяне

     Каб я была гладка

 

     - Шанаваць буду,

     Гадаваць буду,

     А прыдзіць ноч –

     Цалаваць буду

 

пад "Цярэшку"

   

1) Цярэшка валачыўся              

     Да ўжо ж ён ажаніўся

     А ўзяў дзеўку прыгожую

     Хоць куды дык гожую

 

2) Цярэшка хадзіў-блукаў –

     Ён жаны шукаў, шукаў

     Каб была прыгожая

     Хоць куды дык гожая

     Узяў сабе дзевачку

     Як тую пралесачку

     Тонкую, высокую

     Ліцом белаліцую                (Багдановіч)

 

 


 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.