|
|||
О правадыр Бхаратаў, ведай жа, што ўсё рухомае і нерухомае ў гэтым сьвеце ёсьць не што іншае, як злучэньне поля дзейнасьці і таго, хто ведае поле. ⇐ ПредыдущаяСтр 7 из 7 ВЕРШ 22
пурушах пракріті-стхо хі бхункте пракріті-джан гунан
пурушах - жывая істота; пракріті-стхах - знаходзячыся ў матэрыяльнай энэргіі; хі - безумоўна; бхункте - цешыцца; пракріті-джан - створанымі матэрыяльнай прыродай; гунан - гунамі прыроды; каранам - прычына; гуна-сангах - сувязь з гунамі прыроды; асйа - жывой істоты; сат-асат - у добрых і дрэнных; йоні - відах жыцьця; джанмасу - у жыцьцях. Так жывая істота, якая апынулася ў матэрыяльным сьвеце, ідзе дарогамі жыцьця і цешыцца трыма гунамі прыроды. Яна датыкаецца з матэрыяй і ў выніку сустракаецца з дабром і злом у розных формах жыцьця.
КАМЭНТАР: Гэты важны верш дапамагае зразумець, якім чынам жывыя істоты перасяляюцца з аднаго цела ў іншае. У другой частцы «Бхагавад-гіты» гаварылася, што жывая істота зьмяняе целы, як адзеньне. Прычынай таму яе прыхільнасьць да матэрыяльнага існаваньня. Пакуль жывая істота не расчаруецца ў гэтым ілюзорным сьвеце, яна будзе змушана перасяляцца з аднаго цела ў іншае. Яна апынулася ў гэткім жаласным становішчы з-за свайго жаданьня панаваць над матэрыяльнай прыродай. Яе матэрыяльныя жаданьні прыводзяць да таго, што жывая істота нараджаецца то напаўбогам, то чалавекам, то зьверам, то птушкай, то чарвяком, то рыбай, то праведнікам, то казуркай. Гэта паўтараецца зноў і зноў. І штораз жывая істота лічыць сябе стваральніцай свайго лёсу, хоць насамрэч заўсёды знаходзіцца пад уладай матэрыяльнай прыроды. Тут тлумачыцца, якім чынам жывая істота трапляе ў розныя матэрыяльныя целы. Прычынай таму - судотык жывой істоты з рознымі гунамі матэрыяльнай прыроды. Адгэтуль вынікае, што чалавек павінен падняцца над матэрыяльнымі гунамі і дасягнуць трансцэндэнтнага ўзроўня. Гэта называецца сьвядомасьцю Крышны. Пакуль чалавек не разаўе ў сабе сьвядомасьць Крышны, матэрыяльная сьвядомасць будзе прымушаць яго перасяляцца зь цела ў цела, паводзячыся матэрыяльнымі жаданьнямі, якія жывуць у яго сэрцы са спрадвечных часоў. Таму трэба зьмяніць сваю сьвядомасць. Зрабіць гэта можна, толькі слухаючы тых, хто абазнаны ў духоўнай навуцы. Лепшы прыклад таму - Aрджуна, які пачуў выклад навукі пра Бога ад Самаго Крышны. Той, хто слухае аўтарытэтных настаўнікаў, можа паступова пазбавіцца неадчэпнага жаданьня панаваць над матэрыяльнай прыродай, і, па меры таго як гэтае звыклае жаданьне будзе слабець, ён пачне ўсё выразьней адчуваць смак трансцэндэнтнай асалоды. У адной зь ведычных мантраў гаворыцца, што ў зносінах зь Вярхоўнай Асобай Бога жывая істота паступова набывае веданьне і адначасова з гэтым усё больш і больш цешыцца смакам вечнага, споўненага асалоды быцьця.
ВЕРШ 23
упадраштануманта ча бхарта бхокта махешварах
упадрашта - назіральнік; ануманта - які санкцыянуе; ча- таксама; бхарта - уласьнік; бхокта – той, хто атрымлівае найвялікшую асалоду; маха-ішварах - Вярхоўны Госпад; парама-атма - Звышдуша; іті - таксама; ча - і; апі - сапраўды; уктах - сказана; дехе - у целе; асмін - гэтым; пурушах - які атрымлівае асалоду; парах - трансцэндэнтны. Ёсьць у гэтым целе і іншы, трансцэндэнтны, які атрымлівае асалоду. Гэта Госпад, вярхоўны валадар, які назірае за жывой істотай і санкцыянуе ўсе яе дзеяньні і якога завуць Звышдушой.
КАМЭНТАР: Тут сказана, што Звышдуша, якая заўсёды суправаджае індывідуальную душу, - гэта праява Вярхоўнага Госпада. Звышдушу нельга лічыць звычайнай жывой істотай. Паколькі пасьлядоўнікі філязофіі манізму лічаць, што існуе толькі адзін, хто ведае цела, яны атаясамляюць Звышдушу з індывідуальнай душой. Каб унесьці яснасьць, Госпад кажа, што Ён знаходзіцца ў целе кожнага ў вобразе Параматмы. Ён пара, трансцэндэнтны, і Ён адрозны ад індывідуальнай душы. Індывідуальная душа цешыцца дзеяньнямі свайго «поля», тады як Звышдуша не зьяўляецца абмежаванай у тым, каб атрымліваць асалоду і не датычная да дзейнасьці цела. Звышдуша прысутнічае ў целе ў якасьці сьведкі, які назірае за ўсімі дзеяньнямі жывой істоты і санкцыянуе іх, і таго, хто атрымлівае найвялікшую асалоду. Яе завуць Параматмай, а не атмай, і Яна трансцэндэнтная. Відавочна, што атма і Параматма адрозныя адна ад другой. Рукі і ногі Звышдушы, Параматмы, знаходзяцца ўсюды, чаго нельга сказаць пра рукі і ногі індывідуальнай істоты. І паколькі Параматма - гэта Вярхоўны Госпад, Яна знаходзіцца ў сэрцы індывідуальнай душы, якая прагне матэрыяльных асалодаў, каб санкцыянаваць іх выкананьне. Без дазволу Звышдушы індывідуальная душа ні на што не здольная. Індывідуальную жывую істоту называюць бхуктай, падапечнай, а Госпада - бхоктай, таго, хто апякуе. Жывых істот бясконцае мноства, і Госпад знаходзіцца ў сэрцы кожнай зь іх як сябар.
Насамрэч кожная індывідуальная жывая істота вечна зьяўляецца неад'емнай часьцінкай Вярхоўнага Госпада, зь якім яе зьвязвае блізкае сяброўства. Але жывая істота схільная грэбаваць воляй Вярхоўнага Госпада і дзейнічаць незалежна, спрабуючы зацьвердзіць сваё панаваньне над матэрыяльнай прыродай. Паколькі жывыя істоты маюць такую тэндэнцыю, іх называюць памежнай энэргіяй Госпада. Жывая істота можа знаходзіцца ў царстве або матэрыяльнай, або духоўнай энэргіі. Пакуль яна абумоўлена матэрыяльнай энэргіяй, Вярхоўны Госпад як яе сябар, Звышдуша, знаходзіцца поруч зь ёй, каб дапамагчы ёй вярнуцца ў царства духоўнай энэргіі. Госпад заўсёды імкнецца вярнуць жывую істоту ў духоўны сьвет, але жывая істота, надзеленая некаторай доляй незалежнасьці, упарта адварочваецца ад духоўнага сьвятла. Менавіта гэтае злоўжываньне сваёй незалежнасьцю зьўляецца прычынай адчайнага змаганьня, якое жывая істота вядзе ў матэрыяльным сьвеце. Таму Госпад заўсёды імкнецца даць ёй настаўленьні, дзейнічаючы знутры і звонку. Звонку Ён дае ўказаньні, якія склалі «Бхагавад-гіту», а знутры імкнецца пераканаць жывую істоту ў тым, што дзейнасьць у матэрыяльным сьвеце не прынясе ёй сапраўднага шчасьця. «Адмоўся ад усяго, - кажа Госпад, - і павер у Мяне. Тады ты станеш шчасьлівым». Таму разумныя людзі, якія знайшлі веру ў Параматму, Вярхоўную Асобу Бога, ступаюць на шлях, які вядзе да вечнага жыцьця ў веданьні і асалодзе.
ВЕРШ 24
йа эвам ветті пурушам пракрітім ча гунаіх саха
йах - той, хто; эвам - такім чынам; ветті - зразумеў; пурушам - жывая істота; пракрітім - матэрыяльнай прыродай; ча - і; гунаіх - гуны матэрыяльнай прыроды; саха - разам; сарватха - ува ўсіх адносінах; вартаманах - зьмешчаны; апі - нягледзячы на; на - ніколі не; сах - ён; бхуйах - ізноў; абхіджайате - народзіцца. КАМЭНТАР: Чалавек, які спазнаў матэрыяльную прыроду, Звышдушу, індывідуальную душу і іх узаемаадносіны, вызваляецца з матэрыяльнага палону і пераносіцца ў духоўны сьвет, каб больш не вяртацца ў матэрыяльны сьвет. Такі вынік веданьня. Мэта працэсу спазнаньня - уразумець, што жывая істота апынулася ў матэрыяльным сьвеце памылкова. Таму чалавек павінен прыкласьці ўсе намаганьні, каб у зносінах з аўтарытэтнымі настаўнікамі - сьвятымі людзьмі і гуру - зразумець сваё становішча і разьвіць у сабе духоўную сьвядомасьць, ці сьвядомасьць Крышны, вывучаючы «Бхагавад-гіту» у тым выглядзе, у якім яе распавёў Вярхоўны Госпад. Тады ён больш ніколі не трапіць у матэрыяльны сьвет; ён вернецца ў духоўнае царства, дзе жыцьцё вечнае, споўненае ведаў і асалоды.
ВЕРШ 25
дхйаненатмані пашйанті кечід атманам атмана
дхйанена - мэдытацыяй; атмані - у сэрцы; пашйанті - бачаць; кечіт - адны; атманам - Звышдушу; атмана - вумом; анйе - іншыя; санкхйена - філязофскіх разважаньняў; йогена - займаючыся йогай; карма-йогена - дзейнічаючы без прыхільнасьці да пладоў сваёй працы; ча - таксама; апаре - іншыя. Адны спасьцігаюць Звышдушу ў сэрцы, займаючыся мэдытацыяй, другія - з дапамогай філязофскіх разважаньняў, а трэція - дзейнічаючы без прыхільнасьці да пладоў сваёй працы.
Адданыя Вярхоўнай Асобе Бога лепш усіх разумеюць прыроду духа, бо ведаюць, што, апроч матэрыяльнага сьвету, існуе духоўны сьвет і Госпад, Вярхоўная Асоба, які ў выглядзе адной са Сваіх экспансый, Параматмы, усюдыіснай іпастасі Госпада, знаходзіцца ў сэрцы кожнай жывой істоты. Вядома, некаторыя людзі спрабуюць спасьцігнуць Вышэйшую Aбсалютную Ісьціну з дапамогай філязофскіх разважаньняў. Іх таксама адносяць да ліку вернікаў. Пасьлядоўнікі філязофіі санкхйі, аналізуючы матэрыяльны сьвет, раскладваюць яго на дваццаць чатыры элемэнты, а індывідуальная душа, згодна зь іхнай клясыфікацыяй, зьяўляецца дваццаць пятым элемэнтам. Калі ж яны ўсьведамляюць, што індывідуальная душа трансцэндэнтная да матэрыяльных элемэнтаў, яны таксама пачынаюць разумець, што над ёй знаходзіцца Госпад, Вярхоўная Асоба, які лічыцца дваццаць шостым элемэнтам. Так паступова яны таксама дасягаюць узроўня адданага служэньня ў сьвядомасьці Крышны. Тыя, хто адмаўляюцца ад пладоў сваёй працы, таксама стаяць на верным шляху і з часам таксама атрымліваюць магчымасьць дасягнуць узроўня адданага служэньня ў сьвядомасьці Крышны. Такім чынам, тут гаворыцца пра людзей з чыстай сьвядомасьцю, якія спрабуюць убачыць Звышдушу падчас мэдытацыі. Дасягаючы гэтай мэты, яны падымаюцца на трансцэндэнтны ўзровень. Іншыя ж спрабуюць спасьцігнуць Вышэйшую Душу з дапамогай філязофскіх разважаньняў, а трэція займаюцца хатха-йогай і спадзяюцца сваімі дзіцячымі забавамі задаволіць Вярхоўную Асобу Бога.
ВЕРШ 26
анйе тв эвам аджанантах шрутванйебхйа упасате
анйе - іншыя; ту - але; эвам - так; аджанантах - якія не валодаюць духоўнымі ведамі; шрутва - слухаючы; анйебхйах - іншых; упасате - пачынаюць пакланяцца; те - яны; апі - таксама; ча - і; атітаранті - перасільваюць; эва - безумоўна; мрітйум - сьмерць; шруті-парайанах - схільныя слухаць. Ёсьць і такія, хто, не валодаючы духоўнымі ведамі, тым не менш пачынаюць пакланяцца Госпаду, Вярхоўнай Асобе, пачуўшы пра Яго ад іншых. Дзякуючы сваёй схільнасьці слухаць аўтарытэтных настаўнікаў яны таксама разрываюць кола нараджэньняў і сьмерцяў.
КАМЭНТАР: Сказанае ў гэтым вершы насамперш адносіцца да сучаснага грамадзтва, у якім людзі практычна пазбаўлены магчымасьці атрымаць духоўную адукацыю. Нават тыя, хто лічаць сябе атэістамі, агностыкамі ці філёзафамі, па-сапраўднаму ня ведаюць філязофіі. Але звычайныя людзі, калі яны досыць набожныя, могуць атрымаць духоўныя веды падчас слуханьня. Гэты мэтад вельмі важны. Госпад Чайтанья, які прапаведаваў сьвядомасьць Крышны ў нашу эпоху, надаваў яму велізарнае значэньне, бо, проста ўважліва слухаючы аўтарытэтных настаўнікаў, звычайны чалавек можа духоўна дасканаліцца, асабліва калі ён, як вучыў Госпад Чайтанья, слухае трансцэндэнтныя гукі мантры Харэ Крышна, Харэ Крышна, Крышна Крышна, Харэ Харэ / Харэ Рама, Харэ Рама, Рама Рама, Харэ Харэ. Таму гаворыцца, што кожны чалавек павінен слухаць тых, хто ўсьвядоміў сваю духоўную прыроду, і зь цягам часу яму адкрыецца ўсё. Тады ён абавязкова пачне пакланяцца Вярхоўнаму Госпаду. Госпад Чайтанья казаў, што ў наш век чалавеку, які імкнецца ўсьвядоміць сябе, ня трэба зьмяняць сваё становішча, аднак ён павінен адмовіцца ад спробаў спасьцігнуць Aбсалютную Ісьціну з дапамогай філязофскіх разважаньняў і навучыцца служыць тым, хто ўжо спасьціг Вярхоўнага Госпада. Калі чалавеку пашчасьціць знайсьці прыстанак у чыстага адданага і пачуць ад яго навуку самаўсьведамленьня, то, ідучы па ступнях свайго настаўніка, ён сам з часам стане чыстым адданым Госпада. У гэтым вершы Крышна настойліва рэкамэндуе слухаць аўтарытэтных настаўнікаў, і гэта вельмі важна. Хоць звычайныя людзі часьцяком не валодаюць здольнасьцямі, якімі надзеленыя тыя, хто выдае сябе філёзафамі, зь верай слухаючы аўтарытэтнага настаўніка, нават такія людзі могуць вызваліцца з матэрыяльнага палону і вярнуцца дамоў, да Бога.
ВЕРШ 27
йават санджайате кінчіт саттвам стхавара-джангамам
йават - усё тое, што; санджайате - узьнікае; кінчіт - што б там ні было; саттвам - існаваньне; стхавара - нерухомае; джангамам - рухомае; кшетра - цела; кшетра-джна – той, хто ведае цела; самйогат - злучэньне; тат віддхі - ведай жа; бхарата-рішабха - о правадыр Бхаратаў О правадыр Бхаратаў, ведай жа, што ўсё рухомае і нерухомае ў гэтым сьвеце ёсьць не што іншае, як злучэньне поля дзейнасьці і таго, хто ведае поле.
КАМЭНТАР: Гэты верш апісвае матэрыяльную прыроду і жывую істоту, якія існавалі да стварэньня сьвету. Усё створанае ўяўляе сабою спалучэньне двух пачаткаў: жывой істоты і матэрыяльнай прыроды. На сьвеце шмат нерухомых аб'ектаў: дрэвы, узгоркі і горы - і ня менш рухомых жывых істотаў, але ўсе яны не што іншае, як злучэньне матэрыяльнай прыроды і вышэйшай прыроды (жывой істоты). Матэрыя ня можа расьці і разьвівацца, пакуль яе не кране вышэйшая энэргія, то бок жывая істота. Гэта сувязь матэрыяльнай і вышэйшай прыроды існавала заўсёды, яна створана Самім Вярхоўным Госпадам, таму Госпад зьяўляецца валадаром і вышэйшай, і ніжэйшай энэргіі. Стварыўшы матэрыяльную прыроду, Ён зьмяшчае ў яе жывых істот, прыналежных да вышэйшай прыроды, у выніку чаго ўзьнікаюць незьлічоныя аб'екты матэрыяльнага сьвету і пачынаецца яго дзейнасьць.
ВЕРШ 28
самам сарвешу бхутешу тіштхантам парамешварам
самам - аднолькава; сарвешу - ува ўсіх; бхутешу - жывых істотах; тіштхантам - якая знаходзіцца; парама-ішварам - Звышдушу; вінашйатсу - у тленным; авінашйантам - неразбуральную; йах - той, хто; пашйаті - бачыць; сах - ён; пашйаті - бачыць рэчы такімі, як яны ёсьць. Той, хто бачыць, што ўва ўсіх целах індывідуальную душу суправаджае Звышдуша, і разумее, што ні душа, ні Звышдуша не гінуць, хоць і знаходзяцца ў асуджаным на згубу целе, бачыць рэчы такімі, як яны ёсьць.
КАМЭНТАР: Кожны, хто дзякуючы зносінам са сьвятымі людзьмі знаходзіць здольнасьць бачыць, што жывыя істоты ўяўляюць сабою спалучэньне цела, уласьніка цела (індывідуальнай душы) і сябра індывідуальнай душы, валодае сапраўдным веданьнем. Спасьцігнуць гэта можна толькі ў зносінах з тымі, хто абазнаны ў духоўнай навуцы. Людзі, пазбаўленыя такіх зносін, знаходзяцца ў невуцтве: яны ня бачаць нічога, апроч цела, і лічаць, што са сьмерцю цела ўсяму прыходзіць канец. Але насамрэч гэта не так. Пасьля сьмерці цела вечная душа і Звышдуша працягваюць існаваць, перасяляючыся ў іншыя целы, якія належаць да разнастайных формаў жыцьця, як рухомых, так і нерухомых. Санскрыцкае слова парамешвара часам перакладаюць як «індывідуальная душа», бо душа распараджаецца сваім целам, а пасьля яго разбурэньня перасяляецца ў іншае цела. У гэтым сэнсе яна зьяўляецца гаспадаром цела. Аднак іншыя камэнтатары лічаць, што слова парамешвара адносіцца да Звышдушы. Але, як бы там ні было, пасьля сьмерці цела і індывідуальная душа, і Звышдуша працягваюць існаваць. Яны ня гінуць. Чалавек, які разумее гэта, бачыць рэчы такімі, як яны ёсьць.
ВЕРШ 29
самам пашйан хі сарватра самавастхітам ішварам
самам - аднолькава; пашйан - відушчы; хі - безумоўна; сарватра - усюды; самавастхітам - якая роўна знаходзіцца; ішварам - Звышдушу; на - не; хінасті - губіць; атмана - вумом; атманам - душу; татах - тады; йаті - дасягае; парам - трансцэндэнтнай; гатім - прыстанку. Той, хто бачыць, што Звышдуша ў роўнай ступені знаходзіцца ўсюды, у кожнай жывой істоце, не дазволіць вуму загубіць сябе. Урэшце такі чалавек дасягае духоўнага прыстанку.
ВЕРШ 30
пракрітйаіва ча кармані крійаманані сарвашах
пракрітйа - матэрыяльнай прыродай; эва - безумоўна; ча - таксама; кармані - дзеяньні; крійаманані - выкананыя; сарвашах - ува ўсіх адносінах; йах - хто; пашйаті - бачыць; татха - таксама; атманам - сябе; акартарам - нядзейсным; сах - ён; пашйаті - валодае дасканалым бачаньнем. Той, хто бачыць, што выканаўцам усіх дзеяньняў зьяўляецца створанае матэрыяльнай прыродай цела, а душа ня дзейнічае, валодае дасканалым бачаньнем. КАМЭНТАР: Наша цела створана матэрыяльнай прыродай па ўказаньні Звышдушы, і ўсе нашы дзеяньні зьдзяйсьняе цела, а не мы самі. Да якіх бы наступстваў - добрых ці дрэнных - ні прыводзілі яго ўчынкі, чалавек змушаны дзейнічаць, як яму вызначана, бо так устроена яго цела. Але душа не мае дачыненьня да дзеяньняў, якія зьдзяйсьняе цела. Форма цела жывой істоты вызначаецца яго мінулымі жаданьнямі. Каб жывая істота магла выканаць свае жаданьні, ёй даецца цела, у якім яно дзейнічае адпаведным чынам. Па сутнасьці, цела - гэта мэханізм, сканструяваны Вярхоўным Госпадам для таго, каб дапамагчы нам споўніць свае жаданьні. Ахопленыя жаданьнямі, мы апынаемся ў ненатуральным для нас становішчы і пакутуем ці цешымся. Такое трансцэндэнтнае бачаньне дапамагае чалавеку адхіліцца ад дзейнасьці цела і ўбачыць сапраўдную прыроду рэчаў.
ВЕРШ 31
йада бхута-прітхаг-бхавам эка-стхам анупашйаті
йада - калі; бхута - жывыя істоты; прітхак-бхавам — якія існуюць асобна; эка-стхам - якія знаходзяцца ў адзіным; анупашйаті - той, хто глядзіць на рэчы вачамі духоўных аўтарытэтаў; татах эва - тады; ча - таксама; вістарам - экспансыі; брахма - Aбсалюта; сампадйате - дасягае; тада - тады. Калі разумны чалавек перастае бачыць розьніцу паміж жывымі істотамі, якія знаходзяцца ў розных матэрыяльных целах, і пачынае разумець, што жывыя істоты знаходзяцца ўсюды, ён дасягае Брахмана. КАМЭНТАР: Той, хто бачыць, што разнастайныя целы, у якіх знаходзяцца жывыя істоты, спароджаны рознымі жаданьнямі індывідуальнай душы, але не належаць ёй самой, валодае дасканалым бачаньнем. Матэрыяльныя ўяўленьні аб жыцьці прымушаюць нас лічыць адну жывую істоту напаўбогам, другую - чалавекам, трэцюю - сабакам, коткай і г. д. Гэта матэрыяльнае бачаньне, далёкае ад разуменьня сапраўднай прыроды рэчаў. Яно спароджана матэрыяльнымі ўяўленьнямі аб жыцьці. Усе душы якасна аднолькавыя, і гэта выяўляецца, калі матэрыяльнае цела памірае. Душа апранаецца ў розныя матэрыяльныя целы толькі з-за таго, што датыкаецца з матэрыяльнай прыродай. Той, хто бачыць гэта, валодае духоўным бачаньнем. Перастаўшы дзяліць жывыя істоты на людзей і жывёлаў, на вялікіх і маленькіх і г. д., чалавек ачышчае сваю сьвядомасьць і атрымлівае здольнасьць разьвіць у сабе сьвядомасьць Крышны і спасьцігнуць сваю духоўную прыроду. Пра тое, як такі чалавек глядзіць на сьвет, гаворыцца ў наступным вершы.
ВЕРШ 32
анадітван ніргунатват параматмайам авйайах
анадітват - паколькі вечная; ніргунатват - бо трансцэндэнтная; парама - непадуладная матэрыяльнай прыродзе; атма - душа; айам - гэта; авйайах - невычарпальная; шаріра-стхах - зьмешчаная ў целе; апі - хоць; каунтейа - о сын Куньці; на кароті - нічога не робіць; на ліпйате - і не заблытваецца. Тыя, хто сузіраюць вечнасьць, бачаць, што несьмяротная душа трансцэндэнтная, вечная і непадуладная гунам матэрыяльнай прыроды. О Aрджуна, нават зьмешчаная ў матэрыяльнае цела, душа не зьдзяйсьняе дзеяньняў і не заблытваецца [у іх наступствах].
ВЕРШ 33
йатха сарва-гатам саукшмйад акашам нопаліпйате
йатха - як; сарва-гатам - усюдыіснае; саукшмйат - зьяўляючыся тонкім элемэнтам; акашам - неба (эфір); на - ніколі не; упаліпйате - злучаецца; сарватра - усюды; авастхітах - зьмешчаная; дехе - у целе; татха - так; атма - душа; на - ніколі не; упаліпйате - злучаецца.
Тонкі па прыродзе эфір ні з чым не зьмешваецца, хоць і пранікае ўсюды. Падобна гэтаму, душа не зьвязана з матэрыяльным целам, хоць і знаходзіцца ў ім. Тыя, хто спасьціг Брахман, здольныя бачыць гэта.
ВЕРШ 34
йатха пракашайатй эках крітснам локам імам равіх
йатха - як; пракашайаті - асьвятляе; эках - адно; крітснам - усю; локам - сусьвет; імам - гэта; равіх - сонца; кшетрам - гэта цела; кшетрі - душа; татха - падобна; крітснам - усё; пракашайаті - азарае; бхарата - о нашчадак Бхараты. О нашчадак Бхараты, як адно сонца асьвятляе ўвесь сусьвет, гэтак і ўвасобленая жывая істота адна азарае сьвядомасьцю ўсё цела.
ВЕРШ 35
кшетра-кшетраджнайор эвам антарам джнана-чакшуша кшетра - целы; кшетра-джнайох - уладальніка цела; эвам - так; антарам - адрозьненьне; джнана-чакшуша - вачамі веданьня; бхута - жывой істоты; пракріті - з матэрыяльнай прыроды; мокшам - вызваленьне; ча - таксама; йе - тыя, хто; відух - ведае; йанті - знаходзяць; те - яны; парам - Усявышняга. Чалавек, які верыць у Бога, павінен перадусім шукаць супольнасьць сьвятых людзей. Слухаючы, як яны расказваюць пра Бога, ён паступова атрымае веды. Зьвярнуўшыся да духоўнага настаўніка, ён навучыцца адрозьніваць матэрыю ад духа, і гэта стане асновай для яго далейшага духоўнага разьвіцьця. Даючы вучням настаўленьні, духоўны настаўнік дапамагае ім пазбавіцца ад матэрыяльных уяўленьняў аб жыцьці. Так, у «Бхагавад-гіце» Крышна настаўляе Aрджуну, каб пазбавіць яго ад матэрыялістычных паглядаў.
Няцяжка зразумець, што цела складаецца з матэрыі. З дапамогай аналізу ў ім можна вылучыць дваццаць чатыры элемэнты. Апроч грубага цела, існуе таксама тонкае: вум і псыхічная дзейнасьць. Прыкметы жыцьця зьяўляюцца ў выніку ўзаемадзеяньня грубага й тонкага целаў. Але над усім гэтым стаіць індывідуальная душа, а над ёй - Звышдуша. Індывідуальная душа адрозная ад Звышдушы. Матэрыяльны сьвет дзейнічае дзякуючы кантакту душы з дваццацьцю чатырма матэрыяльнымі элемэнтамі. Той, хто бачыць, што ўся матэрыяльная сьветабудова - не што іншае, як злучэньне душы з матэрыяльнымі элемэнтамі, а таксама разумее, якое становішча займае Вышэйшая Душа, робіцца годным вярнуцца ў духоўны сьвет. Гэта інфармацыя патрабуе глыбокага асэнсаваньня, і, каб пераканацца ў яе праўдзівасьці, кожны павінен як сьлед зразумець зьмест гэтае часткі, зьвярнуўшыся за дапамогай да духоўнага настаўніка. Так заканчваецца камэнтар Бхакціведанты да трынаццатай часткі «Шрымад Бхагавад-гіты», якая называецца «Прырода, той, хто атрымлівае асалоду і сьвядомасьць».
|
|||
|