Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Сказана, што прырода зьяўляецца прычынай усіх матэрыяльных прычын і вынікаў, а жывая істота - прычынай разнастайных пакутаў і радасьцяў, якія яна адчувае ў матэрыяльным сьвеце.



ВЕРШ 21

 

карйа-карана-картрітве хетух пракрітір учйате
пурушах сукха-духкханам бхоктрітве хетур учйате

 

карйа - вынікі; карана - і прычыны; картрітве - ва ўзьнікненьні; хетух - прыладай; пракрітіх - матэрыяльная прырода; учйате - лічыцца; пурушах - жывая істота; сукха - радасьцяў; духкханам - і пакутаў; бхоктрітве - падчас асалоды; хетух - прыладай; учйате - лічыцца.

Сказана, што прырода зьяўляецца прычынай усіх матэрыяльных прычын і вынікаў, а жывая істота - прычынай разнастайных пакутаў і радасьцяў, якія яна адчувае ў матэрыяльным сьвеце.

 

КАМЭНТАР: Рознымі целамі і органамі пачуцьцяў жывыя істоты надзяляе матэрыяльная прырода. Існуе 8 400 000 відаў жыцьця, і ўся гэта разнастайнасьць зьяўляецца стварэньнем матэрыяльнай прыроды. Жывая істота хоча адчуваць тыя ці іншыя формы асалоды і таму абірае адпаведныя матэрыяльныя целы. Знаходзячыся ў розных целах, яна цешыцца й пакутуе па-рознаму. Крыніцай матэрыяльнага шчасьця і пакутаў зьяўляецца цела, а не сама жывая істота. У сваім спрадвечным стане жывая істота абсалютна шчасьлівая. Інакш кажучы, стан шчасьця зьяўляецца для жывой істоты натуральным. Але жаданьне панаваць над матэрыяльнай прыродай прыводзіць яго ў матэрыяльны сьвет. У духоўным сьвеце жывая істота пазбаўлена магчымасьці ўжыцьцявіць гэтае жаданьне. Духоўны сьвет чысты, тады як у матэрыяльным сьвеце кожны штосілы імкнецца атрымаць як мага больш цялесных задавальненьняў. Каб стала ясьней, можна сказаць, што цела спароджана жаданьнем мець пачуцьцёвыя асалоды, а органы пачуцьцяў - гэта прылады для задавальненьня жаданьняў жывой істоты. І тое і другое - і цела, і прылады-пачуцьці - мы атрымліваем ад матэрыяльнай прыроды. І як вынікае з наступнага верша, мы апынаемся ў добрых ці дрэнных умовах у залежнасьці ад таго, што мы рабілі і жадалі ў мінулым. У адпаведнасьці з жаданьнямі і кармай жывых істот, матэрыяльная прырода надзяляе іх тымі ці іншымі матэрыяльнымі целамі. Жывая істота сама вінавата ў тым, што атрымала пэўнае цела і, знаходзячыся ў ім, адчувае ўгатаваныя ёй асалоды і мучэньні. Атрымаўшы цела, жывая істота апынаецца пад уладай матэрыяльнай прыроды, бо цела, будучы матэрыяльным, падначальваецца законам прыроды. Сама па сабе жывая істота ня можа зьмяніць гэтыя законы. Напрыклад, жывая істота атрымала цела сабакі. Апынуўшыся ў ім, яна змушана паводзіць сябе як сабака. Яна не можа дзейнічаць інакш. Або, калі жывая істота трапляе ў цела сьвіньні, ей даводзіцца сілкавацца калам і рабіць усё, што робяць сьвіньні. A калі жывая істота атрымлівае цела напаўбога, яна таксама паводзіць сябе адпаведным чынам. Такі закон прыроды. Аднак пры любых акалічнасьцях Звышдуша знаходзіцца поруч з індывідуальнай душой. У Ведах (Мундака-упанішад, 3.1.1) пра гэта сказана наступнае: два супарна сайуджа сакхайах. Вярхоўны Госпад такі добры да жывой істоты, што ў вобразе Звышдушы, Параматмы, заўсёды і ўсюды суправаджае індывідуальную душу.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.