Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Такім чынам, Я коратка расказаў табе пра поле дзейнасьці [цела], пра веды і аб'ект спазнаньня. Толькі Мае адданыя могуць да канца зразумець гэта і так спазнаць Маю прыроду.



ВЕРШ 18

 

джйотішам апі тадж джйотіс тамасах парам учйате
джнанам джнейам джнана-гамйам хріді сарвасйа віштхітам

 

джйотішам - ува ўсім, што выпрамяняе сьвятло; апі - таксама; тат - тое; джйотіх - крыніца сьвятла; тамасах - цемры; парам - за межамі; учйате - сказана; джнанам - веды; джнейам - варта ведаць; джнана-гамйам - мэта спазнаньня; хріді - у сэрцы; сарвасйа - кожнага; віштхітам - зьмешчаны.

Яна - крыніца сьвятла ўва ўсіх сьвяцілах. Непраяўленая, Яна знаходзіцца за межамі цемры матэрыяльнага сьвету. Яна - веды, аб'ект спазнаньня і мэта спазнаньня. Яна знаходзіцца ў сэрцы кожнага.

 

КАМЭНТАР: Звышдуша, Вярхоўная Асоба Бога, зьяўляецца крыніцай сьвятла ўва ўсіх зіхатлівых целах, такіх, як сонца, месяц і зоркі. У Ведах сказана, што ў духоўным царстве няма патрэбы ні ў сонцы, ні ў месяцы, бо там усё азорана зьзяньнем Вярхоўнага Госпада. У матэрыяльным сьвеце духоўнае зьзяньне Госпада, брахмаджйоті, пакрыта матэрыяльнымі элемэнтамі (махат-таттвай), таму тут патрэбны крыніцы сьвятла - сонца, месяц, электрычнасьць і г. д. Але ў духоўным сьвеце ў іх няма патрэбы. У Ведах ясна сказана, што там усё азорана яркім зьзяньнем, што зыходзіць ад Госпада. З гэтага вынікае, што Госпад знаходзіцца за межамі матэрыяльнага сьвету, у духоўным прыстанку, у бясконца далёкім ад нас духоўным небе. Гэта таксама пацьвярджаецца ў ведычных пісаньнях: адітйа-варнам тамасах парастат (Шветашватара-упанішад, 3.8). Госпад, падобна як сонца, вечна выпрамяняе сьвятло, але Ён знаходзіцца далёка за межамі пакрытага цемрай матэрыяльнага сьвету.

Веданьне, якімі валодае Госпад, трансцэндэнтнае. У Ведах сказана, што Брахман уяўляе сабою цэнтар трансцэндэнтнага веданьня, і той, хто вельмі хоча трапіць у духоўны сьвет, атрымлівае веды ад Вярхоўнага Госпада, які знаходзіцца ў сэрцы кожнага. У ведычнай мантры (Шветашватара-упанішад, 6.18) гаворыцца: там ха паннам атма-буддхі-пракашам мумукшур ваі шаранам ахам прападйе. Той, хто імкнецца да вызваленьня, павінен аддацца Вярхоўнай Асобе Бога. Пра вышэйшую мэту спазнаньня ў ведычных пісаньнях таксама сказана: там эва відітваті мрітйум эті - «Толькі спазнаўшы Яго, можна вырваацца з колазвароту нараджэньняў і сьмерцяў» (Шветашватара-упанішад, 3.8).

 

Госпад знаходзіцца ў сэрцы кожнага як вярхоўны валадар. Яго рукі і ногі знаходзяцца ўсюды, чаго нельга сказаць пра індывідуальную душу. Таму трэба прызнаць, што і індывідуальная душа, і Звышдуша, абодва ведаюць поле дзейнасьці. Рукі і ногі жывой істоты знаходзяцца ў адным месцы, тады як рукі і ногі Крышны ёсьць усюды. У «Шветашватара-упанішад» (3.17) сказана: сарвасйа прабхум ішанам сарвасйа шаранам бріхат. Вярхоўны Госпад, Звышдуша - гэта прабху, валадар усіх жывых істот, і таму Ён - іхні апошні прыстанак. Такім чынам, не падлягае сумневу, што Звышдуша і індывідуальная душа заўсёды адрозныя адна ад адной.

 

ВЕРШ 19

 

іті кшетрам татха джнанам джнейам чоктам самасатах
мад-бхакта этад віджнайа мад-бхавайопападйате

 

іті - такім чынам; кшетрам – поле дзейнасьці (цела); татха - таксама; джнанам - веды; джнейам - спазнавальнае; ча - таксама; уктам - апісаны; самасатах - коратка; мат-бхактах - Мой адданы; этат - усё гэта; віджнайа - які зразумеў; мат-бхавайа - Маю прыроду; упападйате - атрымлівае.

Такім чынам, Я коратка расказаў табе пра поле дзейнасьці [цела], пра веды і аб'ект спазнаньня. Толькі Мае адданыя могуць да канца зразумець гэта і так спазнаць Маю прыроду.

КАМЭНТАР: Госпад коратка расказаў Aрджуне пра матэрыяльнае цела, пра веды і аб'ект спазнаньня. Апісанае Ім веданьне складаецца з трох аспэктаў: таго, хто спазнае, аб'ект спазнаньня і працэс спазнаньня. Усё гэта ў сукупнасьці называюць віг'янай, навукай спазнаньня. Толькі чыстыя адданыя Госпада могуць непасрэдна атрымаць дасканалыя веды. Іншыя на гэта ня здольныя.Маністы сьцвярджаюць, што ў канчатковым рахунку тры аспэкты веданьня зьліваюцца разам, але адданыя аспрэчваюць гэта. Пад веданьнем і працэсам спазнаньня маецца на ўвазе зразуменьне сябе ў сьвядомасьці Крышны. Цяпер мы кіруемся ў сваёй дзейнасьці матэрыяльнай сьвядомасьцю, але, калі мы засяродзім яе на дзеяньнях Крышны і ўсьвядомім, што Крышна - гэта усё, мы знойдзем сапраўднае веданьне. Іншымі словамі, веданьне ёсьць не што іншае, як папярэдняя ступень авалоданьня навукай адданага служэньня. Усё гэта будзе дэталёва растлумачана ў пятнаццатай частцы «Бхагавад-гіты».

Падводзячы вынік, можна сказаць, што ў шостым і сёмым вершах гэтай часткі, пачынаючы са словаў маха-бхутані і заканчваючы словамі четана дхрітіх, Крышна апісвае матэрыяльныя элемэнты і некаторыя праявы жыцьця. Усе разам яны складаюць цела, альбо поле дзейнасьці. У вершах з восьмага па дванаццаты, са слова аманітвам і да таттва-джнанартха-даршанам, апісаны працэс спазнаньня, які дае магчымасьць спасьцігнуць душу і Звышдушу, дваіх, якія ведаюць поле дзейнасьці. Потым у вершах з трынаццатага па васямнаццаты, пачынаючы са словаў анаді мат-парам і сканчаючы словамі хріді сарвасйа віштхітам, апісаны душа і Вярхоўны Госпад, ці Звышдуша.

 

Такім чынам, Крышна апісаў тры прадметы: поле дзейнасьці (цела), працэс спазнаньня, а таксама душу і Звышдушу. Тут асабліва падкрэсьліваецца, што правільна зразумець усё гэта могуць толькі чыстыя адданыя Госпада. Такія адданыя здабываюць максымальную карысьць з «Бхагавад-гіты» і дасягаюць вышэйшай мэты - атрымліваюць прыроду Вярхоўнага Госпада, Крышны. Інакш кажучы, толькі адданыя, і ніхто іншы, здольныя пранікнуць ў патаемны сэнс «Бхагавад-гіты» і дамагчыся жаданага выніку.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.