Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Ведай жа, што матэрыяльная прырода і жывыя істоты ня маюць пачатку. Прычынай усіх зьменаў, якія адбываюцца тут, і крыніцай матэрыяльных гун зьяўляецца матэрыяльная прырода.



ВЕРШ 20

 

пракрітім пурушам чаіва віддхй анаді убхав апі
вікарамш ча гунамш чаіва віддхі пракріті-самбхаван

 

пракрітім - матэрыяльная прырода; пурушам - жывыя істоты; ча - таксама; эва - безумоўна; віддхі - ведай жа; анаді - без пачатку; убхау - абодва; апі - таксама; вікаран - зьменаў; ча - таксама; гунан - трох гун прыроды; ча - таксама; эва - безумоўна; віддхі - ведай; пракріті - матэрыяльнай прыродай; самбхаван - выкліканых.

Ведай жа, што матэрыяльная прырода і жывыя істоты ня маюць пачатку. Прычынай усіх зьменаў, якія адбываюцца тут, і крыніцай матэрыяльных гун зьяўляецца матэрыяльная прырода.

 

КАМЭНТАР: Засвоіўшы веды, выкладзеныя ў гэтай частцы, мы зразумеем прыроду цела (поля дзейнасьці) і тых, хто ведае цела (індывідуальнай душы і Звышдушы). Цела - гэта поле дзейнасьці, якое складаецца з матэрыяльных элемэнтаў. Індывідуальная душа, якая знаходзіцца ў целе і атрымлівае асалоду ад яго дзейнасьці - гэта пуруша, жывая істота, адна з тых, хто ведае поле дзейнасьці. Другой зьяўляецца Звышдуша. Вядома, трэба разумець, што і Звышдуша, і індывідуальная жывая істота - гэта, па сутнасьці, розныя праявы Вярхоўнай Асобы Бога. Жывая істота зьяўляецца адной з энэргій Госпада, а Звышдуша - Яго асобавай экспансыяй.

 

І матэрыяльная прырода, і жывая істота вечныя. Гэта значыць, што яны існавалі да стварэньня матэрыяльнага сьвету. Матэрыяльны сьвет узьнікае з энэргіі Госпада, гэтак жа як і жывыя істоты, аднак жывыя істоты адносяцца да Яго вышэйшай энэргіі. І жывыя істоты, і матэрыяльная прырода існавалі да таго, як быў праяўлены матэрыяльны космас. Матэрыяльная прырода спачывала ў целе Вярхоўнай Асобы Бога, Маха-Вішну, а калі ўзьнікла неабходнасьць, яна была праяўлена з дапамогай махат-таттвы. Жывыя істоты таксама спачывалі ў целе Маха-Вішну. У сілу сваёй абумоўленасьці яны не хацелі служыць Вярхоўнаму Госпаду, тым самым зачыняючы сабе доступ на плянэты духоўнага неба. Але, калі матэрыяльная прырода перайшла ў праяўлены стан, абумоўленыя жывыя істоты зноў атрымалі магчымасьць дзейнічаць у матэрыяльным сьвеце, каб падрыхтавацца да ўступу ў духоўнае царства. У гэтым таямніца матэрыяльнага стварэньня. Спрадвечна жывая істота зьяўляецца неад'емнай духоўнай часьцінкай Вярхоўнага Госпада, але, паўстаўшы супраць Ягонай ўлады, яна трапляе ў царства матэрыяльнай прыроды, дзе вядзе абумоўленае існаваньне. Тое, якім чынам жывыя істоты, часьцінкі вышэйшай энэргіі Госпада, прыйшлі ў судотык з матэрыяльнай прыродай, не мае асаблівага значэньня. Аднак Вярхоўнай Асобе Бога вядома, як і чаму гэта адбылося. У пісаньнях Госпад кажа, што жывыя істоты, зачараваныя матэрыяльнай прыродай, вядуць адчайнае змаганьне за існаваньне. Мы павінны ўразумець з гэтых вершаў «Бхагавад-гіты», што прычынай усіх зьменаў, што адбываюцца ў матэрыяльнай прыродзе пад уплывам трох матэрыяльных гун, зьяўляецца сама матэрыяльная прырода. Інакш кажучы, усе зьмены, якія перажываюць жывыя істоты, і ўся разнастайнасьць відаў жыцьця выкліканы матэрыяльным целам. Што ж тычыцца душы, то ўсе жывыя істоты маюць аднолькавую духоўную прыроду.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.